Выбрать главу

— Гэта быў той снітч, які ты ледзь не пракаўтнуў!

— Менавіта так! — адказаў Гары, і з усё больш хуткім сэрдцабіццём, паклаў снітч у рот.

Ён не адчыніўся. Крушэнне надзей і горкае расчараванне пасяліліся ў сэрцы Гары. Ён апусціў залаты шар, але Герміёна закрычала:

— Надпіс! На ім надпіс! Глядзіце хутчэй!

Ён ледзь не выраніў снітч ад здзіўлення і хвалявання. Герміёна была права. Выгравіраваныя на гладкай залатой паверхні, дзе некалькі секунд таму не было нічога, пяць слоў былі напісаны тонкім касым почыркам, у якім Гары адразу пазнаў почырк Дамблдора:

“Я адчыняюся ў канцы”

Ён з цяжкасцю прачытаў іх, перад тым як словы ізноў выпарыліся.

— “Я адчыняюся ў канцы”… Што гэта павінна значыць?

Герміёна і Рон патрэслі галовамі з спустошаным выглядам.

— Я адчыняюся ў канцы… ў канцы… Я адчыняюся ў канцы...

Але колькі яны не паўтаралі словы, скланяючы іх на ўсе лады. Яны не змаглі вывудзіць з іх ні макулінкі новага сэнсу.

— І меч… — нарэшце сказаў Рон, калі яны спынілі спробы адгадаць значэнне надпісу на Снітчэ. — Чаму ён жадаў, каб ў Гары быў меч?

— І чаму ён не мог проста сказаць мне аб гэтым? — ціха спытаў Гары. — Я быў та, ён быў на сцяне яго кабінета падчас усіх нашых гутарак летась! Калі ён жадаў даць мне яго, чаму не даў мне тады?

Ён адчуў сябе так, быццам сядзеў на іспыце, з пытаннем, на якое ён павінен быў адказаць, з неўзаемным мозгам, які павольна думаў. Ці было нешта, што ён выпусціў у доўгіх гутарках з Дамблдорам летась? Ці павінен ён ведаць, што ўсё гэта значыла? Ці чакаў Дамблдор, што ён зразумее?

— Роўна як і гэтая кніга, — прамовіла Герміёна. — “Байкі Барда Бідла”… Ніколі не чулі аб іх?

— Ты ніколі не чула аб “Байках Барда Бідла”? — недаверліва перапытаў Рон. — Ты жартуеш, так?

— Не, я не жартую, — здзіўлена адказала Герміёна. — А ты ведаеш іх?

— Так, вядома я ведаю.

Гары, які паглядзеў на іх, стала пацешна. Та акалічнасць, што Рон чытаў кнігу, аб якой Герміёна не ведала, выглядала небывалым. Рон, разам з тым, быў здзіўлены іх здзіўленнем.

— О, спыніце! Усе старыя дзіцячыя гісторыі напісаны Бідлам. “Фантан Фенаменальнай Фартуны”, “Чараўнік і Гаршчок, як скача”, “Бэбіці Рэбіці і яе кудахчушчая нага”…

— Выбач? — перапытала Герміёна, залівабчыся смехам. — Што там было апошнім?

— Спыні… — збянтэжыўся Рон, недаверліва гледзячы на Гары і Герміёну. — Ты павінна была чуць аб Бэбіці Рэбіці…

— Рон, ты ж добра ведаеш, што я і Гары выхоўваліся магламі! — павучальна вымавіла Герміёна. — Мы не слухалі такіх гісторый, калі мы былі маленькімі, мы слухалі “Беласнежку і сем гномаў” і “Золушку”…

— Што гэта, апошняе, хвароба накшталт залатухі? — звярнуўся да іх Рон.

— Такім чынам, гэта дзіцячыя казкі? — Задала Герміёна зваротнае пытанне, ізноў нахіляючыся да рун.

— Так… — няўпэўнена адказаў Рон. — Я маю на ўвазе, тое, што я ўспамянуў, гэта ўсё — старыя казкі, якія напісаў Бідл. Але я не ведаю, як яны выглядаюць у першапачатковых версіях.

— Але я здзіўленая, чаму Дамблдор падумаў, што я павінна іх прачытаць?

Нешта ўнізе затрашчала.

— Напэўна, гэта ўсяго толькі Чарлі, мама зараз спіць, адмаўляецца нарасціць яму валасы зваротна. — нервова вымавіў Рон.

— Мы павінны класціся спаць, — прашаптала Герміёна. — Інакш заўтра мы будзем соннымі.

— Так. І жорсткае патройнае забойства, якое зрабіла маці жаніха, накладзе свой водціск на вяселле. Я патушу святло.

І ён яшчэ раз пстрыкнуў Дэлюмінатарам, калі Герміёна пакінула пакой.

VIII. Вяселле

На наступны дзень у тры гадзіны Гары, Рон, Фрэд і Джордж стаялі ля вялікага белага шатра, размешчанага ў фруктовым саду, чакаючы з’яўленні госцяў.

Гары выпіў вялізную колькасць Абяротнага Зелля і зараз быў як дзве кроплі вады падобны да рудага хлопчыка з суседняй вёскі Отэры Сэнта Кэтчпоўла, у якога Фрэд сцягнуў валасы пры дапамозе Закліквалага Загавора. Па плане, каб схаваць прысутнасць Гары на вяселлі, яго павінны былі прадставіць як "кузена Барні" незлічонай колькасці сваякоў Уізлі.

Усе чацвёра трымалі ў руках план рассаджвання госцяў, каб паказваць людзям, дзе яны сядзяць.

Гадзінай раней прыбыў цэлы натоўп афіцыянтаў у белых мантыях і музычны гурт ў залацістых куртках, усе зараз сядзелі непадалёк пад дрэвам. Гары бачыў, як адтуль час ад часу паднімаліся аблачыны блакітнага дыму.

Ззаду Гары, за ўваходам у шацёр, па абодвух баках пурпурнога дывана шэрагамі стаялі залацістыя крэслы.