— У цябе няма брэндзі, Молі? — спытаў Хагрыд. — Для медыцынскіх мэт?
Яна, магчыма, магла начараваць брэндзі, але паколькі Місіс Уізлі паспяшалася назад да хаты, Гары зразумеў, што яна жадала схаваць свой твар. Ён звярнуўся да Джыні, і яна адказала на яго нямое пытанне адразу жа.
— Рон і Тонкс, як лічылася, павінны былі вярнуцца першымі, але яны не паспелі да Партала, ён вярнуўся без іх, — сказала яна, паказваючы на іржавую банку алею, якая ляжала на зямлі паблізу. — Гэта, — яна паказала на стары красовак, — павінны былі быць тата і Фрэд, яны па задумцы былі другімі. Ты і Хагрыд былі трэцімі, і, — яна праверыла свій гадзіннік, — калі ў іх атрымаецца, Джордж і Люпін павінны вярнуцца прыблізна праз хвіліну.
Місіс Уізлі вярнулася з бутэлькай брэндзі, якую яна ўручыла Хагрыду. Той адкаркаваў яе і выпіў залпам.
— Мама! — закрычала Джыні, паказваючы на месца ў некалькіх футах ад іх.
Сіняе святло з’явілася ў цемры. Яно станавілася буйней і ярчэй, і Люпін з Джорджам з’явіліся, круцячыся і падаючы. Гары неадкладна зразумеў, што нешта не так: Люпін прытлімліваў Джорджа, які быў без прытомнасці і яго твар быў запар пакрыт крывёй.
Гары пабег наперад і схапіў Джорджа за ногі. Разам, ён і Люпін занеслі Джорджа ў хату праз кухню ў гасцінуюю і паклалі на канапу. Калі ўключаная лямпа асвятліла галаву Джорджа, Джыні пачала затыхацца, а ў Гары скруціла страўнік: адно вуха Джорджа было адарванае. Гэты бок яго галавы і шыі быў заліты вільготнай, агідна пунсовай крывёй.
Ледзь Міс Уізлі схілілася над сынам, Люпін схапіў Гары рукой і не занадта мякка адцягнуў яго назад у кухню, дзе Хагрыд усё яшчэ спрабаваў прайсці праз чорны ход.
— Ой! — выклікнуў Хагрыд з абуранасцю. — Адпусці яго! Адпусці Гары!
Люпін не звярнуў на яго ўвагі.
— Якая істота сядзела ў куце, калі Гары Потэр упершыню пабываў у маім кабінеце ў Хогвартсе? — спытаў ён, трасучы Гары. — Адказвай мне!
— А… грындылоў, па-мойму?
Люпін адпусціў Гары і сеў насупраць кухоннага буфета.
— Што тут адбываецца? Зароў Хагрыд.
— Прабач, Гары, але я павінен быў праверыць, — каротка адказаў Люпін. — Мы былі адданыя. Вальдэморт ведаў, што цябе будуць перавозіць сёння ўвечары і адзіныя людзі, якія маглі распавесці яму, былі непасрэдна залучаныя ў план.Ты магчыма, мог быць самазванцам.
— Чаму ж ты не праверыў мяне? — затыхнуўся Хагрыд, па-ранейшаму змагаўшыся з дзвярным праёмам сорнага ўваходу.
— Ты напалову волат, — адказаў Люпін, зірнуўшы на Хагрыда. — Адваротнае Зелле відазмяняе толькі людзей.
— Ніхто з Ордэна не сказаў бы Вальдэморту, што мы будзем пераязджаць сёння, — выклікнуў Гары.
Гэтая думка жахала яго, ён не мог у гэта паверыць. — Вальдэморт пачаў пераследваць мяне толькі ў канцы, ён спачатку не ведаў, зто з усіх сапраўдны я. Калі б яму данеслі наш план, ён бы ведаў, што я з Хагрыдам.
— Вальдэморт пераследваў цябе? — хутка спытаў Люпін. — Што адбылося? Як вы выратаваліся?
Гары каротка распавёў аб тым, як Пажыральнікі Смерці, якія пераследвалі іх, здавалася, пазналі ў ім праўдзівага Гары, як яны спынілі пераслед, як яны, мусіць, выклікалі Вальдэморта, які з’явіўся непасрэдна перад тым, як Гары з Хагрыдам апынуліся ў бацькоў Тонкс.
— Яны пазналі цябе? Але як? Што ты зрабіў?
— Я… — Гары паспрабаваў успомніць, яале ўсё вандраванне здавалася цяпер змешваннем панікі і замяшання. — Я бачыў Стэна Шанпайка… ён быў кандуктарам на Начным Рыцару, вы ведаеце? І я паспрабаваў абяззбоіць яго замест таго, каб… ну, ён жа не разумеў што робіць, так? На яго, мабыць, дзейнічаў Імперыус!
Люпін выглядаў ашаломленым.
— Гары, час для заклёнаў раззбраення мінуў! Гэтыя людзі спрабавалі схапіць і забіць цябе! І нават Стэн, калі ты сам не зможаш забіць!
— Мы былі высока над зямлёй! Стэн не валодаў сабой, і калі б я ўсяго толькі аглушыў яго, ён бы зваліўся і памёр — гэтак жа, як калі б я ўжыў Аваду Кэдаўру! Экспеліярмус выратаваў мяне два года таму ад Вальдэморта! — абуральна дадаў Гары. Люпін цяпер нагадваў яму студэнта з Хафлпафа , Захару Сміта, які здзекваўся над Гары, калі пазнаў, што Гары збіраецца навучаць Армію Дамблдора заклёнам раззбраення.
— Верна, Гары, — адказаў Люпін ледзь стрымоўваючыся. — І велізарная колькасць Пажыральнікаў Смерці бачылі гэта. Прабач, але гэта не ў нашу карысць падзейнічала на іх: яны ведаюць цябе. Паўтарыць падобнае сёння вечарам перад Пажыральнікамі Смерці, якія бачылі ці чулі аб першым выпадку, было б падобна самагубству!
— Гэта значыць, ты лічыш, што я павінен быў забіць Стэна Шанпайка? — злосна спытаў Гары.
— Вядома, не, — запярэчыў Люпін, — але Пажыральнікі Серці, адкрыта кажучы большасць з іх, будуць чакаць ад цябе зваротнай рэакцыі! Экспеліярмус, — карысны заклён, Гары, але Пажыральнікі Смерці, пэўна думаюць, што гэта твой каронны ход, і я не дазволю табе даказаць ім, што яны правы!