Выбрать главу

— Але яна ўсё яшчэ не жадае пакідаць нас адных! — прагыркаў Рон: іх другой спробе сабрацца ў двары перашкодзіла з’яўленне Місіс Уізлі, якая нясла у руках вялікі кошык з бялізнай.

— О, выдатна, вы пакармілі курэй, — сказала яна пакуль падыходзіла да іх. — Мы павінны іх зноў загнаць перш, чым прыедуць мужчыны…. Каб паставіць намёт для вяселля, — растлумачыла яна, робячы паўзу, каб прыхінуцца да куратніка. Яна выглядала спустошанай. — Магічныя намёты Мілламанта… яны вельмі добрыя. Біл суправаджае іх… Табе лепш заставацца ўнутры, пакуль ты тут, Гары. Я павінна сказаць, што гэта ўскладняе арганізацыю вяселля, усе гэтыя ахоўныя заклёны вакол хаты.

— Выбачце, — рахмана адказаў Гары.

— О, не дуры, дарагі! — адразу адказала місіс Уізлі. — Я нічога не мела на ўвазе, — твая бяспека значна важней! Наогул я жадала спытаць, як ты збіраешся святкаваць свой дзень нараджэння, Гары. Урэшце-рэшт, семнаццаць гадоў — гэта адзін з найважнейшых дзён…

— Я не жадаю шуміхі, — адказаў Гары хутка, прадбачачы нарастальную напругу, якая завалодала усімі імі. — Праўда, місіс Уізілі… звычайная вячэра — гэта будзе проста выдатна… Гэта ж дзень перад вяселлем…

— О, добра, калі ты так жадаеш, дарагі… Я запрашу Рэмуса і Тонкс, добра? І як наконт Хагрыда?

— Гэта было б пышна, — сказаў Гары. — Але, калі ласка, не варта клапатаць. Вы і так зрабілі вельмі шмат для мяне…

— Што ты… Што ты.. гэта не праблемы…

Яна глядзела на яго, доўгім і вывучальным поглядам, затым маркотна ўсміхулася і пайшла прэч. Гары назіраў, як яна махае сваёй палачкай каля слупоў з бялізнавымі вяроўкамі і вільготная адзежа сама паднімаецца ў паветра і равешваецца на іх. Раптам Гары адчуў вялізарную хвалю раскаяння за тыя нязручнасці і боль, якія ён прычыняў гэтай добрай клапатлівай жанчыне.

VII. Завяшчанне Альбуса Дамблдора

Ён ішоў уздоўж горнай дарогі пры прахлодна-блакітным святле світання. Далёка ўнізе ляжаў гарадок, ахутаны смугой. Ці быў чалавек, які яму патрэбен, там, які быў патрэбны яму так моцна, што ён не думаў ні аб чым іншым, чалавек, у якога быў адказ, адказ на яго пытанне…

— Гэй, прачніся

Гары адкрыў вочы. Ён зноў ляжаў ў пакоі Рона на гарышчы. Сонца яшчэ не паднялося, і ў пакоі дагэтуль было цёмна. Дзік спаў, схаваўшы галаву пад крыло. Шнар ні лбу Гары балеў.

— Ты казаў у сне.

— Праўда?

— Так, “Грыгаровіч”. Ты паўтараў “Грыгаровіч”.

На Гары не было акуляраў, і твар Рона злёгку расплываўся.

— Хто такі Грыгаровіч?

— Мне-то адкуль ведаць? Ты казаў гэта.

Гары, задумаўшыся, пацёр лоб. Яму здавалася, ён чуў гэтае прозвішча раней, але не мог успомніць, дзе.

— Па-мойму, Вальдэморт яго шукае.

— Бедны хлопец, — апалам сказаў Рон.

Гары сеў, усё яшчэ паціраючы шнар. Ён уалкам прачнуўся. Ён спрабаваў успомніць, што менавіта ён бачыў у сне. Але ўспывалі толькі горныя вяршыні і маленькая вёсачка ў даліна.

— Я думаю, ён за мяжой.

— Хто, Грыгаровіч?

— Вальдэморт. Я думаю, ён дзесьці за мяжой, шукае Грыгаровіча. Гэта не было падобна на Ангельшчыну.

— Ты думаеш, што зноў чытаеш яго думкі?

Рон выглядаў усхваляваным.

— Зрабі мне паслугу — не кажы Герміёне, — сказаў Гары. — Чаму яна думае, што я павінен перастаць бычаць гэтыя сны…

Ён паглядзеў на клетку маленькага Дзіка, думая, чаму гэта прозвішча было яму знаёмае?

— Я думаю, — павольна вымавіў ён, — што ён мае нейкае дачыненне да Квідытчу. Ёсць нейкая сувязь, але я не магу… не магу зразумець гэта.

— Квідытч? — сказаў Рон. — А ты сапраўды думаеш не аб Гарговічу?

— Кім?

— Драгаміры Гарговічу, Фоварду, які быў пераведзены ў Пушкі Чадлі за рэкордны ганарар два года таму. Яму прыналежыць рэкорд удараў па Квафлу за сезон.

— Не, — сказаў Гары, — наўрад ці я думаў аб Гарговічу.

— Ну, я хоць паспрабаваў адгадаць, хто гэта, — сказаў Рон. — Дарэчы, з Днём нараджэння!

— Ух ты… сапраўды, я забыўся! Мне семнаццаць!

Гары схапіў палачку, якая ляжала побач з яго ложкам, паказваючы на стол, на якім ляжалі яго акуляры, і сказаў “Акціо акуляры!” І хоць яны знаходзіліся ўсяго ў метры ад яго, было нешта незвычайна задавальняючае ў назіранне за тым, як яны падлеталі да яго датуль, пакуль не трапілі ў вока.

— Уражвае, — чмыхнуў Рон.

Святкуючы знікненне сачэння, Гары прымусіў рэчы Рона палётаць па пакоі, ад чаго Дзік прачнуўся і пачаў радасна пырхаць па клетцы. Гары таксама паспрабаваў завязаць шнуркі з дапамогай магіі (атрыманы вузел прыйшлося некалькі хвілін разблытаваць рукамі) і проста дзеля задавальнення перафарбаваў аранжавую форму Пушак на плакатах Рона ў ярка-сіні колер.