Выбрать главу

разглядаючы іншых студэнтаў.

— Не турбуйся, — адказаў Рон. — Гэта праз мяне. Я надзвычай знакаміты.

Альбус, Роза, Х’юга і Лілі засмяяліся. Цягнік пачаў рухацца, Гары крочыў побач, гледзячы на худы твар сына, які ўжо гарэў ад хвалявання. Гары працягваў усміхацца і махаць, хаця бачыць, як сын пакідае яго, было нібыта невялікая страта…

Апошнія рэшткі пары знікалі ў восеньскім паветры. Цягнік павярнуў. Рука Гары ўсё яшчэ была паднятая ў развітанні.

— З ім усё будзе добра, — прамармытала Джыні.

Гары паглядзеў на яе і бяздумна апусціў руку, дакрануўшыся да маланкавага шнару на ілбе.

— Я ведаю.

Шнар не балеў ужо дзевятнаццаць гадоў. Усё было добра.

Канец