Рон кінуў погляд на дзверы, каб праверыць, ці не вярнулася Місіс Уізлі, і схіліўся бліжэй да Гары.
— Мама спрабавала выцягнуць хоць якія-небудзь звесткі ад нас з Герміёнай, і яна будзе распытваць цябе наступным, так што будзь гатовы. Тата і Люпін таксама спрабавалі, але калі яны пачулі ад нас, што Дамблдор забараніў табе казаць каму-небудзь акрамя нас, яны супакоіліся. Усе, акрамя мамы, гэта сапраўды.
Прадказанні Рона здзейсніліся праз некалькі гадзін: аккурат перад абедам Місіс Уізлі паклікала Гары, папрасіўшы яго апазнаць адзінокую мужчынскую шкарпэтку, якая магла выпасці з яго заплечніка. Як толькі яна засталася з ім у буфетнай, пачаўся допыт:
— Рон і Герміёна думаюць, што ваша троіца можа ігнараваць Хогвартс? — пачала яна лёгка і нязмушана.
— А… — сказаў Гары, — Ну да, мы можам.
— Магу я спытаць, чаму ты адмаўляешся ад свайго навучання? — спытала Місіс Уізлі.
— Ну, Дамблдор даручыў мне… заданне… — прамармытаў Гары. — Рон і Герміёна ведаюць пра гэта, і таксама жадаюць паехаць.
— Якое заданне?
— Выбачайце, я не магу…
— Ну, шчыра кажучы, я думаю, што Артур і я маем права ведаць і, я ўпэўненая, Містэр і Місіс Грэнжэр пагадзяцца са мной, — сказала Місіс Уізлі.
Гары баяўся напада “бацькоў, якія перажываюць”. Ён прымусіў сябе глядзець проста ў яе вочы, заўважыўшы, што яны маюць тое ж самае адценне карычневага, як у Джыні. Дапамагло мала.
— Дамблдор не жадаў, каб хтосьці яшчэ ведаў, Місіс Уізлі. Прабачце, Рону і Герміёне не абавязкова ехаць, гэта іх выбар.
— Я не лічу, што і табе абавязкова ехаць, — адрывіста вымавіла Місіс Уізлі. — Ты ўжо амаль пасталеў, і не мае значэння, што даручыў табе Дамблдор. І наогул, у яго ёсць цэлы Ордэн! Я думаю, ты проста няправільна зразумеў яго, ён прасіў нешта зрабіць, і ты падумаў, што менавіта ты павінен гэта зрабіць.
— Я ўсё правільна зразумеў, — рашуча сказаў Гары. — Гэта павінен быць менавіта я.
Ён уручыў ёй шкарпетку, размалёваную ў залаты чарот.
— І гэта не маё, я не балею за “Падлсвет”.
— Ну, вядома не, — сказала Місіс Уізлі паніжаючы голас да паўсядзённага тону. — Я павінна была здагадацца. — Ну, Гары, паколькі ты ўсё роўна тут, не дапаможаш нам падрыхтавацца да вяселя Біла і Флёр? Нам яшчэ столькі усяго трэба зрабіць.
— Так-так, вядома, — сказаў Гары, трохі збянтэжаны рэзкай зменай тэмы гутаркі.
— Як міла з твайго боку, — адказала яна і ўсміхнулася, выходзячы з буфетнай.
З гэтага моманту Місіс Уізлі трымала Гары, Рона і Герміёну да такой ступені занятымі падрыхтоўкай да вяселля, што ў іх не заставалася часу абдумаць іх план.
Лепшым тлумачэннем гэтаму было тое, што Місіс Уізлі жадала адцягнуць іх ад усіх думак пра Мудзі і ад страхаў іх нядаўняга вандравання. Пасля двух дзён чыстак нажніц, якія не спыняліся, дапамогі ў падборы колераў, стужачак, ачыстак агарода ад гномаў, і дапамогі Місіс Уізлі у падрыхтоўцы вялікай партыі канапэ, Гары западозрыў іншую прычыну: уся праца, якую яна давала ім, падзяляла троіцу па розных кутах, і ў Гары не было шанцу пагаварыць з імі сам-насам пасля першай ночы, калі Гары распавёў ім, што Вальдэморт катаваў Алівандэра.
— Я думаю, мама лічыць, што, калі яна зможа падзяліць вас, у яе атрымаецца адкласці твой ад’езд, — сказала Джыні напаўголас, пакуль яны накіравалі на стол перад абедам.
— І што яна думае тады зменіцца? — прамармытаў Гары. — Няўжо хтосьці яшчэ можа забіць Вальдэморта, пакуль яна нас тут трымае, прымушаючы працаваць? — вымавіў ён машынальна, і ўбачыў, што Джыні збляднела.
— Так гэта праўда? — спытала яна. — Вось, што ты жадаеш зрабіць?
— Я… я проста пажартаваў, — паспрабаваў ухіліцца Гары.
Яны паглядзелі адно на аднаго, і Гары заўважыў, што ў выразе твара Джыні было нешта яшчэ, акрамя здзіўлення ад пачутага. Раптам Гары ўсвядоміў, што гэта быў першы раз, калі яны засталіся сам-насам пасля таго як праводзілі гадзіны ў зацішных месцах Хогвартса. Ён быў упэўнены, што Джыні адчувае тое ж самае.
Скрып дзвярэй прымусіў іх рэзка падскочыць, затым Містэр Уізлі, Кінгслі і Біл увайшлі ў пакой.
Яны часта далучаліся да Ордэна за абедам, таму што Нара замяніла штаб-кватэру на плошчы Грыма, 12. Містэр Уізлі настаяў на гэтым пасля смерці Дамблдора, Захавальніка сакрэту. Кожны чалавек, якому Дамблдор давяраў, у сваю чарну быў захавальнікам сакрэту плошчы Грыма, 12. І бо такіх людзей каля дваццаці, гэта моцна размывала ўладу заклёну. У Пажыральнікаў Смерці было ў дваццаць разоў больш магчымасцяў выцягнуць сакрэт з кагосьці. Нельга было чакаць, што гэта будзе доўжыцца доўга.