Выбрать главу

Вочы Герміёны зноў напоўніліся слёзамі. Рон устаў з ложка і паклаў сваю руку на руку Герміёны, зірнуўшы на Гары. Папракаючы яго за адсутнасць такту. Гары не мог прыдумаць, што адказаць — Рон, які навучае кага-небедзь тактоўнасці апынуўся для яго сюрпрызам.

— Я… Герміёна, прабач мяне… я не жадаў…

— ТЫ не думаў, што я і Рон выдатна ўяўляем, што можа здарыцца, калі мы пайдзем з табой? А МЫ ЎЯЎЛЯЕМ!” Рон, пакажы Гары што ты зрабіў.

— А трэба? Ён толькі што паеў, — адказаў Рон.

— Давай, ён павінен ведаць!

— О, ну добра. Гары, давай сюды.

Рон убраў руку з рукі Герміёны і пакульгаў да дзвярэй.

— Давай.

— Навошта? — спытаў Гары, накіроўваючыся за Ронам да малюсенькай лесвіцы.

— Дэсендо, — прамармытаў Рон, паказаўшы сваёй палачкай на нізкую столь. Жудасны, смактальны, паўстагнуўшы гук данёсся з квадратнай адтуліны, разам з смуродам адчыненай каналізацыі.

— Гэта ваш прывід, ці не так? — спытаў Гары, які ніколі не сустракаў істоту, якая часам парушала начную цішыню.

— Так, гэта ён, — сказаў Рон, паднімаючыся па лесвіце. — Падыдзі і зірні на яго.

Гары рушыў услед за Ронам наверх, да малюсенькага закутку на гарышчы было некалькі крокаў. Ён заўважыў істоту, якая свернулася ў некалькі футах ад яго, дужа спячае з вялікім адчыненым ртом.

— Але… гэта… нармалёва, каб правіды насілі піжамы?

— Не, — адказаў Рон. — І звычайна ў іх нямы рудых валасоў і вызначанай колькасць вугроў.

Гары з адварочваннем разглядзеў прывіда. Ён быў падобны на чалавека і насіў струю піжаму Рона. Гары быў упэўнены, што прывіды звычайна празрыстыя і лысыя, а не валасатыя і не пакрытыя жудаснымі фіялетавымі вуграмі.

— Ён — я, бачыш? — сказаў Рон.

— Не, — сказаў Гары. — Не бачу.

— Я растлумачу гэта, калі мы вернемся ў пакой, — сказаў Рон. Яны спусціліся па лесвіце, Рон вярнуў столь на месца, і далучыўся да Герміёны, якая дагэтуль разбірала кнігі.

— Як толькі мы з’едзем, прывід спусціцца і будзе жыць тут, у маім пакоі, — сказаў Рон. — Я думаю, ён сапраўды чакае гэтага, але дакладна цяжка сказаць, бо ўсё, што ён можа рабіць, — гэта ёнчыць і пускаць сліны, яшчэ ён пачынае моцна ківаць, калі вы упамінаеце аб ім. У любым выпадку, ён будзе мной ў слінах. Ну як?

Гары выглядаў сканфужана.

— Ясна, — сказаў Рон, разладзіўшыся ад таго, што Гары не ацаніў усю красу плану, — Глядзі, пакуль мы не будзем у Хогвартсе, усе думаюць, што Герміёна і я павінны быць з табой, так? Гэта значыць, што Пажыральнікі Смерці пайдуць прама да нашых сем’яў, каб зразумець, ці ёсць інфармацыя, датычная твайго месцазнаходжання.

— Але да шчасця, усё будзе выглядаць так, што я з’ехала з мамай і татам; большасць магланароджаных кажуць цяпер аб тым, каб схавацца, — сказала Герміёна.

— Мы не можам схаваць усю маю сям’ю, гэта будзе занадта падазрона і яны не могуць кінуць сваю працу, — сказаў Рон. — Такім чынам, мы збіраемся запусціць слух, што я сур’ёзна бальны Абсыпным лішаём, таму я не змагу вярнуцца ў школу. І калі хтосьці збярэцца патэлефанаваць, або прыехаць і паглядзець, мама і тата змогуць паказаць ім прывіда ў маім ложку, пакрытага вадырамі. Абсыпны лішай сапраўды заразны, і ніхто не захоча падысці да яго. У любым выпадку ён не зможа нічога сказаць, і наўрад ці хтосьці захоча, каб лішай распаўсюдзіўся на яго язык.

— І твае бацькі ў курсе плану? — спытаў Гары.

— Тата да. Ён дапамагаў Фрэду і Джорджу трансфармаваць прывід… Мама… вось убачыш, ёй спадабаецца. Яна не пазнае аб гэтым, пакуль мы не з’едзем.

Павісла цішыня, перапыняемая толькі глухімі плясканнямі, таму што Герміёна дагэтуль працягвала кідаць кнігу то ў адну, то ў іншую купу. Рон сядзеў, гледзячы на яе, а Гары пазіраў на абодвух, не ведаючы, што сказаць. Тыя меры, якія яны распачалі, каб абараніць свае сем’і, дазволілі яму асэнсаваць, што яны сапраўды сабраліся ісці з ім і я ны сапраўды ўяўляюць небяспеку, якая можа іх чакаць. Ён захацеў сказаць ім, як многа гэта значыць для яго, але не змог знайсці зручныя словы.