У гэты момант нешта цвёрда сцягнула яго шыю. Ён падумаў аб водарасцях, хоць нішто не перашкаджала яму, калі ён ныраў, і працягнуў руку, каб вызваліцца. Гэта не былі водарасці. Ланцуг хоркрукса паменшыўся і павольна сціскаў яму горла.
Гары з усіх сіл адапхнуўся нагамі, спрабуючы выцягнуць сябе на паверхню, але яго толькі закруціла і стукнула ад каменны ўскраек возера. Узрушаны, ён амаль затыхнуўся і аддзіраў ланцуг, які сціскаўся, але яго змёрзлыя пальцы не маглі саслабіць яго, і цяпер маленькія агеньчыкі ўспыхвалі ў яго галаве, і ён павінен быў патануць, больш нічога не заставалася, нічога, што ён мог бы рабіць, і рукі, што сціскалі яго шыю, сапраўды прыналежылі смерці…
Затыхаючыся, наскрозь мокры і больш змёрзлы, чым калі-небудзь ў сваім жыцці, Гары зваліўся тварам у снег. Дзесьці недалёка ад яго іншы чалавек хістаўся, кашляў і затыхаўся. Як Герміёна з’явілася падчас нападу змяі… Але гукі не былі падобныя на яе, ні глыбокі кашаль, ні цяжкія крокі.
У Гары не было сіл падняць галаву, каб разглядзець свайго выратавальніка. Усё, што ён змог зрабіць — гэта працягнуць руку, якая калацілася, да свайго горла і абмацаць месца, у якім медальён урэзаўся ў яго цела. Медальёна не было. Хтосьці вызваліў Гары. У гэты момант голас, які затыхаўся, загучаў над ім.
— Ты… ты зусім здурэў?
Нішто, акрамя шоку ад гуку гэтага голаса, не дало б Гары сілы ўстаць. Смяротна дрыжачы, ён падняўся на ногі. Перад ім стаяў Рон, цалкам апрануты, мокры да ніткі, з валасамі, якія прыліплі да яго твара, трымаючы ў адной руцэ меч Грыфіндора, а ў іншай — абрывак лунцуга хоркуркса, які боўтаўся.
— Якога дзябла, — выдахнуў Рон, трымаючы лунцуг хоркуркса, які калыхаўся наперад і назад, быццам у нейкай пародыі на гіпнатычны сеанс, — ты не зняў гэтую штуку перад тым, як нырнуць?
Гары не ведаў, што адказаць. Срэбная лань была нічым у параўнанні са з’яўленнем Рона, ён не мог у гэта паверыць. Дрыжачы ад холаду, ён кінуўся да груды адзежы, якая усё яшчэ ляжала на беразе возера, і пачаў апранацца. Нацягваючы на сябе адзін швэдар за другім, Гары глядзеў на Рона так, быццам чакаў, што ён знікне, пакуль Гары не можа яго бачыць, але Рон заставаўся на месцы: ён толькі што нырнуў у возера і выратаваў Гары жыццё.
— Гэта бы-быў т-ты? — нарэшце вымавіў Гары, стукаючы зубамі, больш слабым, чым звычайна. з-за нядаўняга задушвання, голасам.
— Ну, так, — адказаў Рон, выглядаючы трохі збянтэжаным.
— Т-ты заклікаў гэтую лань?
— Што? Не, вядома не! Я думаў, гэта ты зрабіў!
— Мой патронус — алень.
— А, так. Я заўважыў, што ён выглядаў інакш… Без рогаў.
Гары надзеў мяшочак Хагрыда зваротна на шыю, нацягнуў апошні швэдар, нахіліўся, каб падняць палачку Герміёны і зноў устаў перад Ронам.
— Адкуль ты тут?
Вызначана Рон спадзяваўся, што гэтае пытанне будзе зададзена пазней, а калі магчыма — і наогул не будзе зададзена.
— Ну, я... разумееш… я вярнуўся. Калі… — ён прачысціў горла. — Калі я… я вам яшчэ патрэбен.
Наступіла маўчанне. Успаміны таго, як Рон сышоў, нібы паўсталі сцяной паміж імі. Але Рон быў тут, ён вярнуўся і толькі што выратаваў Гары жыццё.
Рон глядзеў на свае рукі. Ён выглядаў здзіўленым тым, якія рэчы трымаў у іх.
— О, так, я яго выцягнуў, — паведаміў ён, паднімаючы меч так, каб Гары мог яго разглядзець. — Вось чаму ты скокнуў туды, так?
— Так, — адказаў Гары. — Але я не разумею, як ты тут з’явіўся? Як ты нас знайшоў?
— Доўга распавядаць, — сказаў Рон. — Я некалькі гадзін шукаў вас, таму што лес вельмі вялікі. Я ужо думаў, што мне трэба будзе заначаваць пад дрэвам і пачакаць раніцы, калі я ўбачыў гэтага аленя, і цябе за ім.
— Ты больш нікога не бачыў?
— Не, — адказаў Рон. — Я…
Ён завагаўся, гледзячы на два дрэва, якія раслі побач у некалькіх ярдах ад іх.
— Мне здаецца, я бачыў нейкі рух вунь там, але ў гэты момант я бег да возера, таму што ты нырнуў і не паказваўся зваротна, так што я не планаваў захадзіць яшчэ… Гэй!
Гары ўжо спяшаўся да месца, якое паказаў Рон. Два дуба раслі блізка адзін ад другога, паміж стваламі была толькі шчыліна ў некалькі цаляў на ўзроўні вачэй. Ідэальнае месца для таго, каб бачыць усё і не быць убачаным. Вакол каранёў снега не было, так што Гары не змог убачыць якіх-небудзь слядоў. Ён вярнуўся туды, дзе стаяў Рон, які ўсё яшчэ сціскаў у руках меч і хоркуркс.
— Ёсць што-небузь? — спытаў Рон.
— Не, — адказаў Гары.
— Так якім чынам меч трапіў у возера?
— Той, хто вызваў патронуса, і памясціў меч сюды.