Выбрать главу

Гары правёў іх зваротна на кухню, дзе, смяючыся і боўтаючы, яны заварушылі крэсламі, рассяліся на вычышчыныя да бляску цётачкай Пятунней паверхні, абаперліся на яе бездакорныя прыборы; Рон, высокі і цыбаты; Герміёна з яе густымі валасамі, сабранымі ў касу; Фрэд і Джордж, аднолькава усміхаючыся; Біл, жудасна траўміраваны і доўгавалосы; містэр Уізлі, з добрым тварам, лысеючы, з акулярамі, якія крыва сядзелі; Вар’яцкае вока Аластар Мудзі, патрапаны бітвамі, аднаногі, з яго ярка сінім вокам, якое свяцілася; Тонкс, яе кароткія валасы былі яе любімага адцення — ярка ружовага; Люпін, больш сівы, больш напружаны; Флёр, стройная і прыгожая бландынка з доўгімі серабрыстымі валасамі; Кінгслі, лысы і шыракаплечы; Хагрыд, з яго дзікімі валасамі і барадой, стаяў згорбіўшыся, каб не закрануць галавой столь; і Мундунгус Флечэр, маленькі, брудны, з вінаватымі як ў сабакі вачамі, падобнымі на пацеркі, і са зблытанымі валасамі. Сэрца Гары, здавалася, пашыралася і пыламнела пры іх выглядзе. Ён адчуваў сябе любімым усімі імі, нават Мундунгус, якога ён спрабаваў задушыць пры іх апошняй сустрэчы.

— Кінгслі, мне здавалася, ты павінен праглядаць за Прэм’ер Міністрам маглаў? — спытаў Гары праз увесь пакой.

— Ён можа і пацярпець адну ноч без мяне, — сказаў Кінгслі, — Ты важней.

— Гары, адгадай, што гэта? — спытала Тонкс з вяршыні пральнай машынкі і паварушыла перад ім сваёй рукой — на ёй бліскацела кальцо.

— Вы пажаніліся? — Гары не крычаў, перакладаючы погляд з Тонкс на Люпіна.

— Прабач, што мы цябе не паклікалі, усё прайшло вельмі ціха.

— Як выдатна, мае віншаванні.

— Добра, добра, давайце аб гэтым у які-небудзь іншы, болей зручны момант, — гучна прагыркаў Мудзі, і на кухні запанавала цішыня. Ён паставіў свае мяшкі каля ног і звярнуўся да Гары, — Магчыма Дзедалус ужо сказаў табе, нам прыйшлося адмовіцца ад плану А. Піюс Цікнэс кінуў нас і гэта выклікала масу праблем. Ён зрабіў гэта, як злачынец, які уцёк з турмы, каб злучыць гэтую хату з кружанай сеткай, размясціць партключ тут, або апарыяваць унутры, або звонку. Усё зроблена ў імя тваёй абароны, толькі б прадухіліць напад Сам-Ведаеш-Каго на цябе. Што абсалютна бессэнсоўна, таму што цябе і так ужо абараняюць чары тваёй маці. У рэчаіснасці ж ён пазбавіў цябе магчымасці бяспечна выйсці адсюль.

— А другая праблема: ты ўсё яшчэ непаўналетні, а такім чынам за табой усё яшчэ сочаць.

— Я не...

— Сачэнне, сачэнне, — нецярпліва прагаварыў Мудзі, — Магія, выяўляльная магічную актыўнасць, акружае не дасягнулага 17 гадоў, вось як Міністэрства пазнае аб магічных дзеяннях непаўналетняга! Калі ты, або хто-небудзь побач з табой паспрабуе вымавіць загавор, каб выслабаніць цябе адсюль, Цікнэс адразу ж аб гэтым пазнае, а таксама і Пажыральнікі Смерці.

— Мы не можам чакаць, пакуль скончыцца назіранне за табой, таму што ў той момант, калі табе споўніцца 17, ты страціш усю абарону, дадзеную тваёй маці. Карацей кажучы, Піюс Цікнэс шчыра думае, што табе лепей і спакайней быць загнаным у кут.

Гары не жадаў, але згадзіўся з невядомым яму Цікнэсам.

— І што ж вы збіраецеся рабіць?

— Мы збіраемся выкарыстаць тыя транспартныя сродкі, якія Назіранне не можа зафіксаваць, таму што пры іх выкарастанні не трэба прамаўляць ніякіх заклёнаў: мётлы, фестралаў і матацыкл Хагрыда.

Гары бачыў недахопы ў гэтым плане, але прамаўчаў і даў вымавіцца Аластару.

— Такім чынам, чары тваёй маці разбурацца пры двух умовах: калі ты дасягнеш паўналецця, або, — Мудзі абвёў рукой кухню, — ты ніколі больш не назавеш гэтае месца сваёй хатай. Ты, твая цётачка і дзядзька збіраліся разыйсціся сваімі шляхамі сёння ўначы ў поўнай упэўнасці, што вы больш ніколі не будзеце жыць разам зноў, правільна?

Гары кіўнуў.

— Такім чынам, у той момант, калі ты пакінуў бы гэтае месца навекі, разбурыліся б чары тваёй маці. Лепш зрабіць гэта раней, таму што Самі-Ведаеце-Хто жадае заспець цябе знянацку, у той момант, калі табе споўніцца 17.

— Толькі адна перавага ёсць на нашым боку — тое, што Самі-Ведаеце-Хто не ведае, што мы забярэм цябе адсюль сёння. Мы пусцілі па непраўдзіваму следзе Міністэрства: там думаюць, што ты не сыдзеш да трыццатага. Аднак, мы маем справу з Самі-Ведаеце-Кім, таму мы не можам пакласціся на то, што ён не вылічыць рэальную дату, у яго ёсць парачка Пажыральнікаў Смерці, якія патрулююць нябёсы ў гэтым раёне — на ўсякі выпадак. Таму ў нас ёсць тузін хат, з самай надзейнай абаронай, якую мы маглі стварыць. Яны падобны і могуць быць месцам, дзе б мы маглі цябе схаваць. Усе яна звязаны з Ордэнам: мая хата, Кінгслі, Молі, цётачкі Мірабэль. Вось так выглядае план у агульных рысах.