Выбрать главу

— Так, — сказаў Гары, занадта найграна, таму што ўсё яшчэ бачыў велізарную дзіру ў гэтым плане.

— Ты ж паедзеш да бацькоў Тонкс. І як толькі ты туду дабярэшся, мы накладзем на хату чары, якія дазваляюць выкарыстаць Партключ да Нары. Пытанні ёсць?

— Э-э, так, — адказаў Гары, — Магчыма, яны і не ведаюць у якім з 12 абароненых хат я знаходжуся спачатку, але ці не стане гэта відавочным адразу жа, — ён хутка палічыў у розуме, — 14 з нас паляцяць да бацькоў Тонкс?

— А, — сказаў Мудзі, — Забыўся сказаць самае галоўнае. 14 з нас не паляцяць да бацькоў Тонкс. Будзе 7 Гары Потэраў, якія лунаюць у небе сёння ноччу, у кожнага з іх будзе суправаджэнне, і ўсе яны паляцяць да розных хат.

З глыбіні свайго плашча Мудзі дастаў пляшку з вакасцю, якая нагадвае знешне бруд. Больш нічога не трэба было казаць, Гары зразумеў канец плану адразу жа.

— Не! — сказаў ён гучна, яго голас празвінеў на ўсю кухню, — толькі не так!

— Я сказала ім, што менавіта так ты гэта і ўспрымеш, — сказала Герміёна з ноткамі прымірэння ў голасе.

— Калі Вы думаеце, што я збіраюся дазваляць шасці людзям рызыкаваць сваімі жыццямі!

— … Таму што гэта — першы раз для ўсіх нас? — сказаў Рон

— Ёсць розніца, прыкідвацца быць мной…

— Добра, ні адзін з нас сапраўды не ўяўляе сабе гэта, Гары, — сказаў Фрэд шчыра, — уявіце, пайшло нешта не так, як трэба, і мы б засталіся на павекі падобныя на пярэстых, худых гнюсаў.

Гары не ўсміхаўся.

— У вас не атрымаецца, калі я не пагаджуся. Вам ж будуць патрэбны мае валасы.

— Выдатна, гэты план праваліўся, — сказаў Джордж, — відавочна, ні ў каго з нас няма магчамасці здабыць твае валасы, пакуль ты не пагодзішся.

— Ага, трынаццаць — супраць аднаго чараўніка, якому нават нельга калдаваць. У нас няма шанцаў. — сказаў Фрэд.

— Смешна, — адказаў Гары, — праўда, вельмі смешна.

— Калі прыйдзецца звярнуцца да сілы, значыць. Так таму і быць, — прагыркаў Мудзі, яго чарадзейнае вока, якое зараз трохі дрыжала ў вачніцы, упілася ў Гары, — Кожны тут ужо паўналетні, Потэр, і яны ўсе гатовыя пайсці на рызык, — Мундунгус паціснуў плечамі, скурчыў кіслую міну. Магічнае вока павярнулася, каб зірнуць на яго з паліцы Мудзі.

— Давайце больш не будзем спрачацца. Час падціскае. Зараз хлопчык, дай мне некалькі сваіх валасінак.

— Але гэта трызенне, гэта не трэба…

— Не трэба! — прагыркаў Мудзі, — З Самі-Ведаеце-Кім знадворку і добрая палова Міністэрства на яго боку? Потэр, калі нам павязе, ён праглыне падробленую прынаду, і ён плануе напасці трыццатага. Але трэба быць вар’ятам, каб не выставіць пару Пажыральнікаў Смерці, або самому не глядзець у абодва бока, вось што я думаю. Магчыма, у іх няма шансу напасці на цябе або на гэтую хату, пакуль існуюць чары тваёй маці, але яны на гране знікнення, я Пажыральнікі прыблізна ведаюць месцазнаходжанне гэтай хаты. Наш шанец — выкарыстаць прынады. Нават Самі-Ведаеце-Хто не можа падзяліць сябе на сем.

Гары злавіў погляд Герміёны і хутка адвёў вочы.

— Такім чынам, Потэр, калі вы згодны — вашы валасы.

Гары зірнуў на Рона, які жаласна глядзеў на яго.

— Ну! — гыркнуў Мудзі.

Пад пільнымі поглядамі навакольных, Гары дацягнуўся да сваёй верхавіны, схапіў пучок валасоў і выдраў яго.

— Малайчына, — сказаў Аластар, падаўшыся наперад выцягваючы затычку з пляшкі з зеллем. — Вось сюды, калі ласка.

Гары кінуў свае валасы ў падобную бруду водкасць. У момант, калі валасы кранулі зелле, яно пачало пеніцца і дыміцца, затым рэзкапасвятлела і стала ярка залатым.

— О-о-о, ты смачней Крэба і Гойла, Гары, — прагаварыла Герміёна і, ловячы поглядам бровы Рона, якія прыпадымаліся, трохі чырванеючы, працягнула, — О, ну вы мяне разумееце — зелле Гойла падобна па гусце на дамавіка.

— Так, ілжэ-Потэры выстройвайцеся тут, калі ласка, — сказаў Мудзі.

Рон, Герміўна, Фрэд, Джордж і Флёр выстроіліся насупраць зіготкай ракавіны цётачкі Пятунні.

— Мы як двайняты, — сказаў Люпін.

— Вось, — грубіянска працягнуў Хагрыд, і ён падняў Мундунгуса на ўзровень шыі і кінуў яго да ног Флёр.

Яна шматзначна зморшчыла свой носік і ўстала паміж Фрэдам і Джорджам.

— Я салдат, я жадаю быць абаронцам, — сказаў Мандынгус.

— Затыкніце яго, — прагыркаў Мудзі. — Як я ўжо сказаў вам, вы — бесхрыбетны чарвяк, любыя Пажыральнікі Смерці, з якімі мы сапхнемся, будуць імкнуцца захапіць Потэра жывым. А абаронцаў яны заб’юць.

Мандангус не выглядаў асабліва перакананым, але Мудзі ужо выцягнуў з нетраў свайго плашча тузін яйцападобных шкляначак, наліў туды Адваротнае зелле і раздаў іх.