Выбрать главу

— Цішыня!!! — закрычаў Вальдэморт.

Пачуўся ўдар і выбух асляпляльнага святла, усталявалася маўчанне.

— Усё скончана! Кінь яго тут, Хагрыд, каля маіх ног, дзе ён і павінен быць!

Гары апынуўся на траве.

— Бачыце? — казаў Вальдэморт, і Гары адчуў, што той крочыць уперад і назад якраз каля месца, дзе ён ляжыць. — Гары Потэр мёртвы! Зараз вы разумееце гэта, падманутыя? Ён быў пустым месцам, заўсёды, але спадзяваўся, што іншыя будуць ахвяраваць сабой дзеля яго!

— Ён перамог цябе! — ускрыкнуў Рон, і закляцце перастала працаваць, а абаронцы Хогвартса зноў крычалі і галасілі каля секунды, пакуль больш моцны ўдар яшчэ раз не загасіў іх галасы.

— Ён быў забіты, калі спрабаваў незаўважна ўцячы з межаў замка, — працягваў Вальдэморт, і ў яго голасе чулася мана. — Забіты, калі спрабаваў выратаваць сябе…

Але тут Вальдэморт перапыніўся. Гары пачуў валтузню і крык, потым яшчэ адзін удар, выбух святла і мыканне ад болю, ён крышачку расплюшчыў вочы. Нехта вырваўся з натоўпу і кінуўся на Вальдэморта. Гары ўбачыў, як фігура звалілася на зямлю. Абяззброіўшы, Вальдэморт кінуў палачку таго, хто нападаў, убок і зарагатаў.

— І хто гэта? — сваім ціхім змяіным голасам прасычэў ён. — Хто добраахвотна выклікаўся прадэманстраваць, што здараецца з тымі, хто працягвае біцца, калі бітва прайграна.

Белатрыса задаволена засмяялася.

— Гэта Нэвіл Лонгбатам , мой лорд! Хлопчык, які прынёс Кэраўсам столькі клопату. Сын аўрораў, памятаеце?

— А, так, памятаю, — прамовіў Вальдэморт, гледзячы ўніз на Нэвіла, які намагаўся назад на ногі, бяззбройны і безабаронны, стоячы на нічыёй зямлі паміж выжыўшымі і Пажыральнікамі Смерці. — Але ж ты чыстакроўны, ці не так, мой адважны хлопчык? — спытаў Вальдэморт Нэвіла, які стаяў перад ім, сціснуўшы пустыя рукі ў кулакі.

— І што калі так? — гучна запытаў Нэвіл.

— Ты выяўляеш моцны дух і адвагу, і ты паходзіш з высокага роду. Ты станеш вельмі вартасным Пажыральнікам Смерці. Нам патрэбна твая натура, Нэвіл Лонгбатам.

— Я далучуся да вас, калі ўсё пекла замерзне, — адказаў Нэвіл. — Армія Дамблдора! — закрычаў ён, і ў адказ пачуўся вокліч падтрымкі з натоўпу, які Закляцце Маўчання Вальдэморта, здавалася, не магло ўтрымаць.

— Вельмі добра, — вымавіў Вальдэморт аксаміцістым голасам, але гэты голас паказаўся Гары значна больш небяспесным, чым наймацнейшы заклён. — Калі ты зрабіў свой выбар, Лонгбатам, мы прыступаем да вызначанага плану. Надзьнь-ка гэта на галаву, — ціха дадаў ён.

Праз прыадчыненыя вочы Гары ўбачыў, як Вальдэморт узмахнуў палачкай, і праз секунду ў адно з адчыненых вокнаў замка выляцела нешта, падобнае на выродлівую птушку і прызямлілася на далонь Цёмнага Лорда. Ён патрос гэты пакрыты цвіллю прадмет і расправіў яго. Гэта аказаўся Капялюш-Сартыроўшчык.

— Ён больш не спатрэбіцца Хогвартсу. Няма каго будзе сартаваць, — сказаў Вальдэморт. — Больш не будзе Факультэтаў. Усе будуць насіць эмблему і колеры майго непараўнальнага высакароднага продка Салазара Слізэрына. Падабаецца такая перспектыва, Нэвіл?

Ён накіраваў палачку на капялюш. Той слізгануў у паветры і апусціўся на галаву Нэвіла так нізка, што закрыў яму вочы. У натоўпе назіральных з степенек людзей прычуўся шум, Пажыральнікі Смерці паднялі сваі палачкі і ўзялі групу абаронцаў Хогвартса пад прыцэл.

— А цяпер Нэвіл стане яркай дэманстрацыяй таго, што здарыцца з тымі, хто будзе працягваць супраціўляцца, — сказаў Вальдэморт, і зрабіўшы палачкай ледзь улоўны рух, прымусіў яе загарэцца прама на галаве Нэвіла.

Заход ускалыхнузся крыкамі. Нэвіл быў ахоплены полымем, нібы прыкаваны да аднаго месца, няздольны паварушыцца. Гары не мог гэтага выносіць. Ён павінен нешта зрабіць… І тут адбылося нешта, чаго ён не чакаў.

Прычуўся шум з далёкай часткі ўгоддзяў Хогвартса, быццам соні людзей з крыкамі набліжаліся да замка, выкрыкваючы баявыя заклікі. І ў гэты момант з-за кута замка паказаўся Гроп, равучы адзінае слова: “ХАГЕР!”. Яго роў падхапілі волаты Вальдэморта. Яны ірванулі насустрач Гропу, быццам недарэяныя сланы. Зямля пад іх ступнямі задрыжала. Затым прычуўся гук капытоў і спеў цецівы лукаў, і некалькі стрэл усадзіліся ў Пажыральнікаў Смерці. Яны закрычалі і забегалі, іх стройныя шэрагі скамячыліся. Скарыстаўшыся мітуснёй, Гары выцягнуў свой Плашч-Нябачнік, і накінуў яго на сябе. Ускочыўшы на ногі, ён пабег да Нэвіла.

Адным імклівым рухам ён вызваліў сябра ад заклёна, які звязваў яго цела, затым з галавы Нэвіла зляцеў падпалены капялюш, і ў яе глыбіні Гары ўбачыў нешта серабрыстае, з бліскучымі ізумрудамі чапяльніком…

У шуме, які стваралі волаты, тупатам капытоў кентаўраў і крыкамі Пажыральнікаў Смерці, ніхто не пачуў удару мяча, калі Нэвіл адным узмахам адсёк галаву змяі. Галава Наджыні узляцела высока ў паветра, бліснуўшы у струмяніўшымся з хола святле і звалілася на зямлю. З вуснаў Вальдэморта вырваўся лямант гневу, але ніхто гэтага не заўважыў, як не заўважылі цела змяі, якое бязжыццёва ляжала зараз каля яго ног.