Сэрца Гары стала біцца хутчэй. Ён быў упэўнены ў правасці Скрымджара. Як ён мог пазбегнуць дакранання да Снітча голымі рукамі перад Міністрам?
— Ты маўчыш, — працягнуў Скрымджар. — Магчыма, ты ведаеш, што ўтрымлівае ў сабе Снітч?
— Не, — адказаў Гары, усё яшчэ думаючы над тым, як, не дакрануўшыся да Снітча, стварыць бачнасць гэтага. Калі б ён толькі ведаў Аклюменцыю, па сапраўднаму ведаў, ён змог бы прачытаць думкі Герміёны: ён мог практычна ўчуць свіст яе мозгу каля сябе.
— Вазьмі яго, — ціха вымавіў Скрымджар.
Вочы Гары сустрэліся з жоўтымі вачамі Міністра, і ён ведаў. што ў яго не застаецца ніякага выбару, акрамя як падпарадкавацца. Ён працягнуў руку, Скрымджар зноў нахіліўся наперад і, павольна і асцярожна, паклаў Снітч на далонь Гары.
Нічога не адбылося. Як толькі пальцы Гары самкнуліся на Снітчу, яго стомленыя крылы злёгку зрыгануліся і супакоіліся. Скрымджар, Рон і Герміёна працягвалі глядзець на схаваны ў руках мяч, усё яшчэ спадзяючыся, што ён можа неяк змяніцца.
— Гэта было драматычна, — стрымана вымавіў Гары.
Рон і Герміёна засмяяліся.
— Тады гэта ўсё, ці не так? — працягнула Герміёна, спрабуючы прыпадняцца з канапы.
— Не зусім, — хмыкнуў Скрымджар, чый настрой, здаецца, сапсаваўся. — Дамблдор завяшчаў табе другі прадмет, Потэр.
— Што гэта? — спытаў Гары са зноў павялічваючымся хваляваннем.
— Меч Годрыка Грыфіндора, — адказаў Скрымджар.
Герміёна і Рон скамянелі. Гары азірнуўся ў пошуках дэкарыраванага рубінамі эфеса, але Скрымджар не выняў меч з скуранога мяшка, які ў дадзеным выпадку здаваўся занадта маленькім для яго.
— Так дзе ён? — падозрана ўдакладніў Гары.
— Нажаль, — Скрымджар, здавалася, усміхнуўся, — меч не прыналежыў Дамблдору, каб яго раздаваць. Меч Годрыка Грыфіндора з’яўляецца важным артэфактам і, як такі, прыналежыць…
— Прыналежыць Гары! — скончыла за яго фразу Герміёна. — Меч выбраў яго, Гары яго выцягнуў, ён яго выцягнуў з Капелюша-Размелькавальніка.
— Гэта не робіць яго вашай асабістай уласнасцю, містэр Потэр, што б не вырашыў Дамблдор, — Скрымджар пачасаў дрэнна выгаленую шчаку, разглядаючы Гары. — У адпаведнасці з дакладнымі гістарычнымі крыніцамі, меч можа быць падараваны толькі любому сапраўднаму прастаўніку сям’і Грыфіндораў. Чаму, ты думаеш…
— Дамблдор жадаў даць мне меч? — скончыў Гары, спрабуючы стрымліваць сябе. — Магчыма, ён меркаваў, што той будзе глядзецца ў мяне на сцяне.
— Гэта не жарт, Потэр! — зарыкаў Скрымджар. — Ці было гэта таму, што Дамблдор верыў, што толькі меч Годрыка Грыфіндора можа перамагчы Спадаемцу Слізэрына? Жадаў ён даць цябе гэты меч, Потэр, таму што верыў, як і шматлікія, што ты — адзіны, каму прызначана знішчыць Сам-Ведаеш-Каго?
— Цікавая тэорыя. — Сказаў Гары. — А хоць хтосьці наогул спрабаваў усадзіць меч у Вальдэморта? Можа быць, Міністру варта адправіць на гэта сваіх людзей, замест таго, каб згубляць час, трыбушачы Дэлюмінатары або пакрываць тых, хто уцёк з Азкабана. Дык вось, што вы робіце, Міністр, зачыніўшыся ў сваім кабінеце, спрабуеце адчыніць Снітч? Людзі паміраюць — я ледзь не стаў адным з іх — Вальдэморт пераследваў мяне праз тры краіны, ён забіў Вар’яцкага Вока Аластара Мудзі, але я не пачуў ні слова аб гэтым з Міністэрства, так жа? І вы ўсё яшчэ чакаеце, што мы будзем супрацоўнічаць з вамі!
— Ты зайшоў занадта далёка! — закрычаў Скрымджар, устаючы з крэсла. Гары таксама ўскочыў на ногі. Скрымджар набілзіўся а Гары і рэзка тыкнуў яго ў грудзі канцом палачкі: у Гары на футболцы з’явілася дзірка, падобная на след затушанай цыгарэты.
— А-а-а! — закрычаў Рон, выскокваючы і паднімаючы сваю чароўную палачку, але Гары спыніў яго:
— Не! Ты ж не жадаеш даваць яму падставу, каб арыштаваь нас?
— Запомніце, што вы не ў школе! — працадзіў Скрымджар, цяжка дыхаючы Гары ў твар. — Запомніце, што я — не Дамблдор, які прабачаў вашу фанабэрыстасць і непакорства. Ты можаш насіць гэты шнар, як карону, Потэр, але семнаццацігадовы юнак не мае права казаць мне, як выконваць маю працу! Спадзяюся, на гэты раз ты наўчыўся хоць якой-небудзь павазе!
— У гэты раз вы яе зарабілі, — кінуў Гары.
Падлога задрыжэла, пачуўся гук хуткіх крокаў, затым дзверы ў гасціную адчыніліся, і містэр і місіс Уізлі ўбеглі ў пакой.
— Мы… Мы падумалі… мы чулі… — пачаў містэр Уізлі, вельмі занепакоены, убачыўшы Гары і міністра, якія стаялі нос да носу.