Выбрать главу

— Але Плашч, я ўзяў без марнай дапытлівасці, бо ён ніколі б не працаваў для мяне, так як для цябе, яго праўдзівага ўладальніка. Камень я выкарыстаў бы ў спробе вярнуць тых, хто ўжо памёр, у адрозненне ад цябе. Ты — годны ўладальнік Рэліквій.

Дамблдор папляскаў Гары па руцэ, і той паглядзеў на старога і ўсміхнуўся; ён не мог дапамагчы сабе. Як ён мог злавацца цяпер на Дамблдора

— Чаму вы зрабілі дасягненне мэты такім цяжкім?

Дамблдор усміхнуўся:

— Баюся, я разлічваў, што міс Грэйнджэр замарудзіць цябе, Гары. Я баяўся, што твая гарачая галава можа ўзяць верх над тваім добрым сэрцам. Я баяўся, што, калі дам табе ўсе факты аб гэтых панадлівых аб’ектах, ты, магчыма, захапіў бы Рэліквіі, як гэта зрабіў я ў свой час, з няправільнымі мэтамі. Калі табе наканавана валодаць імі, то я жадаў бы, каб гэта было бяспечна. Ты— праўдзівы Майстар Смерці, таму што праўдзівы Майстар не шукае сыходу ад Смерці. Ён прызнае, што ён павінен памерці, і разумее, што ёсць нашмат, нашмат горшыя рэчы, чым смерць.

— І Вальдэморт ніколі не ведаў аб Рэліквіях?

— Я думаю так, таму што ён не пазнаў Камень Уваскрашэння, які ён ператварыў у Хоркрукс. Але, нават калі ён ведаў аб іх, Гары, я сумняваюся, што ён быў бы зацікаўлены ў чым-небудзь акрамя першага. Ці думаў ён, што яму патрэбен Плашч і Камень, які можа вярнуць з мёртвых? Ён баіцца мёртвых. Ён іх не любіць.

— Але вы чакалі, што ён будзе шукаць палачку?

— Я быў упэўнены, што ён будзе спрабаваць, зтых часоў, як твая палачка перадужыла яго палачку на могільніку вёскі Малы Хангльтон. Спачатку ён баяўся, што ў цябе ёсць сіла. Праўзыходная яго. Але як толькі выкраў Алівандэра, яму стала вядома аб тым, што вашы палачкі — сёстры. Ён думаў, што гэта тлумачыць усё. Але нават пазычаная палачка нічога не магла супраць тваёй!

Так што Вальдэморт, замест таго, каб спытаць сябе, што з табой такое, зрабіў тваю палачку настолькі моцнай, што яна перасільвала любую іншую. Для яго, Старэйшая Палачка стала дакучлівай ідэяй, яго апанаванасцю табой. Ён верыў, што Старэйшая Палачка зробіць яго сапраўды непераможным. Бедны Сэверус.

— Калі вы планавалі сваю смерць са Снэйпам, вы думалі, што ён пакончыць са Старэйшай Палачкай, так?

— Прызнаю, што гэта было маім намерам, — сказаў Дамблдор. — Але гэта не спрацавала так, як я планаваў, верна?

— Не, — сказаў Гары. — Гэтая частка не спрацавала.

Істота побач з імі зноў захныкала, і Гары з Дамблдорам сядзелі без гутаркі яшчэ доўгі час. Усведамленне таго, што павінна было здарыцца далей прыйшло да Гары праз доўгія хвіліны, як павольнае падзенне снега.

— Я павінен вярнуцца, так?

— Гэта твой выбар.

— У мяне ёсць выбар?

— Так, усміхнуўся яму Дамблдор. — Кажаш, мы знаходзімся на станцыі Кінгс-Крос? Я думаю што, калі ты вырашыў не вяртацца, ты мог бы.. напрыклад.. сесці ў цягнік.

— І дзе мяне сустрэнуць?

— Наверсе, сказаў Дамблдор проста.

Яшчэ памаўчалі.

— Вальдэморт атрымаў Старэйшую Палачку.

— Так. У Вальдэморта ёсць Старэйшая Палачка.

— Але вы жадаеце, каб я вярнуўся?

— Я думаю, — сказаў Дамблдор, — Што, калі ты вернешся, ёсць шанец, што ўсё скончыцца добра. Я не магу абяцаць гэта. Але я ведаю, Гары, што ты меней баішся вярнуцца сюды, чым ён.

Гары зноў паглядзеў на дрыготкую істоту недалёка ад крэслаў.

— Не шкадуй мёртвых, Гары. Шкадуй жывых, і галоўнае, тых, хто жыве без кахання. Вяртаючыся, ты, магчыма, гарантуеш, што будзе менш скалечаных душ, менш разбураных сем’яў. Калі гэта здаецца цябе годнай мэтай, давай развітацца.

Гары кіўнуў і ўздыхнуў. Пакінуць гэтае месца было не так цяжка, прыкладна як прагулка па лесе, але тут было цёпла, светла і мірна, а там, куды ён ішоў было шмат болі і страху стратаў. Ён устаў, Дамблдор зрабіў гэта самае і яны доўга глядзелі адзін аднаму ў твар.

— Адкажыце мне на апошняе пытанне, — сказаў Гары, — Гэта было па-сучаснасці? Або я ўсё гэта прыдумаў?

Дамблдор паглядзеў на яго, і яго голас загучаў у вушах Гары гучна і моцна, хоць яркая імга і пачала зноў згушчацца, засланяючы яго фігуру.

— Вядома, гэта здарылася ў тваім уяўленні, Гары, але, чаму ты лічыш, што гэтага не можа быць рэальна?

XXXVI. Памылка ў плане

Ён зноў ляжаў тварам уніз на зямлю. Водар лесу напоўніў ноздры. Ён адчуваў халодную цвердую глебу каля сваёй шчакі, вось яго акуляраў, якія ўдарыліся збоку, калі ён упаў, рассекла яго скроню. У яго ўсё балела, і месца, дзе Забіваючы Праклен, трапіў у яго, адчувалася, як сіняк ад моцнага ўдара. Ён не варушыўся і заставаўся ў тым жа месцы, дзе ўпаў, з вывернутай левай рукой і разяўленым ротам. Ён спадзяваўся пачуць пераможныя воклічы і весялосць, выкліканую яго смерцю, але замест гэтага пачуліся паспешлівыя крокі, шэпт і мармытанне: “Мой лорд.. мой лорд…”