Выбрать главу

— Але, калі мая палачка была так магутна, як заклён Герміёны змог гэта парушыць? — спытаў Гары.

— Мой дарагі хлопчык, яго выдатныя эфекты былі накіраваныя толькі на Вальдэморта, які так неразважна ўмяшаўся ў законы чараўніцтва. Толькі ў стаўленні яго гэтая палачка была гэтак магутная. У стаўленні іншых чараўнікоў гэтая палачка была такой жа як і ўсе… але гэта добра, я ўпэўнены скончыў Дамблдор.

Гары доўга сядзеў пагружаны ў разважанні, або магчыма секунды. Тут, гэта было самым цяжкім: быць упэўненым у часе.

— Ён забіў мяне вашай палачкай.

— Ён быў не ў стане забіць цябе маёй палачкай, — Дамблдор выправіў Гары. — Я думаю мы можам пагадзіцца. Што ты не мертвы — хоць вядома, — ён дадаў, як быццам бы, баючыся, што ён няветлівы, — я не памяньшаю твае пакуты, якія я ўпэўнены былі моцныя.

— Я адчуваю важнасць моманту, — прамармытаў Гары, гледзячы ўніз на свае чыстыя, незаляпаныя рукі. — А дзе мы?

— Добра, я жадаю спытаць у цябе, — сказаў Дамблдор, аглядаючыся вакол. — Дзе мы зараз, як ты думаеш?

Пакуль Дамблдор не пытаў, Гары не ведаў. Цяпер, аднак, ён знайшоў адказ.

— Гэта выглядае, — ён сказаў павольна, — падобна станцыі Кінгс-Крос. Толькі тут свабадней. Чысцей, пуста і няма ніякіх цягнікоў, наколькі я магу судзіць.

— Станцыя Кінгс-Крос! — засмяяўся Дамблдор. — Божа мой, сапраўды?

— Добра, а як вы думаеце, дзе мы? — спытаў Гары, абараняючыся.

— Мой дарагі хлопчык, я не маю ні найменшага падання. Гэта, як гаворацца, ваш бок.

Гары не разумеў, што гэта такое; Дамблдор прыводзіў яго ў лютасць. Ён люта паглядзеў на яго, калі ўспомніў значна больш неадкладнае пытанне, чым іх месцазнаходжанне.

— Рэліквіі Смерці, — сказаў ён, і быў рады бачыць, што яго слова сцерлі ўсмешку з твара Дамблдора.

— Ах, так. — сказаў Дамблдор. Ён выглядаў нават трохі клапатліва.

— Ну?

Упершыню з тых часоў, як Гары сустрэў Дамблдор, ён выглядаў маладзей, чым стары чалавек, нашмат маладзей. Ён нагадваў маленькага хлопчыка. Злоўленага на свавольстве.

— Ці можаш ты прабачыць мяне? — сказаў ён. — Ці можаш ты прабачыць мяне за тое, што я не верыў табе? Што не сказаў табе? Гары, я так баяўся, што ты будзеш трываць няўдачу, як я. Я толькі страшыўся таго, што ты зробіш мае памылкі. Я прашу ў цябе прабачэння, Гары. Я ведаю цяпер, што ты лепшы чалавек.

— Пра што вы? — спытаў Гары, спалоханым тонам Дамблдора і раптоўнымі слёзамі ў вачах.

— Рэліквіі, Рэліквіі, — шаптаў Дамблдор. — Адчайная чалавечая мара!

— Але яны рэальныя!

— Рэальная і небяспечная прылада для дурняў, — сказаў Дамблдор. — І я быў такі дурань. Але ты ведаеш, ці не так? Але ў мяне няма больш ад цябе сакрэтаў. Ты ведаеш.

— Што я ведаю?

Дамблдор усім целам звярнуўся да Гары і той убачыў іскрыстыя слёзы ў блакітных вачах.

— Майстар смерці, Гары, майстар Смерці! Быў я лепей, у канчатковым рахунку, чым Вальдэморт?

— Вядома вы былі, — сказаў Гары. — Вядома — як можаце, вы пытаць гэта? Вы ніколі не забівалі, калі маглі гэтага пазбегнуць!

— Так, сапраўды, — сказаў Дамблдор, і ён быў падобны на дзіцяці, які шукае суцяшэння. — Яшчэ я таксама знайшоў спосаб. Як перамагчы смерць, Гары.

— Але не той, што ён, — сказаў Гары. У выніку яго гнеў на Дамблдора мінуў, седзячы тут, унізе, і спрабуючы абараніць Дамблдора ад сябе. — Рэліквіі, не Хоркурксы.

— Рэліквіі, — прашаптаў Дамблдор, — не Хоркурксы. Сапраўды.

Ён зрабіў паўзу. Істота зноў захныкала, але Гары больш не аглядваўся вакол.

— Грындэльвальд таксама шукаў іх? — спытаў ён.

Дамблдор прычыніў вочы і кіўнуў.

— Гэта было то, галоўнае, што нас абодвух прыцягвала, — сказаў ён спакойна. — Абодва разумныя, самаупэўненыя хлопчыкі з падзеленай апанаванасцю. Ён жадаў прыбыць да Годрыкавай Лагчыны, як ты безумоўна здагадаўся, з-за долы Ігнотуса Пэвэрэла. Ён жадаў даследаваць месца смерці трэцяга брата.