Выбрать главу

Гэтым разам з выхлапной трубы выляцела вялікая сетка, але Пажыральнік Смерці быў да гэтага гатоў. Ён не толькі увярцеўся, ды яшчэ і таварашаў выратаваў. Пасля гэтага ганенне працягнулася з новай сілай.

— Зараз стане яшчэ цяжэй трымацца, Гары! — працягваў крычаць Хагрыд, і Гары ўбачыў, што ён цягнецца да чырвонай кнопкі на спідометры.

— З беспамылкавым ровам з выхлапной трубы выляцела полымя драконавага агню, распаленага да бяла, а матацыкл рэзка ірвануў наперад. Гары ўбачыў, што праследавальнікі зніклі з поля зроку, але ў той жа час ён зразумеў, што стан матацыкла безнадзейны — ён трашчаў па швах.

— Усё нармальна, Гары! — прагукаў Хагрыд, скідаючы хуткасць. Нікто іх не пераследваў больш, але брычку пачало люта круціць у віхары створаным матацыклам.

— Я ж на ім, Гары, не хвалюйся! — лямантаваў Хагрыд, а з кішэні свайго жылета ён дастаў ружовы у кветачку парасонік.

— Хагрыд! Не! Дазволь мне!

— РЭПАРО!

Аглушальны ўдар, і брычка канчаткова адляцела ад матацыкла. Гары ляцеў наперад, захоплены палётам матацыкла, у той час як брычка імкліва падала ўніз.

У адчай Гары паказаў палачкай на брычку і прагукаў: — Вінгардыум Левіоса!

Брычка прыскокнула, як мячык, не кіраваная, алее ўсё жа парыла. Але ў яго была толькі секунда прадышкі, бо тры фігуры пажыральнікаў Смерці набліжаліся да яго.

— Ужо іду, Гары! — прагукаў Хагрыд аднекуль з цемры, але Гары адчуваў, што брычка пачала падаць зноў. Прыхіліўшыся на колькі мог, ён навёў чарадзейную палачку на тры надыходзячыя фігуры і залямантаваў: — Імпедымента!

Заклён паразіў сярэдняга Пажыральніка Смерці дакладна ў грудзі і на імгненне ён завіс у паветры, раскінуўшы рукі, нібы стукнуўся аб нябачны бар’ер. Адзін з яго таварышаў ледзь было не сапхнуўся з ім.

Брычка пачала падаць яшчэ хутчэй, заклёны праляталі блізка ад галавы Гары, хавацца яму было недзе, бо калі ён спрабаваў атуліцца ў брычке, то балюча біўся зубамі аб яе бок, выбіўшы пры гэтым адзін.

— Я іду, Гары, я іду!!!

Велізарная рука схапіла Гары за каўнер і выцягнула з брычкі, якая рэзка пачала падаць. Гары выцягнуў за сабой заплечнік. А калі ён апынуўся на матацыкле, атрымалася, што яны з Хагрыдам сядзяць спіна да спіны. Пажыральнікі адсталі, і Гары выціраючы кроў з вуснаў, спакойна накіраваў палачку на брычку і пракрычаў: — Канфрынга!

Ён адчуваў усім нутром пакутлівы боль Хэдвіг, таму што брычка падарвалася, а разам з ёй і Пажыральнік Смерці і яго мятла. Другога адкінула назад і ён знік.

— Гары, мне так шкада, мне так шкада, — енчыў Хагрыд, — Мне не трэба было спрабаваць паправляць яе самому, у мяне ж няма вопыту!

— Гэта не праблема, толькі працягвай ляцець, — прагукаў Гары, паколькі яшчэ два Пажыральніка Смерці з’явіліся з цемры і пачалі набліжацца.

Паколькі зноў пачалі сыпацца заклёны, Хагрыду прыйшлося адхінуцца і рабіць зігзагі. Ён не мог выкарыстаць кнопку драконавага агню яшчэ раз з-за Гары, які сядзеў для гэтага на занадта небяспечным месцы. Гары пасылаў Ашаламляльны заклён, стрымліваючы ворагаў. Ён пасылаў і іншыя заклёны ў іх. Адзін з Пажыральнікаў Смерці паспеў ухіліцца, але іншы не. Гары бачыў, як чырвонае полымя слізганула па чорным каптуры, і Гары ўбачыў ненатуральна белы твар Стэнлі Шунпайка — Стэна.

— Экспеліармус! — пракрычаў Гары.

— Гэта ён, гэта ён, ён сапраўдны!

Крык Пажыральнікаў Смерці даносіўся да Гары нават скрозь шум матора. Але ў наступны момант абодва праследавальніка адсталі і зніклі з выгляду.

— Гары, што адбываецца? — пророў Хагрыд. — Куды гэта яны?

— Не ведаю!

Але Гары было страшна: памерлы Пажыральнік Смерці крычаў: “Ён сапраўдны!” — як жа ён пазнаў? Гары азірнуўся і ўбачыў вакол толькі пустую цемру і адчуў пагрозу. Дзе гэта яы?

— Хагрыд, давай яшчэ раз полымя дракона. Трэба выбірацца адсюль!

— Тады трымайся мацней, Гары!

Зноў аглушальны роў, зноў бела-сіняе полымя з выхлапной трубы. Гары адчуў, што саслізгвае. Хагрыд пазіраў на Гары, дапамагаючы яму па меры магчымасці.

— Я думаю, мы адарваліся! Я думаю, мы зрабілі гэта!

Але Гары не быў упэўнены. Страх скоўваў яго, калі ён аглядаўся па баках, ён быў упэўнены, што хтосьці з’явіцца… Навошта яны звярнулі назад? У аднаго з іх нават была чарадзейная палачка… Гэта ён… Ён — сапраўдны… Яны гэта сказалі адразу ж пасля таго, як ён паспрабаваў раззброіць Стэна…

— Мы амаль на месцы, Гары, мы амаль гэта зрабілі!!! — цешыўся Хагрыд.

Гары адчуў, што матацыкл знізіўся, хоць агні ўнізе яшчэ былі маленькімі, як зоркі.

Шнар пачало нясцерпна паліць. Пажыральнікі Смерці з’явіліся з двух бакоў адначасова. Пара Смяротных заклёнаў праляцела недалёка ад галавы Гары.