— Ты ўжо паспела ўсё зрабіць?
— А, мама Рона забылася, што яна ўжо прасіла Джыні змяніць прасціны, — усміхнулася Герміёна і кінула падручнік Нумерлогіі і Граматыкі ў стос на “Узлёт і падзенне Абароны ад цёмных мастацтваў”.
— Мы як раз гаварылі аб “Вар’яцкім воку”. Я лічу, ён мог выжыць.
— Але Біл бачыў, як яго паразала смяротным заклёнам, — запярэчыў Гары.
— Так, але Біла таксама атакавалі ў той момант, — адказаў Рон. — Як мы можам быць упэўненыя, што ён бачыў усё?
— Нават калі яны прамахнуліся з Авадай Кедаўрай, Мудзі усё роўна зваліўся на тысячу футаў уніз, — сказала Герміёна, ужважваючы ў рацэ Кніжку “Каманда па Квідытчу Брытаніі і Ірландыі”.
— Ён мог выкарыстаць заклён шчыта…
— Флёр сказала, што яму выбілі чарадзейную палачку загаварам, — сказаў Гары.
— Ну добра, калі ты так жадаеш верыць, што ён памёр, — панура прабурчаў Рон, набіваючы падушку.
— Вядома, ён не жадае! — сказала Герміёна здзіўлена. — Але будзем усёткі рэалістамі.
У першы раз Гары прадставіў сабе цела “Вар’яцкага вока”, разбітага як Дамблдора, з вокам, якое круціцца у вачніцы. Ён адчуў укол сумлення змяшаны з дзіўным жаданнем смяяцца.
— Пажыральнікі Смерці, пэўна, добра замятаюць сляды, таму ніхто не знайшоў яго, — мудра заўважыў Рон.
— Так… так, хутчэй за ўсё, — сказаў Гары. — Як Барці Крауч, пераўтвораны ў костку і закапаны ў агародзе ў Хагрыда. Пэўна яны трансфігурыравалі Мудзі і ператварылі яго ў…
— Хопіць! — залямантавала Герміёна. Здрыгануўшыся, Гары зірнуў на яе і ўбачыў, як яна лье слёзы на «Азбуку Чараўніка».
— О не, — уздыхнуў Гары, паднімаючыся з ложка. — Герміёна, я не жадаў засмучаць цябе…
Але Рон ужо ўстаў скрыпам спружын ложка і апынуўся побач з Герміёнай, дастаючы насоўку. Паспешна дастаўшы палачку з кішэні джынсаў, ён навёў яе на хустку і вымавіў “Тэргеа!” Палачка высматкала ўвесь бруд з насоўкі. Задаволены гэтым Рон даў гэтую насоўку Герміёне.
— О— о… дзякуй, Рон… прабачыце, калі ласка, — Герміёна высмаркалася. — Гэта проста так ж-жудасна, праўда? П-прама пасля Дамблдора… я проста ніколі не думала, што гэта здарыцца з “Вар’яцкім вокам”, ён здаваўся такім моцным!
— Так, я ведаю, — падхапіў Рон. — Але ты ж ведаеш, што б ён сказаў нам, калі быў бы тут?
— Пастаянная пільнасць! — паўтарыла словы Мудзі Герміёна. Паднімаючы вочы.
— Менавіта так, ківаючы галавой, — сказаў ён. — Ён бы сказаў нам вучыцца на яго памылках. І што я сапраўды зразумеў, так гэта ніколі не верыць гэтаму хлустліваму баязліўцу, Мундугусу.
Герміёна слаба ўсміхнулася Рону ў адказ і нагнулася наперад, каб падабраць яшчэ некалькі кніг. У наступную секунду яна выпусціла “Кнігу Монстраў аб монстрах” на ногу Рона. Кніга ўпала і рамень, які злучаў яе, расшпіліўся, кніжка пдскочыла і хутка ўкусіла Рона за лодыжку.
— Ой! Прабач, прабач, калі ласка! — закрычала Герміёна, калі Гары, нарэшце, адарваў кніжку ад нагі Рона.
— Што ты наогул робіш з гэтымі кніжкамі? — спытаў Рон. Павольна кандыбаючы да свойго ложка.
— Проста думаю, якую з іх узяць з сабой, — адказала Герміёна. — Калі мы будзем шукаць Хоркруксы.
— А ну, вядома! — сказаў Рон, пляскаючы далнню па лобу. — Я і забыўся, што мы будзем паляваць за Вальдэмортам у перасоўнай бібліятэцы.
— Як смешна, — сказала Герміёна. Разглядаючы “Азбуку Чараўніка”. Я думаю… ці трэба нам будзе перакладаць руны? Можа быць… я думаю нам лепш узяць гэта з сабой. Каб быць больш упэўненымі…
Яна кінула азбуку зваротна ў вялікі стос кніг, і падняла “Гісторыю Хогвартса”.
— Паслухайце… — вымавіў Гары. Ён падняў галаву. Рон і Герміёна паглядзелі на яго з пакорай і выклікам адначасова. — Я ведаю, вы заявілі пасля пахавання Дамблдора, што жадаеце пайсці са мной…
— Ну вось, ізноў пачынаецца, — сказаў Рон Герміёне, круцячы вачамі. — Мы ўжо ўсё зразумелі, — уздыхнуў Рон, паварочваючыся зваротна да кніг.
— Ведаеш, я думаю трэба ўзяць “Гісторыю Хогвартса”. Нават калі мы не вернемся туды, я не буду пачувацца камфортна без яе.
— Паслухайце мяне! — паўтарыў Гары.
— Не, Гары, ты паслухай, — сказала Герміёна, — Мы ідзем з табой, мы вырашылі гэта шмат месяцаў таму, ды што там, шмат гадоў таму.
— Але…
— Замоўкні, — параіў яму Рон.
— Вы ўпэўненыя, што ўсё абдумалі? — упарціўся Гары.
— Ну давай. Падумай, — сказала Герміёна, кідаючы “Вандраванне з тролямі” у купу з непатрэбнімы кнігамі, — я пакавала рэчы на працягу шмат дзён, так, што мы гатовыя паехаць неадкладна, прычым збор імфармацыі для цябе патрабаваў даволі скаладанай магіі, не кажучы ўжо аб кантрабандзе цэлага запасу Адваротнага зелля “Вар’яцкага вока” прама пад носам у мамы Рона. Я змяніла памяць сваіх бацькоў так, што яны перакананыя, што іх у рэчаіснасці клічуць Вендэл і Моніка Вілкінс, і яны ўсё жыццё марылі перабрацца ў Аўстралію, чым яны цяпер і займаюцца. Гэта стане перашкодай на шляху Вальдэморта, калі ён захоча іх адшукаць і дапытаць пра мяне… або табе, таму што, нажаль, я распавядала ім трохі пра цябе. Калі я выжыву ў нашым паляванні за Хоркруксамі, я знайду маму і тату і зніму чары. Калі не… што ж, я думаю, што наклала досыць добрыя чары для таго, каб яны жылі шчасліва і ў бяспецы. Вендэл і Моніка не ведаюць, што ў іх ёсць дачка, як вы разумееце…