Выбрать главу

Ёсць адна праграма, — звярнуўся ён да Гары ціхім тонам, — якая распавядае навіны так, як яны ёсць на самай справе. Усе астатнія на боку Сам-Ведаеш-Каго і паўтараюць за Міністэрствам, але гэтая… паслухай, гэта выдатна. Толькі яны не могуць рабіць гэта кожную ноч, ім прыходзіцца змяняць месцазнаходжанне, у выпадку, калі іх сочаць, і для яго налады патрабуецца пароль… Праблема ў тым, што я прапусціў апошні раз…

Ён лёгенька пастукаў па верхавіне прыёмніка сваёй палачкай, наўздагад шэпчучы словы. Ён кінуў у бок Герміёны мноства хуткіх поглядаў, адкрыта баючыся выбліскаў гневу, але яна не звяртала на яго ўвагі, быццам яго наогул не было. За тыя дзесяць хвілін або каля таго, пакуль Рон пастукваў і мармытаў, Герміёна перагортвала старонкі сваёй кнігі, а Гары працягваў практыкавацца з цярновай палачкай. Нарэшце, Герміёна злезла з ложка. Рон адразу ж спыніў паляпванне.

— Калі гэта цябе ярыць, я спыню! — нервова сказаў ён Герміёне.

Герміёна не ўважыла да адказу, а наблізілася да Гары.

— Нам трэба пагаварыць, — сказала яна.

Ён паглядзеў на кнігу, якую яна ўсё яшчэ трымала ў руках. Гэта было “Жыццё і хлусня Альбуса Дамблдора”.

— Што? — трывожна спытаў ён. У яго голаве пранеслася думка пра тое, што ў кнізе павінен быць раздзел пра яго, але ён не быў упэўнены, што гатоў пачуць версію Рыты пра яго адносіны з Дамблдорам. Аднак адказ Герміёна быў абсалютна нечаканым.

— Я жадаю ўбачыць Ксенафіліюса Лаўгуда.

Ён утаропіўся на яе.

— Выбач?

— Ксенафіліюс Лаўгуд. Бацька Луны. Я жадаю пайсці і пагаварыць з ім!

— Э-э… навошта?

Яна зрабіла глыбокі ўдых, быццам сцішваючы сябе і працягнула:

— Уся справа ў той метцы, метцы ў Байках барда Бідла. Паглядзі на гэта!

Яна сунула “Жыццё і хлусня Альбуса Дамблдора” прама ў вочы не гатовага да гэтага Гары, і той убачыў фатаграфію арыгінала ліста Дамблдора да Грындэльвальда, напісанага знаёмым тонкім і касым почыркам. Ён не жадаў бачыць стоадсоткавы доказ таго, што Дамблдор сапраўды напісаў гэтыя словы, што гэта не было вынаходствам Рыты.

— Подпіс, — вымавіла Герміёна. — Паглядзі на подпіс, Гары!

Ён падпарадкаваўся. Перш Гары не змог зразумець, пра што яна кажа, але, прыгледзеўшыся як след, у святле сваёй палачкі, ён убачыў, што Дамблдор замяніў “А” у слове “Альбус” мініятурнай версіяй усё таго ж трохкутнага знака, які быў дамаляваны ў Байках барда Бідла

— Эм… вы аб чым? — збянтэжана спытаў Рон, але Герміёна здушыла яго рэпліку поглядам і звярнулася зваротна да Гары.

— Ён зноў з’яўляецца, ці не так? — перапытала яна. — Я ведаю, Віктар казаў, што гэта пазнака Грындэльвальда, але яна сапраўды была на тым старым доле ў Годрыкавай Лагчыне, і даты смерці на надмагідде папярэднічаюць з’яўленню Грындэльвальда! А цяпер яшчэ і гэта! Так, мы не можам спытаць Дамблдора або Грындэльвальда, што гэта значыць — я нават не ведаю, ці жывы яшчэ Грындэльвальд — але мы можам спытаць містэра Лаўгуда, ён насіў гэты знак на шыі падчас вяселля. Я ўпэўнена, што гэта важна, Гары!

Гары адказаў не адразу. Ён зірнуў у яе напружаны нецярплівы твар, затым, разважаючы, у навакольную цемру. Пасля доўгай паўзы ён вымавіў:

— Герміёна, нам не патрэбна яшчэ адна Годрыкава Лагчына. Мы пагадзіліся застацца тут, і…

— Але яна працягвае з’яўляцца, Гары! Дамблдор пакінуў Байкі барда Бідла, адкуль ты ведаеш, што мы не павінны пазнаць пра гэты знак?

— Ну вось, зноў! — Гары адчуваў сабе трохі раздражнёным. — Мы спрабуем пераканаць сябе, што Дамблдор пакінуў нам сакрэтныя знакі і падказкі…

— Дэлюмінатар аказаўся вельмі карысным, — сказаў Рон. — Я думаю, Герміёна права, і я згодзен, што мы павінны наведаць Лаўгудаў.

Гары змрочна паглядзеў на яго. Ён быў больш чым упэўнены, што яго падтрымка Герміёны, мела мала агульнага з жаданнем пазнаць значэнне траістай руны.

— Гэта не будзе так, як у Годрыкавай Лагчыне, — дадаў Рон. — Лаўгуды на тваім боку, Гары, “Квіблер” даўно быў за цябе, ён працягвае казаць іншым, што яны павінны дапамагчы табе!

— Я упэўнена, што гэта важна! — пераканаўча дадала Герміёна

— Але ты не думаеш, што калі б гэта было так, Дамблдор сказаў бы мне гэта да таго, як памёр?

— Можа быць… Можа быць, гэта нешта, пра што ты павінен пазнаць сам! — сказала Герміёна.

— Так, — лісліва падхапіў Рон, — у гэтым ёсць сэнс.

— Не, няма! — адгыркнулася Герміёна. — Але я думаю, што мы павінны пагаварыць з містэрам Лаўгудам. Знак, які звязвае Дамблдора, Грындэльвальда і Годрыкаву Лагчыну? Гары, я ўпэўнена, мы павінны пазнаць пра гэта!