Выбрать главу

— Яна нам не пляменніца, мой Лорд, — закрычала яна, перакрываючы смех. — Мы — Нарцыса і я — ніколі ў вочы не бачылі нашую сястру, з тых самых пор, як яна выйшла замуж за бруднакроўку. Гэтае агіднае дзіця не мае адносін ні да кога з нас. І тая жывёла, за якую яна выходзіць замуж, таксама.

— Што скажаш Драка? — папытаў Вальдэморт. І хаця яго голас быў ціхі, але ён добра чуўся скрозь свіст і кепікі. — Будзеш калыхаць шчанят?

Смех узмацніўся. Драка Малфой з жахам глядзеў на бацьку, які ўнурыўся на свае калені, затым злавіў вочы маці. Яна неадчувальна узварухнула галавой, вярнула сабе абыякавы выгляд і ўтаропілася ў сцяну.

— Досыць, — Вальдэморт паглажваў сярдзітую змею. — Досыць.

І смех адразу сціх.

— Многія з нашых самых старых генеалагчных дрэў робяцца з цягам часу крыху хворымі, — сказаў ён, паколькі Белатрыса затаіўшы подых глядзела на яго з упрошваннем. — Вам не трэба вычысціць свой род, каб ён стаў здаровым? Выражце тыя часткі, якія пагражаюць здароўю астатніх.

— Так, мой Лорд, — прашаптала Белатрыса. Яе вочы ізноў напоўніліся слязьмі падзякі. — Пры першым ж шанцу!

— Вы павінны зрабіць гэта, — сказаў Вальдэморт. — Як у вашай сям’і, так і ва ўсім свеце… мы выражым язву, якая атручвае нас. Застануцца толькі людзі сапраўднай крыві…

Вальдэморт падняў палачку Люцыюса Малфоя, накіраваў яе на фігуру, якая марудна вярцелася над сталом, і каротка ўзмахнуў. Фігура са стогнам ачулася і пачала барацьбу супраць нябачных пут.

— Ты пазнаў нашага госця, Сэверус? — папытаў Вальдэморт.

Снэйп падняў вочы да перавернутай асобы. Усе Пажырацелі Смерці зараз глядзелі на палоннага, як калі б ім далі дазвол праявіць цікаўнасць. Фігура звярнулася тварам да свету ад каміна. Ламаным і спалоханым голасам жанчына сказала:

— Сэверус! Дапамажыце мне!

— Ах, так, — вымавіў Снэйп, калі палонная ізноў адвярнулася.

— А ты, Драка? — папытаў Вальдэморт, паглажваючы пысу змяі вольнай ад палачкі рукой. Драка рыўком трасянуў галавой. Зараз, калі жанчына абудзілася, ён не мог больш глядзець на яе.

— Але ты не наведваў яе заняткаў, — сказаў Вальдэморт. — Для тых з вас, хто не ведае, сёння ўвечар да нас далучылася Чарыці Барбэйдж, якая да нядаўняга часу выкладала ў школе Чараўніцтва і Вядзьмарства Хогвартс.

Невялікі шум падняўся за сталом. Шырокая сутулая жанчына з вострымі зубамі кракнула.

— Так… Прафесар Барбэйдж выкладала дзецям ведзьмаў і чараўнікоў усё аб маглах… што яны не дужа адрозніваюцца ад нас…

Адзін з Пажырацеляў Смерці плюнуў на падлогу. Чарыці Барбэйдж ізноў апынулася тварам да Снэйпа.

— Сэверус… вымольваю… калі ласка…

— Сіленцыо, — Вальдэморт ізноў узмахнуў палачкай, і Чарыці змоўкла, нібы ёй завязалі рот. — Не задаволеная разврашчэннем і забруджваннем розумаў дзяцей чараўнікоў, на мінулым тыдні прафесар Барбэйдж напісала палымяны артыкул у абарону бруднакровак. Чараўнікі, па яе меркаванню, павінны прыняць гэтых злодзеяў, іх веды і магію. Выраджэнне чыстакроўных, як гаворыць яна, самая прыемная тэндэнцыя… Яна жадала б усіх нас ажаніць з магламі… або, не сумняваюся, з пярэваратнямі…

На гэты раз ніхто не засмяяўся. Быў толькі голас Вальдэморта, які выпраменьваў гнеў і пагарду. У трэці раз Чарыці Барбэйдж звярнулася да Снэйпа. Слёзы скочваліся з вачэй на валасы. Снэйп абыякава глядзеў на яе. Затым яе твар ізноў знік з віду.

— Авада Кедавра.

Выбліск зялёнага свету высвяціў кожны кут пакоя. З гучным грукам, Чарыці звалілася на стол, які задрыжэў і зарыпеў. Некалькі Пажырацеляў прыскокнулі на крэслах, Драка зваліўся на падлогу.

— Абед, Наджыні, — мякка вымавіў Вальдэморт, і вялікая змея саслізнула з яго плячэй на адпалірованнае дрэва.

II. Вечная памяць

У Гары ішла кроў. Сціскаючы правую руку левай і ціха лаючыся, ён плячом адчыніў дзверы сваёй спальні. Пачулася хруст фарфору: ён наступіў на кубак халоднай гарбаты, які стаяў каля дзвярэй яго пакоя.

— Што за?..

Ён агледзеўся. На лесвіцы хаты нумар чатыры на Прайвет Драйв нікога не было. Няўжо Дадлі не мог прыдумаць жарту лепш, чым кубак з гарбатай пад дзвярамі? Трымаючы на вазе руку, з якой ішла кроў, Гары з працай сабраў кавалачкі кубка вольнай рукой і кінуў іх ва ўжо перапоўнены і без таго сметнік у яго пакою. Затым ён накіраваўся ў ванную, каб засунаць палец пад кран.

Як жа гэта было дурна, бессэнсоўна, як жа неверагодна гэта раздражняла, што яшчэ чатыры дня трэба было цярпець да таго, калі яму можна будзе вядзьмарыць… Але Гары прыйшлося прызнаць, што ад гэтага парэза на пальцу яму ўсё роўна было не выратавацца. Яго ніколі не вучылі, як гаіць раны, і калі ён падумаў аб гэтым зараз, — у святле пабудовы планаў — гэта апынулася вялікім прабелам у яго адукацыі. Разумова робячы нататку, каб не забыцца спытаць Герміёну, як гэта робіцца, ён выцер вялікім кавалкам туалетнай паперы столькі гарбаты, колькі змог, перш чым зноў пайсці ў спальню і зачыніць за сабой дзверы.