Выбрать главу

— “Апошняя Воля і Запавет Альбуса Персільваля Вульфрыца Браяна Дамблдора…” так, вось тут… “Рональду Біліюсу Уізлі я пакідаю свой Дэлюмінатар, з надзеяй, што ён будзе памятаць пра мяне, выкарыстаючы яго”.

Скрымдджар выняў з торбы прадмет, які Гары ўжо бачыў раней: ён быў падобны на срэбную запальніцу, але меў, як ён ведаў, уласцівасць высмоктваць святло ў зоне дзеяння і вяртаць яго простай пстрычкай. Скрымджар нахіліўся наперад і перадаў дэлюмінатар Рону, які ўзяў яго і пакруціў дрыготкімі пальцамі.

— Гэта каштоўны прадмет, — сказаў Скрымжар, аглядаючы Рона. — Ён нават можа быць адзіным. Вядома, гэта ўласнае вынаходства Дамблдора. Чаму ж ён пакінуў табе такі рэкі прадмет?

Рон збянтэжана пакруціў галавой.

— Дамблдор, мабыць, вывучыў тысячы студэнтаў, — упарта працягваў Скрымджар. — З іх ён успамянуў у сваім завяшчанні толькі вас траіх. Чаму? Для чаго, ён думаў, вы будзеце выкарыстаць Дэлюмінатар, містэр Уізлі?

— Выключаць святло, я мяркую, — прамармытаў Рон. Што яшчэ я магу рабіць з яго дапамогай?

У Скрымджара, відавочна, не было ніякіх здагадак. Ён яшчэ на імгненне пакрывіўся на Рона, затым звярнуўся а завяшчання Дамлдора….

— “Міс Герміёне Джын Грэйнджэр я пакідаю сваю копію “Баек Барда Бідла”, у надзеі, што яна знойдзе гэтую кнігу забаўляльнай і павучальнай”.

На гэты раз Скрымджар выцягнуў з мяшэчка невялікую кнігу, якая выглядала такой жа старажытнай, як і Сакрэты Цёмнага Мастацтва наверсе. Яе вокладка была запэцканая і месцамі адслойвалася. Герміёна бязмоўна прыняла яе ад Скрымджара.

Яна паклала кнігу на калені і пачала пільна ўглядацца ў яе. Гары ўбачыў, што загаловак быў напісаны рунамі, ён ніколі не спрабаваў навучыцца іх чытаць. Пакуль яна глядзела, слёзы расцякаліся па ціснёных знаках.

Чаму, вы думаеце, Дамблор пакінуў вам гэтую кнігу, міс Грэйнджэр? — усё так жа спакойна спытаў Скрымджар.

— Я… я ведаю, ён любіў кнігі, — сказала Герміёна высокім голасам, абціраючы вочы рукавом.

— Чаму менавіта гэтую канкрэтную кнігу?

— Я не ведаю. Пэўна ён думаў, што яна мне спадабаецца.

— Вы калі-небудзь абмяркоўвалі коды або якія-небудзь сродкі перадачы сакрэтных паведамленняў з Дамблдорам?

— Не, я не абмяркоўвала, — адказала Герміёна, усё яшчэ возячы рукавом па вачах. — І калі Міністр не знайшоў ніякіх схаваных кодаў у гэтай кнізе за трыццаць адзін дзень, то я сумняваюся, што смогу.

Яна прыглушыла ўсхліп. Яны былі так цесна прыціснытыя адзін аднаму, што Рон з цяжкасцю выцягнуў руку і паклаў яе на плячо Герміёне. Скрымджар зноў вярнуўся да завяшчання:

— “Гары Джэймсу Потэру”, — пасля гэтых слоў усё унутры Гары напоўнілася нечаканым хваляваннем. — “Я пакідаю Снітч, злоўлены ім у першым матчы па Квідытчу ў Хогвартсе, як нагадванне аб заслугах непахіснасці і мастэрства.”

Калі Скрымжар выняў невялікі залаты мяч, памерам з грэцкі арэх, серабрыстыя крылцы якога слаба трапяталі, Гары адчуў палягчэнне.

— Чаму Дамблдор пакінуў табе гэты Снітч? — спытаў Скрымджар.

— Я не ведаю, — парыраваў Гары. — Па тых прычынах, якія вы толькі што прачыталі, я мяркую… каб нагадаць мне, што ўсяго можна дасягнуць, калі ўпарта… спрабаваць… і ўсё ў такім духу.

— У такім выпадку, ты лічыш, што гэта быў усяго толькі сімвалічны падарунак на памяць?

— Я так думаю, — адказаў Гары. — Чым яшчэ гэта можа быць?

— Я задаю гэтае пытанне па канкрэтнай прычыне, — прамовіў Скрымджар, падсоўваючы сваё крэсла крыху бліжэй да канапы. На вуліцы апускалася змярканне, за вокнамі над загароджай высілася прывідна-белая завеса смугі. — Я заўважыў, што твой святочны торт зроблены ў форме Снітча. Чаму?

Герміёна іранічна засмяялася:

— О так, гэта не можа быць упамінаннем таго факту, што Гары — цудоўны Паляўнічы — гэта занадта проста, — вымавіла яна. — Вядома, у ім павінна быць сакрэтнае пасланне ад Дамблдора, якое схавалі ў цукровай глазуры!

— Я не думаю што ў цукровай глазуры нешта схавана, — хмура адказаў Скрымжар. — але сам Снітч з’яўляецца добрым месцам для захоўвання невялікага прадмета. Я ўпэўнены, вы ведаеце чаму.

Гары пажаў плечамі, Герміёна, паміж тым, адказала: Гары падумаў, што аказваць на пытанні правільна было яе глыбока ўкараніўшайся звычкай, і толькі таму яна не магла падушыць жаданне:

— Таму што ў Снітча ёсць памяць да дакранання, — выказалася яна.

— Што? — адначасова спыталі Гары і Рон, якія лічылі веы Герміёны аб Квідытчу малаважнымі.

— Верна, — ухваляльна адказаў Скрымджар. — Да выкарыстання, Снітч не бяруць голымі рукамі, нават той, хто яго вырабляе носіць пальчаткі. На ім ляжыць заклён, па якім можна вызначыць, хто першы ўзяў яго рукой, у выпаку спрэчнага захопу. Гэты Снітч, — ён падкінуў малюсенькі залаты мяч, — запомніў тваё дакрананне. І мне падаецца, што Дамблор, які меў вялізный магічны вопыт, нягледзячы на яго недахопы, магчыма палепшыў магію гэтага Снітча так, што ён адчыніцца толькі для цябе.