Выбрать главу

— Артур! — зарыдала місіс Уізлі. — Слава Богу.

— Як ён?

Містэр Уізлі прысеў поруч Джорджа. За ўвесь час, пакуль Гары ведаў Фрэда. Ён ніколі не бачыў яго такім ціхім. Ён глядзеў па-над спінкамі канапы на свайго блізнюка і здаецца не мог паверыць таму, што ён бачыць.

Магчыма пабуджаны гукамі прыхода Фрэда і бацькі, Джордж заварушыўся.

— Як ты сябе адчуваеш, Джордж? — прашаптала місіс Уізлі.

Джордж правёў пальцамі па галаве.

— Дзірава, — прамырмытаў ён.

— Што з ім такое? — ускрыкнуў Фрэд усхвалявана. — Яго розум пашкоджаны?

— Дзірава, — паўтарыў Джордж, адчыняючы вочы і паглядзеўшы знізу ўверх на брата. — Ты бачыш… Я дзіравы. Прадзіраўлены, Фрэд, улавіў?

Місіс Уізлі расплакалася пушчы ранейшага. Бледны твар Фрэда зноў пачаў пакрывацца чырванню.

— Патэтычна! — сказаў ён Джорджу. — Паэтычна!

— Ну добра, сказаў Джордж, усміхаючыся сваёй заплаканай маме. — Ты скажаш нам абасоблена, мама, у любым выпадку.

Ён паглядзеў вакол.

— Прывітанне, Гары… Ты — Гары, правільна?

— Так, я, — адказаў Гары. Прысоўваючыся бліжэй па канапе.

— Добра, нам павезла, што мы вярнулі хоць бы цябе ў добрым стане зваротна. — сказаў Джордж.

— А чаму Рон і Біл дагэтуль не пхаюцца каля ложку хворага?

— Яны яшчэ не вярнуліся, Джордж, — адказала місіс Уізлі. Усмешка Джорджа знікла. Гары паглядзеў на Джыні і поглядам прапанаваў ёй выйсці з пакоя. Калі яны праходзілі па кухні, яна ціха сказала:

— Рон і Тонкс павінны зараз вярнуцца. Ім не трэма шмат часу, цётачка Мюрыэль жыве недалёка адсюль.

Гары нічога не адказаў. Ён спрабаваў трымаць страх унутры з самога прыбыцця ў Нару, але зараз гэта ахінала яго, асцярога поўзала па яго скуры, пульсуючы ў яго грудзях, перакрываючы горла. Яны выйшлі ў цёмны двор, і Джыні узяла яго за руку.

Кінгслі крочыў узад і наперад, гледзячы на неба, кожны раз ён абарочваўся. Гары ўспомніў дзядзьку Вернана, які патрулюе гасціную гэтак жа мільён гадоў таму. Хагрыд, Герміёна і Люпін стаялі плячом да пляча пільна ўзіраючыся ўверх у цішыні. Ні адзін з іх не паглядзеў вакол, калі Гары і Джыні далучыліся да іх маўклівасці.

Хвіліны ператвараліся ў тое, што магло б лічыцца гадамі. Найменшае дыханне ветра прымусіла іх усіх прыскокнуць і звярнуцца да хмызняка або дрэву ў надзеі, што адзін з членаў Ордэна мог бы выскачыць цэлым з яго лісця… А потым мятла матэрыялізуецца прама над ім і хутка зваліцца на зямлю…

— Гэта яны! — закрычала Герміёна. Тонкс апусцілася на доўгую намець з зямлі і галькі.

— Рэмус! — Закрычала Тонкс, і, адкінуўшы мятлу, кінулася на рукі Люпіну. Яго твар быў журботным і белым. Ён, здавалася, не мог казаць. Рон хутка падышоў да Гары і Герміёны.

— Ты у парадку, — прамармытаў ён перад тым, як Герміёна падбегла і моцна абняла яго.

— Я думала… Я думала…

— Я ў парадку, — вымавіў Рон, гладзячы яе па спіне. — Усё выдатна.

— Рон быў цудоўны, — цёпла адклікалася Тонкс, раздзіраючы абдымкі з Люпіным. — Проста цудоўны. Аглушыў аднаго з Пажыральнікаў Смерці, акурат ў галаву.

— Праўда? — спытала Герміёна, пільна гледзячы на Рона, усё яшчэ абдымаючы яго за шыю.

— Заўсёды падаю сюрпрызы, — адказаў ён, вызваляючыся ад абдымак. — Мы апошнія хто вярнуўся?

— Не, — адказала Джыні. — Мы чакаем Біла з Флёр і Вар’яцкага Вока з Мундугусам. Я скажу маме і таце, што з табой усё добра, Рон…

Яна вярнулася ў хату.

— Так што затрымала вас? Што здарылася? — амаль са злосцю спытаў Люпін у Тонкс.

— Белатрыса, — сказала Тонкс. — Яна жадала гэтак жа моцна, Рэмус, яна вельмі жадала і вельмі імкнулася мяне забіць. Я спадзяюся што. Я дастала яе. Але мы сапраўды ранілі Рудольфуса… Потым мы дабраліся да цёткі Рона — Мюрыэль і прапусцілі наш партключ, а Мюрыэль увесь гэты час трэслася над намі.

Сквіца Люпіна нервова рухалася. Ён спрабаваў нешта адказаць, але здаваўся няздольным сказаць што-небудзь яшчэ.

— Ну, а што было з ўсімі вамі? — спытала Тонкс, звяртаючыся да Гары, Герміёны і Кінгслі.

Яны пераказалі кожна сваю гісторыю вандравання, але доўгая адсутнасць Біла, Флёр, Вар’яцкага Вока і Мундугуса, было падобна на мароз, гэтую ледзяную рану станавілася цяжэй і цэжэй ігнараваць.

— Я павінен вярнуцца зваротна на Даўнінг-стрыт, я павінен быў туды вярнуцца яшчэ гадзіну таму, — урэшце-рэшт сказаў Кінгсі, адарваўшы погляд ад неба. — Дайце мне ведаць, калі яны вярнуцца.

Люпін кіўнуў. Развітаўшыся з астатнімі, Кінгслі сышоў у цемру па кірунку да варот. Гары здалося, што ён пачуў характэрны гук апарыявання, калі Кінгслі знік пасярэдзіне градкі Нары. Містэр і місі Уізлі хуткімі крокамі вышлі з хаты, Джыні накіроўвалася за імі. Абодва бацькі абнялі Рона перад тым, як звярнуцца да Люпіна і Тонкс.