Выбрать главу

— Так што, гэта верна? — спытаў Гары. — Усё гэта? Браты Пэвэрэл…

— … былі трыма братамі з казкі, — сказаў Дамблдор, ківаючы. — Ах, так, я думаю. Ты жадаеш спытаць ці сустрэлі яны Смерць на сваёй дарозе… Я думаю гэта больш верагодна. Браты Пэвэрэл былі проста таленавітымі, небяспечнымі чараўнікамі, якія ўмелі ствараць магутныя аб’екты. Гісторыя аб іх уласных Рэліквіях Смерці здаецца мне з разраду легенд, заўсёды акружалых такіх людзей. Плашч, як ты вадаеш цяпер, падарожнічае праз пакаленні, ад бацькі да сына, ад маці да дачкі, да нашчадка Ігнотуса, які нарадзіўся ў Годрыкавай Лагчыне.

Дамблдор усміхнуўся Гары.

— Я?

— Ты. Я ведаю, ты здагадаўся, чаму плашч знаходзіўся ў мяне, калі твае бацькі памерлі. Джэймс паказаў мне яго за некалькі дзён да гэтага. Гэта тлумачыла шматлікія яго свавольніцтва ў школе! Я ледзь мог паверыць у тое, што я бачыў. Я папытаў папрасіў пазычыць мне яго, каб разглядзець бліжэй. Я ужо даўным-даўно адмовіўся ад сваёй мары аб’яднаць Рэліквіі, але я не мог бы супрацівіцца, не мог адмовіцца ад бліжэйшага агляду… Гэта быў Плашч, якіх я яшчэ ніколі не бачыў, дасканалы ва ўсіх адносінах… А затым твой бацька памёр, і ў мяне было 2 Рэліквіі! — яго тон быў невыносна жорсткі.

— Плашч не мог дапамагчы ім выжыць, — хутка сказаў Гары. — Вальдэморт ведаў, дзе мая мама і тата былі. Плашч не мог бы зберагчы іх ад праклёну.

— Сапраўды, уздынуў Дамблдор. — Сапраўды.

Гары чакаў, але Дамблдор не казаў, так што ён спытаў яго.

— Так вы што адмовіліся ад пошуку Рэліквій, калі ўбачылі Плашч?

— А, так, — сказаў Дамблдор слаба. Здавалася, што ён вымусіў сябе сустрэць поглядам з Гары. —Ты ведаеш, што здарылася. Ты ведаеш. Ты не можаш пагаржаць мяне больш, чым я пагараджаю сябе.

— Але я не пагарджаю вас.

— Значыць ты павінен, — сказаў Дамблдор. Ён глыбока ўздыхнуў. — Ты ведаеш тайну хворасці маёй сястры, што тыя маглы зрабілі, чям яна стала. Ты ведаеш, як мой бедны бацька адпомсціў, і заплаціў за гэта — памёр у Азкабане. Ты ведаеш, як мая маці адмовілася ад ўласнага жыцця, каб даглядаць Арыяну. Я пакрыўдзіўся на гэта, Гары.

Дамблдор сказаў гэта адкрыта, холадна. Ён глядзеў кудысьці ў прастору над галавой Гары.

— Я быў таленавіты, я быў блішчасты, Я жадаў ззяць. Я жадаў славы. Я жадаў уцячы. Не зразумей мяне няправільна, — сказаў ён, і на яго твары адлюстраваўся такі боль, што ён зноў пастарэў. — Я любіў сваіх бацькоў, я любіў свайго брата і маю сястру, але я быў эгаістычны, Гары, больш эгаістычны, чым ты — выдатна самаадданы чалавек, якога толькі можна ўявіць. Такім чынам, калі мая маці памерла, і я зрабіўся адказны за хворую сястру і наравістага брата, я вярнуўся ў сваю вёску ў гневе і гаркоце. Пастка і бескарыснае марнаванне часу, я думаў. А затым вядома, ён прыбыў…

Дамблдор зноў зазірнуў у вочы Гары.

— Грындэльвальд. Ты не можаш сабе ўявіць, яле яго ідэі захапілі мяне, Гары, запалілі мяне. Маглы выклікалі пагарду. Мы, чараўнікі, вышэй. Грындэльвальд і я былі лідэрамі гэтай рэвалюцыі.

— Так, я меў некаторыя сумнення. Я супакоіў сваё сумленне пустымі словамі. Гэта ўсё павінна быць для большай выгоды, і любая прычыненая шкода абгарнецца стократнай выгадай для чараўнікоў. Ці ведаў я, у глыбіні душы, кім быў Гэлет Грындэльвальд? Я думаю, так, але я зачыняў на гэта вочы. Калі нашы планы прыводзілі да дабра, усе мае мары спраўджваліся.

— І ў цэнтры нашых планаў — Рэліквіі Смерці! Як яны зачаравалі яго, як яны зачаравалі нас абодвух! Старэйшая Палачка, зброя, якая прынесла б нам уладу! Камень Уваскрашэння — у стаўленні яго я, аднак, прыкідваўся, што не ведаў, што гэта значыць войска Інферні! Для мяне гэта азначала ўваскрашэнне маіх бацькоў і здыманне ўсяго грузу адказнасці з маіх плечаў.

— І Плашч… Мы ніколі асабліва не абмяркоўвалі Плашч. Гары. Абодва маглі хаваць сябе досыць добра і без Плашча, сапраўдная магія, вядома, можа выратаваць і абараніць іншых гэтак жа добра, як і гаспадара. Я думаў, што калі мы знойдзем гэты Плашч, ён будзе карысны ува ўтойванні Арыяны, але наша цікавасць да Плашча была большай часткай выклікана тым, што гэта завяршыла б лягендарнае трыё, бо чалавек, які аб’ядняў усе тры аб’екта быў бы праўдзіыам Майстарам Смерці, што магло б азначаць ”непераможным”.

— Непераможныя Майстры Смерці, Грындэльвальд і Дамблдор! Два месяца утрапёнасці, жорсткіх мер, і грэбаванне членамі маёй сям’і, пакінутых у мяне.