Выбрать главу

— Ты і твае бацькі не ўпамянёныя, — сказала Герміёна, закрыўшы кнігу. — Таму што Прафесар Бэгшот не апісала нічога, што адбылося пазней дзевятнаццатага стагоддзя. Але падумай: Годрыкава Лагчына, Годрык Грыфіндор, Меч Грыфіндора. Ты не думаеш, што Дамблдор чакаў, што ты знойдзеш нейкую сувязь?

— О, так…

Гары не жадаў прызнаваць, што ён абсалютна не думаў пра Меч, калі прапаноўваў адправіцца ў Годрыкаву Лагчыну. Для яго ўся гісторыя вёскі складалася ў магілах яго бацькоў, хаце, дзе ён ледзь-ледзь пазбег смерці, і ў чалавеку па імені Бацільда Бэгшот.

— Памятаеш, што сказала Мюрыэль? — спытаў ён нечакана.

— Хто… — Гары вагаўся. Ён не жадаў прамаўляць імя Рона. — Стрыечная бабуля Джыні. На вяселлі. Тая, якая сказала, што ў цябе худыя шчыкалаткі.

— А-а, — вымавіла Герміёна. Гэта быў напружаны момант. — Гары ведаў, што яна ўспомніла Рона, і ён паспяшаўся працягнуць:

— Яна сказал, што Бацільда Бэгшот усё яшчэ жыве ў Годрыкавай Лагчыне.

— Бацільда Бэгшот, — прамармытала Герміёна, прабегшы паказальным пальцам па рэльефным імені Бацільды на вокладцы “Гісторыі Магіі”. — Ну, я мяркую…

Яна ахнула так раптоўна, што ў Гары ўнутры ўсё перавярнулася. Ён схапіў сваю палачку, абгортваючыся да ўваходу ў намёт, але там нікога не было.

— Што? — сказаў ён зло і палегчальна адначасова. —Навошта ты так зрабіла? Я падумаў, ты ўбачыла Пажыральніка Смерці, які адкрываў замок намёта, па меншай меры…

— Гары, а што, калі меч Годрыка Грыфіндора ў Бацільды? Што калі Дамблдор даверыў яго ёй?

Гары разглядаў такую магчымасць. Бацільда павінна быць ужо вельмі пажылой жанчынай, і калі верыць Мюрыэль, яшчэ і дурнаватай. Магло быць так, каб Дамблдор даверыў ёй Меч Грыфіндора? Калі гэта так, то Дамблдор аддаў важную рэч у распараджэнне лёсу. Ён ніколі не казаў, што замяніў Меч падробкай, але гэтак жа і не згадваў аб сяброўстве з Бацільдай. Хоць цяпер не быў час выказваць сумневы з нагоды тэорыі Герміёны. Не тады, калі гэтая тэорыя настолькі супадала з самым вялікім жаданнем Гары.

— Так, ён мог так і паступіць! Так мы ідзем у Годрыкаву Лагчыну?

— Так, але нам трэба дбайна ўсё абдумаць, Гары. Цяпер яна сядзела насупраць яго і Гары мог сказаць што далягляд наяўнага плану натхняў яе розум гэтак жа моцна як і яго. — Для пачатку, нам трэба адтрэніраваці дызапарацыю пад Плашчом-Нябачнікам удвух, і магчыма Заклён Разнаваждзення таксама спатрэбіцца; а ты не думаеш, што нам трэба ісці напралом і выкарыстаць Адваротнае зелле? У гэтым выпадку, нам трэба дастаць нечыя валасы. На самай справе, я думаю нам лепш зрабіць гэта, Гары, чым мацней наша маскіроўка, тым лепш…

Гары дазволіў ёй казаць, ківаючы і згаджаючыся з ёй кожны раз, калі яна рабіла паўзу, але яго розум быў далёка ад гутаркі. Упершыню з тых часоў, як ён пазнаў аб тым, што меч у Грынгатсу быў падробкай, ён адчуў хваляванне.

Ён быў блізкі да паездкі дадому, да вяртання ў тое месца, дзе ў яго была сям’я.

Калі б не Вальдэморт, Годрыкава Лагчына была б тым месцам, дзе б ён вырас і праводзіў кожныя школьныя вакацыі. Ён бы мог запрашаць сяброў… Можа быць у яго былі б браты або сёстры… Менавіта яго мама спякла б яму святочны пірог на семнаццацігоддзе. Жыццё, якое ён згубіў, амаль ніколі не здавалася яму настолькі рэальным, як зараз, калі ён ведаў, што зусім хутка ўбачыць месца, якое ад яго забралі. Пасля таго, як Герміёна сышла спаць той ноччу, Гары ціха дастаў свой заплечнік з пацеркавай сумкі Герміёны, і выняў адтуль фотаальбом, які даў яму Хагрыд даўным-даўно. Упершыню за доўгія месяцы, ён уважліва праглядаў старыя фатаграфіі яго бацькоў, іх усмешкі і махаючыя рукамі вобразы, якія былі адзінай рэччу, пакінутай ад іх. Гары б з радасцю адправіўся ў Годрыкаву Лагчыну на наступны дзень, але ў Герміёны былі іншыя думкі на гэты конт. Як заўсёды ўпэўненая ў тым, што Вальдэморт чакае вяртання Гары на месца смерці яго бацькоў, яна вырашала, што яны адправяцца, толькі калі яны будуць упэўненыя, што ў іх самая лепшая маскіроўка з усіх магчымых. Такім чынам мінуў цэлы тыдзень — адзін раз яны таемна атрымалі валасы нявінных маглаў, якія рабілі калядныя куплянні, і практыкавалі апарацыю і дызапарацыю разам пад Плашчом-Нябачнікам — пакуль Герміёна пагадзілася здзейсніць вандраванне.

Яны павінны былі апарыраваць у вёску пад покрывам начы, таму ўжо шарэла, калі яны нарэшце выпілі Адваротнае Зелле, якое ператварыла Гары ў магла сярэдніх гадоў, які лысеў, а Герміёну — у маленькую і падобную на мышку яго жонку. Пацеркавая сумка са ўсімі іх рэчамі (акрамя Хоркуркса, які Гары насіў на шыі) была схаваная ва ўнутраную кішэнь зашпіленага плашча Герміёны. Гары накінуў на іх Плашч-Нябачнік, і яны апынуліся ў задушлівай цемры.