— У вас ёсць нешта для мяне? — спытаў ён у трэці раз намнога гучней.
— Тут, — прашаптала яна, паказваючы ў кут. Гары падняў палачку і ўбачыў абрысы захламленага туалетнага століка каля акна. У гэты раз яна засталася на месцы. Гары праціснуўся між ёй і непрыбраным ложкам з паднятай палачкай. Ён жадаў трымаць яе ў поле зроку.
— Што гэта? — спытаў ён, апынуўшыся ў туалетнага століка, на якім ляжаў вялікі стос чагосьці, што выглядала і пахла, як брудная бялізна.
— Там, — сказала яна, паказваючы на бясформенную масу. Пакуль Гары спрабаваў разглядзець у гэтай кучы лал на эфесе меча, бокам вока ён заўважыў, што старая дзіўна тузанулася. Ён павярнуўся і аслупянеў ад жаху: старое цела змякла, з таго месца, дзе была шыя выпаўзала змяя. Яна накінулася, як толькі ён падняў палачку: ад укусу ў перадплечча палачка падляцела да столі і загасла, затым змяя стукнула яго ў грудзі, і ён зваліўся на туалетны столік у кучу бруднай адзежы. Ён перакаціўся ў бок, з цяжкасцю пазбягаючы змяінага хваста, які стукнуў туды, дзе ён толькі што быў. На яго абваліўся дождж з асколкаў шкла. Герміёна паклікала знізу: “Гары”, але ён не мог уздыхнуць, каб адказаць: цяжкае гладкае цела прыціснула яго да пола, і ён адчуў, як яно паўзе па ім, моцнае і мускулістае.
— Не! — выдыхнуў ён, усё яшчэ прыціснуты да пола.
— Так, — прашаптаў голас. — Та-а-ак.. пачакай.. пачакай…
— Акцыё… Акцыё, палачка…
Але нічога не здарылася, і ён паспрабаваў рукамі спыніць змяю, якая абвівалася вакол яго, каб выціснуць паветра з лёгкіх, уціскаючы Хоркуркс у грудзі. Халодны кружок біўся ў цалях ад яго ўласнага сэрца, прытомнасць запаўнялі холад і белае святло, думкі зніклі, дыханне спынілася, удалечыні пачуліся крокі. Металічнае сэрца білася на грудзі, зараз ён ляцеў, ляцеў, і сэрца напаўнялася радасцю, ляцеў без мятлы і фестрала… Раптам ён прачнуўся ў кісла-пахлай цемры. Наджыні адпусціла яго. Ён з цяжкасцю падняўся і ўбачыў сілуэт змяі. Герміёна скокнула ў бок з крыкам. Яе заклён разбіў акно дашчэнту. Марознае паветра запоўніла пакой. Гары нахіліўся, каб адхінуцца ад асколкаў, і нагой закрануў нешта круглае — яго палачка…
Ён нагнуўся, каб падняць яе, але зараз пакой быў запоўнены змяёй, яе хвост матляўся. Герміёны нідзе не было відаць, і на секунду Гары падумаў, што здарылася горшае, але затым раздаўся моцны воплеск, з’явіўся чырвоны выбліск і змяя ўзляцела ў паветра, на хаду стукнуўшы Гары ў твар, і віток за вітком паднялася да столі. Гары падняў палачку, але як толькі ён гэта зрабіў, то адчуў моцную пякоту ў шнары, мацней, чым калі-небудзь.
— Ён ідзе! Герміёна, ён ідзе! — закрычаў ён, у гэты момант змяя звалілася з дзікім шыпеннем.
Пачаўся хаос: змяя разбіла паліцы на сцяне, ва ўсе бакі паляцелі кавалачкі парцаляну, Гары пераскочыў праз ложак і схапіў Герміёну, яна ўскрыкнула ад болю, калі ён перацягваў яе зваротна. Змяя зноў паднялася, але Гары ведаў, што набліжалася тое, што горш змяі, яно было ўжо ў брамкі. Яго галава расколвалася ад болю ў шнары.
Змяя зрабіла выбрык, калі ён пабег, цягнучы за сабой Герміёну. Яна крыкнула: “Канфрынга!” і заклён паляцеў па пакоі, разбіў люстэрка ў шафе і адскочыў зваротна, скачучы паміж падлогай і столлю. Гары адчуў, як яно абпаліла яму руку, а асколак шкла парэзаў шчаку. Цягнучы за сабой Герміёну, Гары скокнуў да зламанага туалетнага століка, а затым прама ў пустэчу пабітага акна, яна ўскрыкнула, калі яны перавярнуліся ў паветры…
А потым яго шнар адкрыўся, і ён быў Вальдэмортам і бег праз смуродную спальню, яго доўгія белыя пальцы ўхапіліся за падваконнік. калі ён заўважыў, як лысы мужчына і маленькая жанчына паварочваюцца і знікаюць, і ён крычаў ад лютасці і яго крык змяшаўся з крыкам дзяўчынкі і рэхам разнёсся над цёмнымі садамі, перарыкваючы звон калядных царкоўных званоў…
І яго крык быў крыкам Гары, яго боль быў болем Гары… гэта здарылася там, дзе гэта было раней, каля хаты, дзе ён усутыч падышоў да таго, каб пазнаць, што значыць памерці… памерці… боль быў такім жудасным… проста раздзіраў яго цела… Але калі ў яго не было цела, чаму яго галава балела так моцна, калі ён мёртвы, як ён можа пачувацца так агідна, няўжо боль не спыняецца пасля смерці, няўжо ён не сыходзіць…