Выбрать главу

На нейкае імгненне ўсе вакол замерлі, узрушаныя толькі што ўбачаным, затым паветра напоўнілася радаснымі крыкамі, смехам і захопленым воклічамі. Яскравае ранішняе сонца зараз пракралася ва ўсе вокны, і сотні людзей накіраваліся да яго. Першымі, хто апынуўся побач, былі Рон і Герміёна, абдымаючы яго, нешта гучна і непераборліва крычучы так, што ледзь было не аглушылі яго. Тут жа падаспелі Джыні, Нэвіл і Луна, затым усе Уізлі і Хагрыд, потым Кінгслі і МакГонагал, Флітвік і Спроўт. Гары не мог зразумець ні слова з таго, што яму крычалі, не кажучы ўжо аб тым, чые рукі яго абдымалі, кудысьці цягнулі, спрабуючы абняць хоць нейкую частку яго, сотні людзей напіралі з ўсіх бакоў у надзеі дакрануцца да Хлопчыка, Які Выжыў, і падзякаваць за тое, што ўсё, нарэшце, скончылася…

Сонца няўхільна паднімалася над Хогвартсам, і неўзабаве Вялікая Зала напоўнілася жыццём і святлом. Гары быў нязменнай часткай усеагульнага струменя весялосці і жалобы, смутку і ўрачыстасці. Усе жадалі, каб ён быў тут, з імі, іх лідэр, іх знак і іх пуцяводная зорка, і тое, што ён смяротна стаміўся і меў патрэбу ў кампаніі толькі некаторых з іх, здаецца, мала каго хвалявала. Ён павінен быў прамаўляць прамовы, паціскаць рукі, атрымліваць падзякі і слухаць навіны, якія ляцелі цяпер сюды з ўсіх куткоў краіны аб тым, што ўсе, хто знаходзіўся пад заклёнам Імперыюс, цяпер ачунялі; што Пажыральнікі Смерці альбо выратаваліся ўцёкамі, альбо былі схоплены; што нявінна асуджаныя вязні Азкабана адпушчаны на волю і што Кінгслі Шэкболт прызначаны часовым Міністрам Магіі.

Цела Вальдэморта было перанесена ў памяшканне па-за замкам, далей ад цел Фрэда, Тонкс, Люпіна, Коліна Крыві і пяцідзесяці іншых прыхільнікаў Гары, якія ваявалі і памерлі за яго. МакГонагалл прыбрала таблічкі факультэтаў, і цяпер вучні з розных факультэтаў сядзелі за сталамі ўпярэмежку. Усе: вучні і настаўнікі, бацькі і прывіды замка, кентаўры і хатнія эльфы, Фірэнц, які аднаўляўся пасля ранення, ляжаў у куце, Гроп прасунуўся ў выбітае акно, а людзі ў Зале кідалі ежу ў яго смяючыйся рот. Канчаткова змучаны, выціснуты, як цытрына, Гары выявіў, што сядзіць побач з Луной.

— На тваім месцы, мне захацелася б знайсці ціхае і спакойнае мястэчка, — сказала яна.

— Так, я б не адмовіўся, — пагадзіўся ён.

— Я усіх адцягну, — прапанавала яна. — А ты скарыстайся Плашчом-Нябачнікам.

І перш, чым ён паспеў хоць нешта сказаць, яна закрычала:

— Ой, паглядзіце Бліберын Хумдынар! — і паказала пальцам у акно. Усе, хто пачуў яе вокліч, адвярнуліся, і ў гэты момант Гары накінуў на сябе Плашч і падняўся на ногі.

Зараз ён мог бесперашкодна мінуць праз Залу. Ён убачыў Джыні праз два стала ад сябе. Яна сядзела каля місіс Уізлі, апусціўшы галаву ёй на плячо. Ён пагаворыць з ёй пазней, слава богу, часу для гэтага будзе звышдастаткова — гадзіны, дні, а, можа, і галы. Яшчэ ён убачыў Нэвіла, які быў акружаны групай заўзятых прыхільнікаў. Меч Грыфінлора ляжаў на стале побач з яго талеркай. Мінуючы паміж шэрэгаў сталоў, у далёкім канцы залы ён заўважыў усю сям’ю Малфояў, якія, па ўсёй бачнасці, не маглі вырашыць, ці павінны яны зараз знаходзіцца тут або не, але ніхто ўсё роўна не звяртаў на іх увагі. Паўсюль, куды б ён не кінуў погляд, ён бачыў уз’яднаныя сем’і, і, нарэшце, ён заўважыў дваіх чалавек, у кампаніі якіх зараз асабліва патрабаваўся.

— Гэта я, — прашаптаў ён, нагінаючыся паміж імі. — Хадзем са мной.

Яны усталі, і ўсе трое выйшлі з Вялікай Залы. Велізарная частка мармуровых лесьвіц была разбурана, частка балюстрады таксама зніклі, а на некалькіх драбінчастых ступеньках валяліся камяніі былі бачныя плямы крыві.

Дзесьці ў далёкіх калідорах яны чулі голас Піўза, які спяваў пераможную песню ўласнага выканання.:

Мы гэта зрабілі, усіх іх пабілі, Маленечкі Потэр прымусіў іх здацца, А Волдзі бяссільны, увесь стаўся цвільны, Дык будзем жа зараз усе забаўляцца!

— Так… Яго твор дае поўнае паданне аб маштабах і трагедыі якая адбылася, — прагаварыў Рон, адкрыўшы дзверы і прапускаючы наперад Гары і Герміёну.

Адчуванне шчасце абявязкова наступіць, падумаў Гары, але ў дадзены момант яно заглушалася неверагоднай стомленасцюі болем страты Фрэда, Люпіна і Тонкс, якая дастаўляла яму неверагодныя душэўныя пакуты. І ўс жа наймацнейшым пачуццём, якое перапалняла яго зараз, было велізарнае палягчэнне і амаль непераадольнае жаданне паспаць. Але спачатку ён павінен быў перагаварыць з Ронам і Герміёнай, з якімі ён правёў гэтулькі часу разам, і якія несумненна заслужылі праўду. Вельмі дасканала ён распавёў аб тым, што бачыў у Віры Памяці і што здаралася ў лесе. Яго сябры нават не паспелі выказаць сваё ўзрушэнне і здзіўленне ад пачутага, калі яны падышлі да таго месца, куды, з агульнай маўклівай згоды, ішлі падчас усёй гутаркі.