— Артур трохі палепшыў яго, — сказаў Хагрыд, не звяртаючы ні мізэрнай увагі на дыскамфорт Гары. Сам жа ён сеў на матацыкл, які пачаў рыпаць і на цалю пагрузіўся ў грунт. — У яго ёсць зараз пара сакрэтаў. Гэта ўсе мае ідэі, — ён паказаў тоўстым пальцам на фіялетавую кнопачку ў спідометра.
— Калі ласка, Хагрыд, будзь асцярожны, — папрасіў містэр Уізлі, які стаяў побач з імі, трымаючы сваю мятлу, — Я ўсё яшчэ не ўпэўнены, што можна, і наогул гэта можна ўжываць толькі ў самых экстраных сітуацыях.
— Ну і выдатна, тады, — прагаварыў Мудзі. — Усе на зыходныя пазіцыі, калі ласка. Я жадаю, каб мы пакінулі гэтае месца адначасова, а то ўвесь сэнс нашай дыверсіі абваліцца.
Усе кіўнулі.
— Трымайся мацней, Рон, — сказала Тонкс. І Гары бачыў, як Рон кінуў на Люпіна вінаваты погляд, перш чым абняць яе за талію. Хагрыд завёў матацыкл, ён зароў, як дракон і завібрыраваў.
— Поспеха ўсім, — пажадаў Мудзі. — Убачымся праз гадзіну ў Нары. На лік тры. Раз… Два… ТРЫ!
Раздаўся аглушальны шум матацыкла, і Гары адчуў, што брычка дала непрыемны нахіл. Яны вельмі хутка паднімаліся ў паветра, яго вока заслязілася, валасы хвасталі па твару. Вакол яго таксама ўзляталі мётлы, доўгі чорны хвост фестрала прамільгнуў побач. Яго ногі, якія трымалі клетку і на якіх ляжаў заплечнік, спухлі і пачалі зацякаць. Яму было так дурна, што ён амаль забыў у апошні раз зірнуць на хату нумар чатыра па Прайвет Драйв. А калі ён зірнуў уніз, то не змог разабраць, якая з хат яго.
Раптам, адкуль не вазьміся яны былі акружаны. І затым, прынамсі трыццаць закрытых фігур, якія завіслі ў паветры, сфарміравалі шырокі круг, у сярэдзіне якога падняліся члены Ордэна.
Крыкі, полымя зялёнага святла паўсюль: Хагрыд даў газу, і матацыкл перавярнуўся. Гары страціў пачуццё адчування прасторы. Ліхтары над ім, крыкі вакол яго, сам ён чапляецца за брычку — адзінае выратаванне. Усе яго рэчы пачалі слізгаць з пад ног:
— Не! НА ДАПАМОГУ!
Мятлу загруціла таксама, але ў яго хапіла сіл утрымаць шлейкі заплечніка і клетку за самую верхавіну, і як раз матацыкл перавярнула зваротна. Секунда палягчэння — і зноў вакол заблішчалі выбліскі зялёнага святла. Сава звалілася на дно клеткі.
— Не! НЕ!
Матацыкл пасоваўся наперад. Гары кінуў погляд на Пажыралінікаў Смерці, якія раступаліся перад матацыклам Хагрыда.
— Хэдвіг! Хэдвіг…
Але сава ляжала нерухома на дне сваёй клеткі. Ён не мог прыняць гэта, і яго трывога за іншых была найважнейшай. Ён паглядзеў праз плячо і ўбачыў масу людзей, выбліскі зялёнага святла, дзве пары людзей на мётлах, якія ўзляталі прэч на адлегласць, але ён не бачыў хто гэта быў:
— Хагрыд, мы павінны вярнуцца, мы павінны вярнуцца! — ён вапіў, імкнучыся перакрычаць роў матора, спрабуючы чараваць над клеткай з Хэдвіг, не жадаючы прымаць відавочнае, што яна мёртвая. — Хагрыд, АБЯРНІСЯ ЖА!!!
— Маё заданне — даставіць цябе ў бяспецы да пункта прызначэння, Гары! — прароў Хагрыд, і адкрыў засланку.
— Спыніся! СПЫНІСЯ! — крычаў Гары, але як толькі ён азірнуўся назад, два зялёных шара праляцелі міма яго левага вуха: чатыра Пажыральніка Смерці аддзяліліся ад круга і пачалі пераследаваць іх, цэлячыся ў шырокую спіну Хагрыда. Хагрыд адхінуўся, але Пажыральнікі Смерці не адставалі ад матацыкла, пасылаючы ўсё больш заклёнаў у іх бок. А Гары не мог нагнуцца ў брычку настолькі, каб пазбягаць іх. Выгінаючыся, ён крычаў: — Ступефай! — і чырвоны ахоўны шар выляцеў з яго палачкі, расчышчаючы прамежак паміж Пажыральнікамі Смерці, паколькі яны разляцеліся ў розныя бакі, каб пазбегнуць траплення.
— Трымайся, Гары, зрабі гэта для іх! — усё крычаў Хагрыд, і Гары паглядзеў на верх як раз своечасова, каб убачыць, што Хагрыд націскае тоўстым пальцам зялёную кнопку побач з датчыкам паліва.
Сцяна, магутная чорная сцяна вырвалася з выхлапной трубы. Выцягнуўшы шыю, Гары бачыў, што яна пашырылася і заняла ўвесь паветраны абшар. Трое з Пажыральнікаў Смерці адхіліліся, але чацвёртаму не павезла: ён знік з выгляду, а затым каменем паляцеў уніз, яго мятла разляцелася на кавалачкі. Адзін з яго таварышаў паспрабаваў яго выратаваць, але яго паглынула цемра, а Хагрыд прыхіліўся да руля і дадаў газу.
Больш недаравальныя заклёны не ляцелі ў галаву Гары ад двух пакінутых у цэласці палачак Пажыральнікаў Смерці: яны цэліліся ў Хагрыда. Гары адбіваўся далёкімі Ашаламляльнымі заклёнамі: чырвоныя і зялёныя шары сутыкаліся ў паветры і разляталіся сотнямі іскраў. Гары з жахам глядзеў на гэты феерверк і думаў, што маглы ў нізе нават не могут уяўляць, што зараз адбываецца:
— Вось, што мы зробім зараз, Гары, трымайся, — прагукаў Хагрыд і ткнуў па другой кнопцы.