Выбрать главу

— Ты ж не збіраешся захадзіць унутр? Ён выглядае небяспечна, можа… о, Гары, глядзі! — здаецца было выклікана яго дакрананнем да брамкі. Знак падняўся перад іх вачамі прама з-пад зямлі, мінуючы перапляценне травы, нібы нейкая хуткарослая кветка, залатымі літарамі на дрэве было напісана: “На гэтым месцы, у ноч 31 Кастрычніка 1981 года, Лілі і Джэймс Потэры страцілі жыццё. Іх сын Гары застаецца адзіным чараўніком, які перажыў Смяротны Заклён. Хата, нябачная для маглаў, была захавана ў разбураным стане як манумент Потэрам у памяць аб насіллі, якое разбурыла сям’ю.” Вакол гэтых акуратна напісаных слоў паўсюль былі надпісы, дададзеныя іншымі чараўнікамі, якія прыходзілі паглядзець на месца, дзе выратаваўся Хлопчык, Які Выжыў. Некаторыя проста напісалі свае імёны вечнымі чарніламі; іншыя выразалі свае ініцыялы на дрэве, усе астатнія проста пакінулі занатоўкі. Самыя свежыя надпісы, якія віселі па-над шаснаццацігадовым пластом гэтага магічнага графіці, абвяшчалі: “Поспехаў, Гары, дзе б ты не быў”; “Калі ты чытаеш гэта, Гары, мы ўсе з табой!”;”Доўгіх гадоў, Гары Потэр”.

— Ім не трэба было пісаць на знаку! — сказала Герміёна з абурэннем. Гары паглядзеў на яе.

— Гэта добра! Я рад, што яны гэта зрабілі. Я… — ён перапыніўся. Шчыльна захутаная фігура кульгала да яго па дарожцы, яе сілуэт быў бачны ў яркіх агнях далёкай плошчы. Гары падумаў, хоць было цяжка судзіць, што гэта жынчына. Яна рухалася павольна, магчыма баючыся паслізнуцца на заснежанай глебе. Па згорбленай асанцы і шаркаючай хадзе можна было вызначыць, што яна вельмі старая. У цішыні яны назіралі, як яна набліжалася. Гары чакаў, што яна звярне ў адну з хат, міма якіх яна праходзіла, хоць ён адчуваў, што гэтага не будзе. Нарэшце, яна спынілася ў некалькі ярдах ад іх пасярод змёрзлай дарогі. Герміёна ўшчыкнула яго за руку, але ў гэтым не было патрэбы. Было цалкам ясна, што жанчына не магл: яна стаяла і глядзела на хату, якую маглі ўбачыць толькі чараўнікі. Але нават для чараўніцы было дзіўнымі паводзінамі прыйсці халоднай ноччу, каб паглядзець на старыя руіны. Па правілах звычайнай магіі яна не магла ўбачыць іх з Герміёнай, але Гары чамусьці здавалася, што яна не толькі адчувае іх прысутнасць, але і ведае, хто яны такія. Якраз калі ён прыйшоў да гэтай непрыемнай высновы, яна падняла руку ў пальчатцы і паманіла іх да сабе. Герміёна прыціснулася да яго пад плашчом і схапіла яго за руку.

— Як яна здагадалася? — ён пакруціў галавой. Жанчына зноў паклікала іх, больш рашуча. Гары мог прыдумываць мноства прычын, яму не трэба ісці на кліч, але яго падазроны на конт гэтай жанчыны мацнелі з кожнай секундай. Ці магчыма, што яна чакала іх усе гэтыя доўгія месяцы? Што Дамблдор наказаў ёй чакаць Гары? Можа яна ішла за імі ад самай могілкі? Сама яе здольнасць адчуваць іх, наводзіла на думку пра нейкую небывалую магію Дамблдора.

Нарэшце Гары сказаў, прымусіўшы Герміёну ўздрыгнуць:

— Вы Бацільда?

Захутаная фігура кіўнула і зноў паклікала. Пад плашчом Гары і Герміёна пераглянуліся. Гары падняў брыво; Герміёна нервова кіўнула. Яны падайшлі да жанчыны, яна павярнулася і закульгала ў зваротным кірунку. Мінуўшы некалькі хат, яны павярнулі да брамкі. Яны ішлі за ёй па сцяжынцы праз сад, амаль гэтак жа зарослы, як той, адкуль яны толькі што прыйшлі. Павазіўшыся троху з ключом ва ўваходных дзвярах, яна адчыніла іх і адступіла на крок, даючы ім прайсці. Ад яе зыходзіў цяжкі пах, або можа быць ад яе хаты. Гары наморшчыў нос, калі яны праходзілі міма яе і сцягнулі плашч. Толькі зараз, стоячы перад ёй, ён зразумеў, наколькі яна малая. Сагнутая пад цяжарам гадоў, яна была яму прыкладна па грудзі. Яна зачыніла дзверы, звярнулася і паглядзела на Гары. Яе мутныя вочы танулі ў зморшчынах напаўпразрыстай скуры, а твар быў пакрыт плямамі ад вен, якія лопнулі. Ён падумаў, ці бачыць яна яго наогул. Нават калі і бачыць, на ім зараз знешнасць магла, які лысее. Пахі старасці, пылу, бруднай адзежы і нясвежай ежы ўзмацніліся, калі яна разматала з’ёдзеную моллю чорную хустку, вызваляючы галаву, пакрытую рэдкімі белымі валасамі.

— Бацільда? — паўтарыў Гары. Яна зноў кіўнула.

Гары заўважыў, што медальён у яго на грудзі зноў забіўся. Ён адчуваў пульсацыю халоднага золата. Яно адчувае, ведае, што рэч, якая яго знішчыць ужо блізка? Бацільда прайшла міма іх, адапхнуўшы Герміёну, нібы не заўважаючы яе, і схавалася там, дзе, напэўна, была гасціная.

— Гары, я не ўпэўненая, — выдыхнула Герміёна.

— Паглядзі на яе велічыню, думаю, мы зможам з ёй зладзіцца, калі прыйдзецца, — сказаў Гары. — Паслухай, я ведаю, яна трохі не ў сабе. Мюрыэль звала яе вар’яткай.

— Падыдзі! — паклікала Бацільда з суседняга пакоя. Герміёна ўздрыгнула і схапіла Гары за руку.