Затым Гары ўбачыў яго. Вальдэморт ляцеў падобна дыму на ветры, без мятлы або фестрала, каб трымацца ў паветры. Яго змяінападобны твар, мігатлівы з цемры, яго белыя пальцы, якія зноў сціскалі чарадзейную палачку.
Хагрыд выдаў крык страху і сышоў у крутое піке. Чапляючыся за жыцце, Гары паслаў ў паветра Ашаламляльныя заклёны, якія ляцелі наўздагад. Яны разляталіся сотнямі іскраў. Гары ведаў, што Ён усё яшчэ тут.
Зялёныя іскры зашпуляліся вакол іх зноў. Гары не ведаў, куды пасылаць заклёны — уверх або ўніз. Шнар усё яшчэ пёк. Ён чакаў смерці ў любую хвіліну. Ён убачыў фігуру на мятле, убачыў як яна падняла руку…
— НЕ!
З крыкам Хагрыд пераскочыў намятлу Пажыральніка Смерці. Гары бачыў, як яны падаюць, таму што мятла не можа вытрымаць такую вагу.
Трымаючыся за матацыкл толькі каленамі, Гары чуў крык Вальдэморта: — Мой!
Усё было кончана. Ён не мог ні бачыць, ні чуць дзе Вальдэморт. Ён кінуў погляд на іншага Пажыральніка Смерці і пачуў: — Авада…
З-за болі, Гары прышлося зачыніць вочы, і яго палачка пачала дзейнічаць самастойна. Ён адчуў магутнае прыцягненне, як ад вялікага магніта, яркае залатое святло праз паўзаплюшчаныя векі, чуў трэск і крык лютасці. Пакінуты Пажыральнік Смерці вапіў, крычаў ад болю Вальдэморт: — НЕ! — Гары ачуўся побач з кнопкай драконавага агню і што ёсць мочы стукнуў па ён. Рэзкае паскарэнне і матацыкл вельмі хутка паляцеў уніз, да зямлі.
— Хагрыд! — зваў Гары, трымаючы мілы сэрцу волата матацыкл. — Акцыо, Хагрыд!
Матацыкл паскорыўся. Твар Гары быў на ўзроўні руля. Таму ён мог бачыць толькі асобнія агні, якія праляталі ўсё бліжэй. А ззаду яго быў іншы крык: — Ваша палачка, Селвін, дайце мне вашу палачку!
Ён адчуў Цёмнага Лорда, перш чым убачыў яго. Паглядзеўшы ў бок, ён убачыў чырвоныя вочы і падумаў, што гэта будзе апошняе, што ён убачыць, таму што Вальдэморт рыхтаваўся да нападу.
А затым Вальдэморт знік. Гары паглядзеў уніз і ўбачыў Хагрыда, распластанага па зямлі выразна перад ім. Ён з сілай націснуў на тормазы, каб не наехаць на Хагрыда, але з-за гэтага ён паляцеў у грузны вадаём.
V. Смерць ваяра
— Хагрыд?
Гары з усіх сіл спрабаваў выбрацца з гары металу і скуры, якая атачала яго; рукі пагрузіліся у брудную ваду, калі ён паспрабаваў падняцца. Ён не мог зразумець, куды знік Вальдэморт і чакаў напада ў любы момант. Нешта гарачае і вільготнае пацякло ўніз па яго падбародку са лба.
Гары выпаўз з вады і натыкнуўся на вялікую цёмную масу на тым месцы, дзе быў Хагрыд.
— Хагрыд? Хагрыд, скажы што-небудзь…
Але цёмная маса не рухалася.
— Хто тут? Гэта Потэр? Ты — Гары Потэр?
Гары не пазнаў гэтага мужчынскага голасу. Потым закрычала жанчына: ”Яны разбіліся, Тэд! Яны разбіліся ў садзе!”
У Гары закруцілася галава.
— Хагрыд, — неразумна паўтарыў ён, і ў яго падкасіліся ногі.
Наступнае што ён памятаў, ён ляжыць бокам на чымсьці мяккім, яго рэбры і правая рука палаюць, нібы агнём. Яго выбіты зуб зноў вырас. Шнар на лбу яшчэ баліць.
— Хагрыд?
Ён адкрыў вочы, і ўбачыў, што ляжыць на канапе ў незнаёмай, асветленай лямпай гасцінай. Яго заплечнік ляжаў на палу, мокры і брудны. Светлавалосы, поўны мужчына ўстрывожана глядзеў на Гары.
— Хагрыд у парадку, сынок, — сказаў Мужчына. — Жонка даглядае за ім. Як ты сябе адчуваеш? Я вылечыў твае рэбры, зуб і руку. Дарэчы, я Тэд, Тэд Тонкс — бацька Німфадоры.
Гары хутка сеў. Святло яго асляпіла, і ён адчуў сябе хворым і стаміўшымся.
— Вальдэморт…
— Спакайней, — сказаў Тэд Тонкс, дакрануўшыся да пляча Гары і прымушаючы яго зноў прылегчы на канапу. — Гэта была жудасная аварыя. Дарэчы, што здарылася? Нешта не ў парадку з матацыклам? Артур Уізлі зноў пераацаніў сябе, сябе і свае маглаўскія вынаходствы?
— Не, — адказаў Гары, і яго шнар запульсаваў, быццам гэта была адчыненая рана. — Пажыральнікі Смерці, іх было шмат… мы разбіліся…
— Пажыральнікі Смерці? — рэзка перапытаў Тэд. — Што значыць Пажыральнікі Смерці? Я думаў, яны не ведаюць, што вы будзеце перапраўляцца сёння, я думаў…
— Яны ведалі, — запярэчыў Гары.
Тэд Тонкс паглядзеў на столь, быццам спадзяючыся разглядзець неба.
— Мы ведаем, што нашы ахоўныя чары трымаюцца, ці не так? Яны не могуць да нас дабрацца ў межах ста ярдаў з любога боку.
Зараз Гары зразумеў, чаму Вальдэморт знік; гэта адбылося ў тым месцы, дзе матацыкл перасёк адзін з магічных бар’ераў Ордэна. Гары спадзяваўся, што яны будуць дзейнічаць і далей: ён уявіў Вальдэморта, у ста ярдах вышэй іх, які шукае спосаб пракрасціся праз тое, што Гары прадставіў сабе як вялікую празрыстую бурбалку.