Выбрать главу

— Варушыся, — сказаў Вальдэморт, і Хагрыд, спатыкаючыся, пайшоў наперад праз лес, пракладваючы шлях сярод зарасляў дрэў.

Галіны чапляліся за валасы і мантыю Гары, але ён ляжаў нерухома, ягоны рот быў адкрыты, вочы заплюшчаны. Пажыральнікі Смерці тоўпіліся вакол іх ў цемры, а Хагрыд глуха усхліпваў, і ніхто не бачыў, як на адкрытай шыі Гары Потэра б’ецца пульс…

Два волаты з трэскам крочылі ў тым жа напрамку за Пажыральнікамі Смерці. Гары чуў, як скрыпелі і падалі дрэвы, яны нарабілі столькі грукату, што заглушылі крыкі птушак у небе і кпіны Пажыральнікаў Смерці. Пераможнае шэсце рухалася наперад, і праз нейкі час Гары скрозь закрытыя павекі адчуў, што цемра рассейваецца, значыць, дрэвы пачалі радзець.

— Пракляцце!

Нечаканы ўскрык Хагрыда прымусіў Гары расплюшчыць вочы.

— Шчаслівыя зараз, вы, што не змагаліся, вы, баязлівая куча папрокаў? Вы задаволеныя, што Гары Потэр п-памёр?....

Хагрыд не мог працягваць, і зноў пачаў раўці. Гары было цікава, колькі кентаўраў бачылі іх шэсце, але ён не адважваўся расплюшчыць вочы, каб глянуць. Некаторыя Пажыральнікі Смерці кпілі з кентаўраў, пакінуўшы іх ззаду. Крыху пазней Гары зразумеў, адчуўшы як пасвяжэла паветра, што яны дасягнулі ўзлеску.

— Стоп.

Гары падумаў, што Хагрыд быў вымушаны паслухаць каманду Вальдэморта, таму што крыху пахіліўся. У гэты час холад усталяваўся на месцы, дзе яны стаялі, Гары чуў непрыемныя подыхі Дэментараў, якія вартавалі астатнія дрэвы. Зараз яны не крануць яго. Факт таго, што ён выжыў, палымнеў у ім, талісман супраць іх, хаця бацькаў алень ў ягоным сэрцы ахоўваў яго. Нехта прайшоў побач, і Гары ведаў, што гэта сам Вальдэморт, бо той загаварыў праз момант. Яго голас быў магічна зроблены больш гучным так, што разносіўся над зямлёй, урэзваючыся ў вушы Гары.

— Гары Потэр мёртвы. Ён быў забіты, калі ўцякаў, ратуючы сябе, у той час, як вы аддавалі свае жыцці за яго. Мы прынеслі вам яго цела, як доказ таго, што вашага героя больш няма.

Бітва выйграна. Вы згубілі палову байцоў. Маіх Пажыральнікаў Смерці больш за вас, і з Хлопчыкам-Які-Выжыў усё скончана. Больше не павінна быць вайны. Кожны, хто працягне супраціўляцца — мужчына, жанчына ці дзіця — будзе жорстка забіты, як і кожны член яго сям’і. А зараз выходзьце з замка, станавіцеся на калені перада мной, і вы будзеце памілаваны. Вашыя бацькі і дзеці, вашыя браты і сёстры будуць жыць і будуць прабачаны, вы далучыцеся да мяне, і новы свет мы пабудуем разам.

На палях і ў замку стаяла цішыня. Вальдэморт быў настолькі блізка ад Гары, што той не асмельваўся зноў расплюшчыць вочы.

— Хадзем, — сказаў Вальдэморт, і Гары пачуў, як ён рухаецца наперад, а Хагрыд вымушаны ісці ўслед за ім. Гары крышачку расплюшчыў вочы і ўбачыў, як Вальдэморт крочыць перад ім і нясе на плячах агромністую змяю Нагайну, свабодную цяпер ад чароўнай клеткі. Але ў Гары не было магчымасці выхапіць палачку, схаваную пад мантыяй, каб не быць заўважаным Пажыральнікамі Смерці, якія рухаліся з другога боку ад іх скрозь цемру, якая паціху рассейвалася…

— Гары… — усхліпваў Хагрыд, — Ох, Гары… Гары…

Гары шчыльна заплюшчыў вочы зноў. Ён ведаў, што яны набліжаліся да замку і напружваў свае вушы, каб распазнаць зверху, на якой адлегласці ад яго чуюцца ўзрадаваныя галасы Пажыральнікаў Смерці і іх крокі.

— Стоп.

Пажыральнікі Смерці спыніліся. Гары чуў, як яны расцягваюцца ў рад тварам да адчыненых дзвярэй школы. Ён мог бачыць, нягледзячы на прыкрытыя вочы, чырванаваты водблеск, які азначаў свет, які струменіўся з прыхожага пакоя. Ён чакаў. Праз момант людзі, дзеля якіх ён спрабаваў загінуць, убачаць, як ён ляжыць відавочна мёртвы ў руках Хагрыда.

— Не!!!

Крык здаваўся яшчэ больш жудасным таму, што ён ніколі не чакаў і не ўяўляў, што прафесар Мак Гонагал можа так галасіць. Ён пачуў, як побач засмяялася іншая жанчына, гэта Белатрыса радавалася роспачы МакГонагал. Ён зноў на секунду кінуў вокам і ўбачыў адчынены дзвярны праём, напоўнены людзямі, у той час як ацалелыя ў бітве выходзілі на пярэднія прыступкі, каб з’явіцца перад пераможцамі і самім пабачыць праўду пра смерць Гары Потэра. Гары ўбачыў, што Вальдэморт стаіць крыху перад ім, пагладжваючы галаву Нагайны аднім белым пальцам. Ён зноў закрыў вочы.

— Не!

— Не!

— Гары! Гары!!!

Галасы Рона, Герміёны і Джыні гучалі яшчэ страшней за голас МакГонагал. Гары нічога не хацеў больш, чым адгукнуцца, але пакуль усё яшчэ прымушаў сябе ляжаць ціха. Іх крыкі падзейнічалі як штуршок для натоўпа ацалелых каб пачаць крычаць і галасіць пад насмешкамі Пажыральнікаў Смерці, пакуль…