Выбрать главу

— Але вы мёртвыя, — сказаў Гары.

— Так, сказаў Дамблдор з лёгкасцю.

— Значыць… Я таксама мёртвы?

— Ах, — сказаў Дамблдор. Усміхаючыся яшчэ шырэй. — Гэта пытанне, ці не? У цэлым, мой хлопчык, я думаю не.

Яны паглядзелі адно на аднаго, стары ўсё яшчэ выглядаў зіготкім.

— Не? — перапытаў Гары

— Не, — адказаў Дамблдор.

— Але… — Гары інстыктыўна крануў шнара ў выглядзе маланкі. Яго там не было. — Але я павінен быў памерці — я не абараняў сябе! Я дазволіў яму забіць мяне!

— І гэта, — сказаў Дамблдор, — Я думаю, і ёсць адрозненне.

Здавалася, Дамблдор прамянее шчасцемпадобна святлу; падобна агню:: Гары ніколі не бачыў яго такім.

— Растлумачце, — сказаў Гары.

— Але ты ўжо ведаеш, — сказаў Дамблдор, пераплятаючы пальцы.

— Я дазволіў яму забіць мяне, — сказаў Гары. Так?

— Так, — сказаў Дамблдор, ківаючы. — Далей!

— Так што частка яго душы, якая занходзілася ў мяне…

Дамблдор ківаў усё больш захоплена, падтрымліваючы Гары, і на яго твары ззяла ўсмешка.

— … менавіта яна сышла?

— Так! — сказаў Дамблдор. — Так, ён знішчыў гэта. Твая душа цэлая, і яна цалкам твая ўласная, Гары.

— Але тады…

Гары здрыгануўся і паглядзеў туды, дзе дрыжала маленькая скалечаная істота.

— Што гэта, Прафесар?

— Нешта, чаму мы не можам дапамагчы, — сказаў Дамблдор.

— Але, калі Вальдэморт выкарыстаў заклён Смерці, — сказаў Гары зноў, — і ніхто не паміраў за мяне ў гэты час — як я магу быць жывым?

— Я думаю, што ты ведаеш, — сказаў Дамблдор. — Падумай яшчэ раз. Успомні, што ён зрабіў, у сваім невуцтве, прагнасці і сквапнасці.

Гары падумаў. Ён дазволіў свайму погляду расслаблена падарожнічаць па навакольнай прасторы. Калі яны сядззелі сапраўды ў палацы, гэта быў адзіны пакой, з наборам маленькіх крэслаў у шэрагах і кавалкамі рэяк, ён і Дамблдор сядзелі ў крэслах недалёка ад незразумелай істоты. Адказ прыйшоў сам.

— Ён узяў маю кроў, — сказаў Гары.

— Сапраўды! — сказаў Дамблдор. — Ён узяў тваю кроў і адрадзіўся! Твая кроў у яго венах, Гары, вы абодва пад абаронай Лілі! Ён верне цябе да жыцця, пакуль ён жывы!

— Я жыву… у той час як ён жыве? Але я думаў… Я думаў інакш! Я думаў мы абодва павінны памерці. Ці гэта адно і тое ж?

Ён быў адцягнены кныханнем незразумелай істоты і заўважыў, што яна зноў б’ецца як у агоніі.

— Вы ўпэўненыя, што мы нічога не зможам зрабіць?

— Ёй немагчыма дапамагчы.

— Тады растлумачце... яшчэ, — сказаў Гары, і Дамблдор усміхнуўся.

— Ты быў сёмым Хоркурксам, Гары, Хоркурксам, які ён і не збірался рабіць. Ён уклаў у цябе частку сябе, зачыненага ў табе, у ахвяры, якая выжыла. І ён так і не пазнаў аб гэтым, Гары! Менавіа таму Вальдэморт не разумее ў чым яго праблема. У дамавых эльфаў і дзіцячых казках, каханні, адданасці, і часціні, Вальдэморт нічога гэтага не ведае і не разумее. Нічога. Гэта ўсё мае сілу, па-за яго розумам, па-за дасяжнасцю любога чараўніка, — гэта то, чаго ён ніколі не разумеў. Ён узяў тваю кроў, лічачы, што гэта зробіць яго мацней. Ён уліў у сваё цела кропельку зачаравання тваёй маці, якое ляжала на табе з тых часоў, як яна памерла для цябе. Яго цела падтрымлівае яе ахвяру, і пакуль яна жывая, ты — апошняя надзея для Вальдэморта.

Дамблдор усміхнуўся Гары, і той ўтаропіўся на яго.

— І вы ведалі? Вы ведалі ўвесь час?

— Я здагадваўся. Але звычайна мае здагадкі бываюць дакладныя, — сказаў Дамблдор, і яны доўгі час сядзелі ў цішыні, якая толькі часам перапыняліся кныханнем або дрыгаценнем.

— А яшчэ, — сказаў Гары. — Чаму мая палачка блакуе палачку, якую ён выкарыстае?

— Я не ўпэўнены, што ведаю.

— Тады выкажыце здагадку, — сказаў Гары, і Дамблдор засмяяўся.

— Зразумей, Гары, магічная сувязь, якой звязаны ты і лорд Вальдэморт, дагэтуль не вывучаная і незразумелая. І то што адбываецца, ніхто не можа растлумачыць, ніякі майстар палачак не зможа растлумачыць гэта Вальдэморту. Ты ўжо ведаеш, што лорд Вальдэморт узмацніў сувязь паміж вамі, калі паўстаў з дапамогай тваёй крыві. Частка яго душы ўсё яшчэ была ў табе, і, думаючы, што ўзмацняе сябе ён прыняў на сябе ахвяру тваёй маці. Калі б ён мог зразумець, да якіх вынікаў гэта прывядзе, ён ніколі б не рызыкнуў нават дакрунуцца да тваёй крові… Але з іншага боку, калі б ён мог разумець, ён ніколі не быў бы Лордам Вальдэмортам, і ніколі не забіваў бы наогул. Сувязь паміж вамі, звязвае вас цясней, чым якіх-небудзь яшчэ 2-х чараўнікоў у гісторыі. Вальдэморт напаў на цябе з палачкай-сястрой тваёй. І цяпер, як мы ведаем, адбываюцца дзіўныя рэчы. Стыржні рэагуюць адно на аднаго, і лорд Вальдэморт ніколі не чакаў, што твая палачка будзе блізнюком яго. Той ноччу, Гары, ён быў яшчэ больш напалоханы чым ты. Ты прыняў смерць, чаго Вальдэморт ніколі не мог разумець. Твая адвага дапамагла табе, твая палачка перадужала яго. І тое, што здарылася паміж палачкамі, адлюстроўвала адносіны паміж уладальнікамі. Я лічу, што твая палачка ўвабрала частку сілы і ўласцівасцяў палачкі Вальдэморта ў тую ноч, адпаведна і некаторую частку Вальдэморта. Так што твая палачка прызнала яго, калі ён пераследваў цябе, прызнала мужчыну, які быў як радня, так і крэўны вораг, і гэта звярнула частку яго здольнасцяў супраць яго, а гэтае чараўніцтва значна магутней таго, якое палачка Люцыюса стварала калі-небудзь. Твая палачка цяпер утрымоўвае частку тваёй сілы і навыкаў Вальдэморта, так аб якім шанцы беднай палачкі Люцыюса Малфоя можна казаць?