Цішыня разарвалася прыглушанымі крыкамі Місіс Уізлі, чатырма паверхамі ніжэй.
— Магчыма, Джыні пакінула плямку пылу на кольцы для сурвэткі, — сказаў Рон. — Я не ведаю, чаму Дэлякуры прыязджаюць за два дня да вяселля.
— Сястра Флёр — сяброўка нявесты, яна мабыць тут для рэпетыцыі, але яна занадта малая, каб прыехаць самастойна, — сказала Герміёна, разважаючы над “Барацьбой з Баншы”.
— Добра, госці не збіраюцца напружваць маму, — сказаў Рон.
— Што мы сапраўды павінны вырашыць, — сказала Герміёна, кідаючы “Тэорыю па магічнай абароне” у кошык, і вынімаючы “Даведнік магічнай адукацыі ў Еўропе”. — Гэта куды мы збіраемся, пасля таго, як сыдзем. Я ведаю, ты казаў, што жадаеш наведаць Годрыкаву лагчыну ў першую чаргу, Гары, і я разумею чаму… але… няўжо мы не павінны зрабіць Хоркруксы нашай асноўнай мэтай?
— Калі б мы ведалі, дзе хоць адзін Хоркрукс, я б пагадзіўся з табой, — сказаў Гары, не ў сілах павераць, што Герміёна сапраўды разумее яго жаданне вярнуцца ў Годрыкаву лагчыну. Не толькі магілы бацькоў прыцягвалі яго: Гары адчуваў, што менавіта гэтае месца дасць адказы на шматлікія пытанні. Гары цягнуўся да Годрыкавай лагчыны, з-за таго, што там ён выжыў пасля смяротнага заклёну Вальдэморта, і быць можа тады выявіцца, як жа процістаяць ворагу.
— Ты не думаеш, што Вальдэморт ахоўвае лагчыну? — спытала Герміёна. — Ён можа чакаць ад цябе менавіта гэтага — спробы ўбачыць магілы бацькоў.
Гэта не прыходзіла на розум Гары. Пакуль ён шукаў контраргументы, Рон загаварыў, відавочна, вынікаючы за ходам сваіх думак.
— Гэты чалавек, Р.А.Б. — сказаў ён. — Вы ведаеце, хто выкраў сапраўдны медальён?
Герміёна пакруціла галавой.
— Ён сказаў у сваёй занатоўцы, што збіраецца знішчыць яго, так?
Гары ўзяў заплечнік і дастаў падроблены Хоркрукс, у якім усё яшчэ была занатоўца ад Р.А.Б.
“Я выкраў сапраўдны Хоркрукс і збіраюся знішчыць яго, як толькі змагу.” — уголас прачытаў Гары.
— А калі ён сапраўды зрабіў гэта?
— Або яна, — уставіла Герміёна.
— Хто б гэта ні быў, — сказаў Рон. — Гэта значыць мінус адзін для нас!
— Так, але мы ўсё роўна павінны паспрабаваць знайсці сапраўдны медальён, ці не так? — сказала Герміёна. — Знайсці ў любым выпадку: знішчаны ён, або не.
— А калі мы яго знойдзем… Як мы знішчым Хоркрукс? — спытаў Рон.
— Ну, — адказала Герміёна. — Я вывучала гэта.
— Як? — спытаў Гары. — Кніг аб Хоркруксах няма ў бібліятэцы.
— Не, — адказала Герміёна, чырванеючы. — Дамблдор выключыў іх усе, але ён… ён не знішчыў іх.
Вочы Рона сталі падобныя на сподкі.
— Як, імем Мерліна, ты дастала кнігі аб Хоркруксах?!
— Я… я не выкрала іх, — хутка прагаварыла Герміёна, з адчаем гледзячы то на Гары, то на Рона. — Яны былі ўсё яшчэ бібліятэчнымі кнігамі, нягледзячы на тое, што Дамблдор прыбраў іх з паліц… У любым выпадку, калі б ён сапраўды не жадаў, каб хто-небудзь займеў іх, я ўпэўнена, ён бы схаваў іх лепш…
— Давай па ісце, — сказаў Рон.
— Добра, гэта было лёгка, ціха сказала Герміёна. — Я толькі выкарыстала Выклікальныя чары. Вы ведаеце — Акцыо. І яны перамясціліся з акна кабінета Дамблдора прама ў спальню дзяўчынак.
— Але калі ты зрабіла гэта? — спытаў Гары, захоплена і недаверліва гледзячы на Герміёну.
— Адразу пасля таго, як мы вырашылі, што пакінем школу і адправімся шукаць Хоркруксы. Я паднялася наверх сабраць свае рэчы… і я зразумела, што чым больш мы будзем ведаць аб іх, тым будзе лепш… я была адна там… і я паспрабавала… і гэта спрацавала. Яны ўляцелі прама праз адчыненае акно і я, я забрала іх.
Яна праглынула і ўмольна прашаптала:
— Я не думаю, што Дамблдор сердаваў бы. Бо гэта не тое самае, што выкарыстаць інфармацыю для стварэння нашых Хоркруксаў, ці не так?
— Ты думаеш мы станем скардзіцца? — спытаў Рон. — Дзе гэтыя кнігі зараз?
Герміёна дастала з кучы вялікую кнігу, у чорнай скураной вокладцы. Яна глядзела на яе з адварочваннем і трымала кнігу так, нібы гэта было нешта агіднае.
— Яна адзіная дае дакладныя інструкцыі аб тым, як зрабіць Хоркукс. “Сакрэты Цёмных Мастацтваў” — жудасная кніга, сапраўды жудасная, поўная цёмнай магіі. Мне цікава, калі Дамблдор выключыў яе з бібліятэкі… калі ён не зрабіў гэтага да таго, як стаў дырэктарам, іду ў заклад, Вальдэморт атрымаў усе патрэбныя яму інструкцыі з яе.
— Чаму тады ён пытаў Слагхорна , як зрабіць Хоркрукс, калі ўжо прачытаў гэта? — спытаў Рон.
— Ён толькі звярнуўся да Слагхорна, каб зразумець што здарыцца, калі ён расколе душу на сем частак, — адказаў Гары. — Дамблдор быў упэўнены, што Рэдл ужо ведаў, як стварыць Хоркрукс. Думаю ты права, Герміёна, ён усё прачытаў у гэтай кнізе.