Выбрать главу

— Я шмат чытала аб іх, — сказала Герміёна. — Яны жудасней, чым падаюцца, і, я думаю, ён сапраўды зрабіў шэсць. Кніга папярэджвае, аб тым, якой нестабільнай вы зробіце пакінутую частку сваёй душы, раздзіраючы яе, і гэта пры стварэнні толькі аднаго хоркрукса.

Гары ўспомніў, як Дамблдор казаў, што Вальдэморт стаў вышэй “звычайнага зла”.

— Ёсць які-небудзь спосаб сабраць сябе разам? — спытаў Рон.

— Ёсць, — адказала Герміёна з найгранай усмешкай, — але гэта пакутліва балюча.

— Як? Як гэта можна зрабіць? — спытаў Гары.

— Раскаянне, — сказала Герміёна. — Вы павінны прачуць тое, што вы зрабілі. Але ёсць абмоўка: боль ад гэтага можа знішчыць вас. Я не магу ўявіць, што Вальдэморт можа зрабіць гэта, а вы?

— Не, — сказаз Рон, перш чым Гары змог адказаць. — Такім чынам, у гэтай кнізе гаворыцца што-небудзь аб тым, як знішчыць Хоркрукс?

— Так, — сказала Герміёна, перагортваючы тонкія старонкі, з выглядам чалавека, які даследуе нечыя гнілыя рэшткі. — Тут раяць цёмным чараўнікам наколькі моцную абарону ім прыйдзецца зрабіць.

На самай справе, тое, што Гары зрабіў з дзённікам Рэдла быў адным з некалькі па-сучаснасці надзейных спосабаў знішчыць Хоркрукс.

— Нанесці ўдар зубам Васіліска? — спытаў Гары.

— О, як удала, у нас ёсць вялікі запас іклоў васіліска, — з’едліва сказаў Рон. — Зараз мне цікава, што мы збіраемся рабіць?

— Гэта неабавязкова павінен быць зуб васіліска, — цярпліва адказала Герміёна. — Гэта павінна быць нешта настолькі разбуральнае, што Хоркрукс не зможа аднавіць сябе. Яд васіліска мае толькі адно проціяддзе, і яно вельмі рэдкае…

— Слёзы Фенікса, — кіўнуў Гары.

— Сапраўды, — адказала Герміёна, — Наша праблема ў тым, што такіх рэчай, як яд васіліска, вельмі мала, і яны ўсе занадта небяспечныя, каб насіць іх з сабой. Гэта праблема, якую нам прыйдзецца вырашыць, таму шта раздзіраючы, разбіваючы, або рассякаючы Хоркрукс, мы нічога не даб’ёмся. Трэба нешта на самой справе разбуральнае.

— Але нават калі мы разбурым рэч, у якой яно існуе, — сказаў Рон. — Чаму гэты маенькі кавалачак душы не можа проста перамясціцца і жыць у чым-небудзь яшчэ?

— Таму што Хоркуркс — поўная супрацьлегласць чалавеку.

Заўважыўшы, што Гары і Рон выглядаюць сканфужана, Герміёна паспяшалася растлумачыць.

— Глядзіце, калі б я ўзяла меч зараз, Рон і нанесла табе ўдар, я б не пашкодзіла тваю душу.

— Я ўпэўнены, мне было б не вельмі камфортна, — сказаў Рон. Гары засмяяўся.

— Не сумняваюся. Але я маю на ўвазе, што калі што-небудзь здарыцца з тваім целам, твая душа выжыве, — сказала Герміёна. — З Хоркурксам усё па-іншаму. Частка душы ўнутры залежыць ад сасуду, яго магічнага цела, створанага для выжывання душы. Яна не можа існаваць без яго.

— Я бачыў смерць душы, калі паразіў дзённік, — сказаў Гары, успамінаючы чарнілы, якія лілся як кроў з праколатых старонак, і лямант з якім знікла частка душы Вальдэморта.

Як толькі дзённік быў належным чынам знішчаны, кавалачак душы, злоўлены ў пастку, больш не мог існаваць. Джыні спрабавала пазбавіцца ад дзённіка перад тым, як ты зрабіў гэта, яна спрабавала змыць яго вадой, але ён вярнуўся як новенькі.

— Пастойце, — сказаў Рон, нахмурыўшыся. — Частка душы ў дзённіку захапіла Джыні, ці не так? Як яна працуе тады?

— Пакуль магічны сасуд не пашкоджаны, частка душы ўнутры можа перасяляцца ў кагосьці, калі гэты хтосьці знаходзіцца блізка да Хоркрукса. Я не маю на ўвазе валоданне ім доўгі час, і ад дакранення да яго можа нічога не адбывацца, — дадала яна, перш, чым Рон пачаў казаць. — Трэба быць блізка менавіта эмацыйна. Джыні аддала сэрца таму дзённіку, тым самым яна зрабіла сябе невырагодна ўразлівай. Вы ў бядзе, калі кахаеце, або залежыце ад Хоркуркса.

— Мне цікава, як Дамблдор знічшыў кальцо? — спытаў Гары. — Чаму ж я не спытаў яго? Я ніколі сапраўды…

Яго голас заціх: ён думаў аб тых рэчах, аб якіх варта спытаць у Дамблдора і аб тым, як загінуў дырэктар. Гары здавалася, ён выпусціў магчымасць пазнаць як мага больш, пазнаць усё, пакуль Дамблдор быў жывы.

Цішыня лопнула. Дзверы ў спальню расхінуліся, з грукатам стукнуўшыся ў сцяну. Герміёна закрычала і выпусціла “Сакрэты Цёмных Мастацтваў”; Крукшанс, шыпячы ад абуранасці, шаснуў пад ложак; Рон ускочыў на ложак, паслізнуўся на абгортцы ад Шакаладнай жабы і стукнуўся галавой аб сцяну; Гары інстыктыўна выхапіў палачку, перш чым усвядоміў, што глядзіць на місіс Уізлі, чые валасы былі растрапаныя, твар скожаны гневам.

— Я вельмі перапрошваю, што перарываю вашу маленькую спрэчку, — сказала яна дрыготкім голасам. — Я ўпэўнена вы павінны адпачыць… але ў маім пакоі ляжаць вясельныя падарункі, іх трэба пасартаваць, і я была б вельмі рада, калі б вы дапамаглі.