— НЕ! НЕ! ГАРЫ, ШТО ТЫ…?
— ЦІХА! — крыкнуў Роўл, і прымусіў Хагрыда замоўкнуць узмахам палачкі.
Белатрыса, ускочыўшы на ногі, цяжка дыхаючы цяпер напружна перакладала погляд з Вальдэморта на Гары. Адзіным што рухалася, былі агонь і змяя, якая згортвалася і разгортвалася ў святлівай клеткі ззаду Вальдэморта.
Гары адчуваў палачку ў грудзей, але не спрабаваў яе выцягнуць. Ён ведаў, што змяя была занадта добра абароненая, ведаў, што варта яму накіраваць палачку на Наджыні, пецьдзесят заклёнаў стукнуць па ім раней. Вальдэморт з Гары моўчкі глядзелі адно на аднаго, і Вальдэморт злёгку нахіліў галаву ў бок, намякаючы Гары ўстаць перад ім, і незвычайна журботная ўсмешка скрывіла яго рот без вуснаў.
— Гары Потэр, — вельмі павольна вымавіў ён. Здавалася, яго голас быў часткай патрэсківаюшчага агню. — Хлопчык, Які Жыў.
Ні адзін з Пажыральнікаў не паварушыўся. Яны чакалі: Усё чакала.
Толькі Хагрыд тузанаўся, Белатрыса затыхалася, і Гары невытлумачальна падумаў аб Джыні, аб яе зіготкім поглядзе, і пачуцці яе вуснаў на сваіх…
Вальдэморт падняў палачку. Яго галава ўсё яшчэ была нахіленая ў бок, і ён быў нібы цікаўнае дзіця захоплены тым, што можа адбыцца, калі ён працягне. Гары зірнуў у чырвоныя вочы, і захацеў, каб гэта збарылася зараз, хутка, пакуль ён яшчэ мог стаяць, перш чым страціць кантроль, перш чым здрадзіцца страху.
Ён бачыў, як рухаецца яго рот і выбліск зялёнага святла, і ўсё знікла.
XXXV. Кінгс-Крос
Гары ляжаў тварам уніз, слухаючы цішыню. Ён быў зусім адзін. Ніхто на яго не глдзеў. Там ноогул нікога не было. Ён быў не зусім упэўнены, што ён сам быў там. Праз доўгі час, або быць можа адразу жа, ён зразумеў, што ён павінен існаваць, павінен быць чымсьці большым, чым бесцялесная субстанцыя, таму што ён ляжаў на некай паверхні. Ён адчуваў дотык да гэтай паверхні.
Як толькі ён гэта ўсвядоміў, то зразумеў, што ён быў голым. Але, паколькі ён быў адзін, гэта яго не хвалявала, а толькі злёгку заінтрыгавала. Ён падумаў, што калі ён можа адчуваць сябе, то ён павінен яшчэ і бачыць. Такім чынам ён выявіў, што ў яго ёсць вочы.
Ён ляжаў у такой апраметнай цемры, якую ніколі раней не бачыў. Тое, што яго акружала. Было аблачынай пару, якая не мела вызначальнай формы. Пол, на якім ён ляжаў, здаваўся белым, ні цёплым, ні халодным, гэта бвло проста пустое месца. Ён прыпадняўся. Яго цела было непашкоджанным. Ён дакрануўся да свайго твара. Ён больш не насіў акуляры. Затым, праз бясформеннае нішто, якое атачала яго, Гары пачуў шум: як быццам нешта маленькае і мяккае махала крыламі, чаплялася і змагалася. Гэта быў дзіўны шум, нават трохі непрыстойны. Хлапец адчуў сябе некамфортна, як быццам падслухоўваў нешта ўтоенае і ганебнае.
У першае імгненне Гары пажадаў, каб ён быў апрануты.
Як толькі ў яго сфармавалася гэтае жаданне, недалёка ад яго з’явіліся адзежа. Ён апрануўся. Адзежа была мяккай, чыстай і цёплай. Было дзіўна, што адзежа з’явілася менавіта ў той момант. Як ён яе пажадаў.
Гары ўстаў і агледзеўся. Ці быў ён проста ў вялікім Выратавальным-Пакоі?
Чым больш ён глядзеў, тым больш ён бачыў. Вялікае купалаабразнае шело стрэхі бліскацела высока над ім у сонечным святле. Магчыма гэта быў палац. Усё было ціха і спакойна, за выключэннем тых гукаў барацьбы, якія чуліся дзесьці недалёка ў тумане.
Гары павольна паварочваўся і, здавалася, тое, што яго акружае ўзнікае перад яго вачамі. Шырока адчыненая прастора, яркая і чыстая зала з купалападобнай столлю, безумоўна большая, чым Вялікая Зала. Яна была цалкам ненаселена. Гары быў там адзіным чалавекам, за выключэннем…
Ён адскочыў і вызначыў крыніцу шуму. Яна мела форму малюсенькага голага немаўля, які быў скручаны на зямлі. Яго скура была сырой, грубіянскай і выглядала садранай. Гэтая істота ляжала злева ўздрыгваючы і барацьба была для яго дыханнем.
Гары баяўся яго. Яно выглядала маленькім, далікатным і параненым, але ён не жадаў дакранацца да немаўля. Аднак Гары павольна падыходзіў бліжэй, гатовы адскочыць у любы момант.
Неўзабаве ён стаяў досыць блізка, для таго, каб дакрануцца да істоты, але не мог сябе перадужаць. Гары адчуваў сябе баязліўцам. Ён павінен суцешыць немаўля, але яму гэта было агідна.
— Ты не можаш дапамагчы.
Гары хутка аглядзеўся вакол. Да яго ішоў жывы і непашкоджаны Альбус Дамлдор у шырокай сіняй мантыі.
— Гары, — ён раскрыў абдымкі, абедзьве яго рукі былі белыя і непашкоджаныя. — Ты дзіўны хлопчык. Ты адважны хлопчык. Пайшлі пройдземся.
Ашаломлены Гары пайшоў следам за Дамблдорам да двух крэслаў, на якія раней ён не звярнуў увагі. Дамблдор сеў у адно з іх і Гары апусціўся ў іншае, пільна гледзячы ў твар старога дырэктара. Доўгія сівыя валасы і барада Дамблдора, ясныя блакітныя вочы над акулярамі-паўмесяцамі, кручкаваты нос: усё было менавіта такім, якім Гары гэта памятаў. І яшчэ…