Выбрать главу

Яны абодва паглядзелі на ўзорысты срэбны меч, упрыгожаная лаламі рукаядзь якога злёгку бліскацела ў святле палачкі Герміёны.

— Думаеш, гэта сапраўдны? — спытаў Рон.

— Ёсць адзін спосаб выявіць гэта, ці не так? — адказаў Гары.

Хоркуркс усё яшчэ боўтаўся ў Рона на руцэ. Медальён злёгку паторгваўся. Гары ведаў, тое, што ўтоенае унутры яго, зноў хвалявалася. Яно адчувала небяспеку і спрабавала забіць Гары, каб не даць завалодаць мечам. Зараз не было часу для доўгіх дыскусій, трэба было знішчыць гэта раз і назаўжды. Гары агледзеўся, высока трымаючы палачку Герміёны, і знайшоў падыходнае месца — гладкі камень, які ляжаў у цені платана.

— Ідзі сюды, — сказаў ён. Гары змёў з каменя снег і працягнуў руку за хоркурксам. Рон працягнуў яму меч, але Гары пакачаў галавой.

— Не, ты павінен зрабіць гэта.

— Я? — здзівіўся Рон. — Чаму?

— Таму што ты дастаў меч з возера. Я думаю, гэта павінен быць ты.

Гэта не была ветлівасць або шчодрасць. Гары ведаў, што Рон павінен быць тым, хто заб’е хоркуркс, як ён ведаў, што лань не была чымсьці злым. Па меньшай меры, Дамблдор навучыў Гары пра вызначаныя віды магіі, аб непараўнальнай сіле вызначаных дзеяннняў.

— Я адчыню яго, — вымавіў Гары. — І ты стукнеш. Адразу, добра? Што б там ні было — яно будзе дужацца. Той кавалачак Рэдла ў дзённіку спрабаваў забіць мяне.

— Як ты збіраешся адчыніць яго? — спытаў Рон. Ён выглядзеў напалоханым.

— Я думаю папрасіць яго адчыніцца, на змяінай мове, — сказаў Гары.

Адказ так хутка прыйшоў да яго, як быццам ён ужо ведаў яго. Магчыма, ён зразумеў гэта дзякуючы нядаўняй сустрэчы з Наджыні. Ён паглядзеў на змяяпадобную літару “С”, выкладзеную зіготкімі зялёнымі камянямі і з лёгкасцю прадставіў, што гэта мініятурная змяя, якая звярнулася на халодным камені.

— Не! — ускрыкнуў Рон. — Не адчыняй гэта! Я сур’ёзна!

— Чаму не? — спытаў Гары. — Давай пазбавімся ад гэтай праклятай штукі, усе гэтыя месяцы…

— Я не магу, Гары! Сапраўды, лепш ты…

— Але чаму?

— Таму што гэта штука небяспечна для мяне! — адказаў Рон. Адыходзячы ад медальёна. — Я не магу з ёй зладзіцца! Я не апраўдваю свае паводзіны, але яна дзейнічае на мяне мацней, чым на цябе і Герміёну. Гэта прымушае мяне думаць такое… такое, што я б і так думаў, але горш! Я не магу растлумачыць гэтага, але калі я здымаю яе… мая галава зноў ў парадку, але калі прыходзіцца зноў апранаць гэтую чортаву штуку… Не магу я, Гары!

Трасучы галавой, ён адступіў далей з мечам у дрыготкай руцэ.

— Ты можаш зрабіць гэта! — сказаў Гары. — Ты можаш! Ты толькі што дастаў меч, я ведаю, што гэта ты павінен выкарыстаць яго! Калі ласка, проста пазбаўся ад гэтага, Рон.

Гук уласнага імя падзейнічаў на Рона, як стымулятар. Ён праглынуў, і, усё яшчэ цяжка дыхаючы, ступіў да каменя.

— Скажы мне, калі, — прахрыпеў ён.

— На тры, — вымавіў Гары, зноў гледзячы на медальён і прыжмурваючы вочы, каб сканцэнтравацца на літары “С”, якая адлюстроўвала змяю. Тое, што насяляла медальён, матлялася, як злоўлены прус. Можна было б адчуваць да яго жаль, калі б не парэз вакол шыі Гары, дагэтуль гарэўшы агнём.

— Раз… Два… Тры... Адчыніся!

Апошняе слова прагучала, як шыпенне, і медальён, пстрыкнуўшы, расчыніўся на залатыя палоўкі. За кожным з іх шкляных акенцаў хавалася па жывым воку, якія былі падобныя на вочы Тома Рэдла да таго, як яны сталі чырвонымі і шчылінападобнымі.

— Бі! — сказаў Гары, трымаючы медальён напагатове на паверхні каменя.

Рон падняў меч дрыготкімі рукамі. Вочы медальёна ашалела круціліся, а Гары, упёршыся, надзейна схапіў яго, ужо ўяўляючы, як ліне кроў з пустых вокнаў. Раптам з хоркуркса раздаўся голас.

— Я бачыў тваё сэрца, і яно прыналежыць мне.

— Не слухай яго! — рэзка ўскрыкнуў Гары. — Бі!

— Я бачыў твае мары, Рональд Уізлі, і бачыў твае страхі. Усё, чаго ты жадаеш — магчыма, але то, чаго ты баішся — таксама магчыма…

— Бі! — пракрычаў Гары, і яго голас рэхам адбіўся ад дрэў. Кончык меча здрыгануўся, і Рон утаропіўся прама ў вочы Рэдла.

— Заўсёды меней любы маці, якая жадала дачку… Зараз, меней каханы дзяўчынай, якая аддае перавагу твайму сябру… Заўсёды другі, вечна ў цені…

— Рон, бі! — загарланіў Гары. Ён адчуваў, як медальён дрыжыць у яго руках і баяўся таго, што зараз адбудзецца. Рон падняў меч вышэй, і, калі ён зрабіў гэта, вочы Рэдла ўспыхнулі чырвоным.

З двух акенцаў медальёна, з вачэй, як дзве гратэскавыя бурбалкі выплылі мудрагеліста скажоныя галовы Гары і Герміёны.

Рон у шоку ўскрыкнуў і адступіў назад, калі постаці цалкам вышлі з амулета, спачатку плечы, потым целы, ногі — пакуль яны цалкам не ўсталі ўнутры амулета, плячо да пляча, як дрэвы з адным коранем, гледзячы на Рона і сапраўднага Гары, які адшмаргнуў рукі ад медальёна так, быццам ён быў раскалены дабяла.