Выбрать главу

— Але цяпер-та Снэйп ужо выдаў Пажыральнікам Смерці адрас, так?

— Ну… “Вар’яцкае вока” паставіў пару заклёнаў супраць Снэйпа, калі ён яшчэ раз з’явіцца там. Мы спадзяемся, яны будуць досыць моцнымі, каб трымаць яго далей адтуль і каб ён прыкусіў язык, калі паспрабуе хоць нешта сказаць аб гэтым месцы, але мы сапраўды не ўпэўненыя ў працаздольнасці гэтага заклёну. Было б глупа ўсё яшчэ працягваць выкарыстоўваць хату на плошчы Грыма, як нашу штаб-кватэру, аб бяспецы там цяпер казаць не прыходзіцца.

Кухня была так перапоўненая гэтым вечарам, што за сталом было нязручна варочаць сталовымі прыборамі. Для Гары знайшлося месца поруч Джыні, хоць, тое, што толькі што адбылося паміж імі прымушала яго шкадаваць, што яны не падзеленыя некалькімі людзьмі. Ём імкнуўся пазбегнуць дакранання да яе рукі, калі разразаў свайго кураня.

— Ніякіх навін наконт “Вар’яцкага вока”? — спытаў Гары Біла.

— Нічога, — адказаў Біл.

Яны нават не маглі нармалёва пахаваць Мудзі, таму што Біл і Люпін не знайшлі яго цела. Амаль немагчыма было пазнаць, куды яно звалілася у запалу бітвы і ў цемры ночы.

— “Штодзённы Вяшчун” не напісаў ні радка аб яго смерці, або аб пошуку яго цела. — працягнуў Біл. — Але гэта нічога не значыць. Яны зараз вельмі аб многім маўчаць.

— І яны ўсё яшчэ не склікалі слуханне наконт выкарыстання магіі непаўналетнім, калі я збег ад Пажыральнікаў смерці? — спытаў Гары Містэра Уізлі. Той кіўнуў.

— Таму што яны ведалі, што ў мяне не было выбару, бо таму што яны не жадаюць, каб я сказаў міру, што Вальдэморт напаў на мяне?

— Я думаю другое. Скрымджар не жадае прызнаць, што Сам-Ведаеш-Хто магутны як ніколі, і не верыць у масавыя ўцёкі з Азкабана.

— Так, вядома. Навошта казаць усім праўду? — спытаў Гары, сутаргава сціскаючы нож.

— І ніхто ў Міністэрстве не пайдзе супраць яго? — злосна спытаў Рон.

— Рон, людзі напалоханыя, — адказаў Містэр Уізлі. — Напалоханыя тым, што яны могуць быць наступнымі прапаўшымі, або іх дзеці падвергнуцца нападу! Ходзяць агідныя чуткі. Я, напрыклад, не веру, што выкладчыца Гісторыі Маглаў сышла ў адстаўку. Яе не бачылі ўжо тыдзень. Тым часам Скрымджар замыкаецца ў офісе на цэлы дзень, і я ўсяго толькі спадзяюся, што ён працуе над планам.

Містэр Уізлі перавыніўся, каб ачысціць і высушыць талеркі магіяй.

— Мы павінны вырашыць, як мы цябе будзем апранаць Гары, — сказала Флёр, — Для вяселля, — дадала яна, заўважыўшы замяшанне Гары. — Вядома, ніхто з нашых госцяў не будзе Пажыральнікам Смерці, але нельга гарантаваць, што яны не паспрабуюць чаму-небудзь перашкодзіць.

— Так, яна права, — сказала Місіс Уізлі з іншага канца стала, скрозь акуляры, ссунутыя на нос, вывучаючы доўгі спіс прац, запісаны на кавалку пергамента. — Зараз Рон. Ты ўжо прыбраўся ў сябе ў пакоі?

— Навошта? — выклікнуў Рон, стукнуўшы лыжкай па стале і зірнуўшы на маці. — Навошта мне трэба прыбірацца ў пакоі? Гары і мяне ўсё цалкам задавольвае!

— Вяселле твайго брата будзе ўсяго праз некалькі дзён, малады чалавек…

— І яны збіраюцца ажаніцца ў маім пакоі? — імпэтна спытаў Рон. — Не! Так навошта жа, ў імя Мэрліна мне…

— Не гавары з маці ў такім тоне, — цвёрда сказаў Містэр Уізлі. — І рабі, што табе кажуць!

Рон хмурна зірнуў на бацькоў, падабраў сваю лыжку і хутка даеў свой кавалак яблычнага пірага.

— Я магу дапамагчы, прыбраць свае рэчы, — сказаў Гары Рону, але Місіс Уізлі перапыніла яго.

— Не, Гары, дарагі, я жадала бы, каб ты дапамог Артуру з курыцай, і я была б вельмі ўдзячная, калі б Герміёна змяніла прасціны ў мёсью і мадам Дэлякур, бо вы ведаеце, што яны прыязджаюць заўтра ў адзінаццаць гадзін раінцы.

Але аказалася, што дапамога была амаль не патрэбна.

— Толькі не трэба упамінаць аб гэты пры Молі, — сказаў Містэр Уізлі Гары, устаўшы перад ім на шляху у куратнік. — Тонкс знайшла для мяне запчасткі, пакінутыя ад матацыкла Сірыюса і я… скажам так, хаваю іх у сябе. Гэта ўзрушаюча, у мяне ёсць пракладка ад выхлапаў і яшчэ нешта, я думаю гэта завецца акумулятар. Гэта цудоўная магчымасць пазнаць, як працуюць тормазы. Я збіраюся паспрабаваць сабраць усё гэтаразам, калі Молі не будзе… Я маю на ўвазе, калі ў мяне будзе час.

Калі яны вярнулія ў хату, Місіс Уізлі яшчэ не прыйшла, Гары паціху падняўся на гарышча да Рона.

— Ды прыбіраюся я, прыбіраюся… а, гэта ты, — з палягчэннем уздыхнуў Рон, які разваліўся на ложку. Пакой аказаўся ў поўным беспарадку, як і быў увесь тыдзень. Адзінае адрозненне было ў тым, што зараз у кутку яшчэ сядзелі Герміёна, і яе пухнаты кот Крукшанс. Герміёна разбірала кніжкі, некаторыя з іх Гары пазнаў.

— Прывітанне Гары, — сказала яна і села на яго ложак.