— Татачка, паглядзі… адзін з гномаў мяне ўкусіў.
— Выдатна! Сліна гнома незвычайна карысная. — Містэр Лавгуд схапіў працягнуты палец дачкі, уважліва ўзіраючыся, крывацечны ўкус.
— Луна, дарагая, калі сёння ты адчуеш у сабе новы талент, магчыма нястрымнае жаданне спяваць у оперы, або гаварыць па-русалчынаму, не стрымлівай гэты парыў! Магчыма, Гномікусы цябе адарылі!
Рон які праходзіў паблізу не ўтрымаўся і гучна хмыкнуў.
— Рон няхай смяецца, — спакойна сказала Луна, калі Гары праводзіў яе і Ксенафіліюса да іх месцам, — але мой бацька прарабіў сур’ёзную працу па вывучэнні магіі Гномікусаў
— На сам рэч? — сказаў Гары, ён ужо даўно заляцаўся не спрачацца з Лунай або яе бацькам у такіх пытаннях.
— Луна ты ўпэўнена, што гэтыя гномы нічога не занеслі з гэтым укусам?
— Так, усё добра, — адказала Луна, задуменна аглядаючы Гары. У гэтым абліччы ты выглядаеш разумней. Я сказала бацьку, што ўсё надзенуць святочныя мантыі на вяселле, але ён лічыць, што яго доўг насіць вопратку колеру сонца падчас цырымоніі.
Пасля таго, як Луна марудліва пайшла ўслед за бацькам, з’явіўся Рон, у суправаджэнні сталай ведзьмы, якая абапіралася на яго руку. Яе нос нагадваў дзюбу, вочы — былі чырвоныя, а капялюш быў з ружовай скуры, — усё гэта рабіла яе падобнай да старога фламінга з вельмі кепскім норавам.
— …і твае валасы занадта доўгія, Рональд, я на пачатку нават зблытала цябе з Джынеўрай… Мэрліна барада! У што прыбраўся гэты Ксенафіліюс Лавгуд? Ён падобны да яечні. А ты яшчэ хто? — Раўнула бабулька на Гары.
— Цётачка Мюрыэль, гэта наш кузен Барні.
— Яшчэ адзін Уізлі? Божа, вы плодзіцеся як гномы. А хіба Гары Потэр не тут? Я спадзявалася сустрэцца з ім. Рональд, ён твой сябар або гэтая толькі хвальба?
— Не, Гары проста не змог прыйсці.
— Хм-м. Прыдумаў адгаворку? Значыць не такі дурны, як выглядае на фатаграфіях у газетах. Я толькі што тлумачыла нявесце, як лепш насіць маю дыядэму, — гучна працягнула бабулька, звяртаючыся да Гары. — Гобліны рабілі яе, яна захоўваецца ў маёй сям’і стагоддзямі. Яна, вядома, добрая маладзіца, але ўсё жа францужанка… Так-так, знайдзі для мяне добрае месца, Рональд, мне сто сем гадоў і мне не варта занадта доўга стаяць на сваіх нагах.
Рон узнагародзіў Гары шматзначным поглядам, праходзячы паблізу, і ненадоўга знік. Калі праз некаторы час яны зноўку сустрэліся ў уваходу, Гары паспеў паказаць яшчэ тузіну госцяў іх месцы. Шацёр быў практычна запоўнены і, нарэшце, чарга ля ўваходу знікла.
— Гэтая бабка Мюрыэль жывы жах, — сказаў Рон, выціраючы пот з ілба рукавом. — Раней яна кожны год прыязджала да нас на Каляды, гэта было жудасна, затым, дзякуй Богу, яна на нас пакрыўдзілася, пасля таго як Фрэд з Джорджам заклалі ёй Бомбу-Смуродніка пад крэсла падчас вячэры на Куццю. Тата потым казаў, што яна выкрэсліла двайнят з свайго завяшчання пасля гэтага выпадку… як быццам ім ёсць справа, яны і так стануць найбагацейшымі ў сям’і, улічваючы, як у іх ідуць… Ух ты! — Рон узорыўся на Герміёну, яна паспешліва прабіралася да іх.
— Файна выглядаеш!
— Як заўсёды чую ў голасе нотку здзіўлення, Рон, — адказала Герміёна, і ўсміхнулася. На ёй была лёгкая сукенка бэзавага колеру, якая добра спалучалася з туфлямі на высокіх абцасах, а валасы былі гладкімі і бліскучымі. — Твая цётка Мюрыэль з табой не згадзіцца, я толькі сустрэла яе наверсе, калі яна аддавала дыядэму Флёр. Яна сказала "Матка Боска, гэта магланароджанная вядзьмарка?", а потым дадала, "Худыя ладыжкі і крывая выправа".
— Не бяры да галавы Герміёна, яна ўсім грубіяніць, — суцешыў Рон.
— Гаворыце аб Мюрыэль? — спытаў Джордж, выходзячы з шатра з Фрэдам. — Яна мне толькі што сказала, што ў мяне вушы крывыя. Пацучыха старая! Жадаў бы я, каб дзядзечка Біліюс быў з намі, яму было да спадобы павесяліцца на вяселлях.
— Гэта ён пабачыў Грыма і памёр праз дваццаць чатыры гадзіны? — спытала Герміёна.
— Так, ён даволі дзіўна паводзіў сябе незадоўга да смерці, — пацвердзіў Джордж.
— Але перш чым ён пачаткаў дзівачыць, ён быў сапраўднай душой кампаніі, — аддаўся ўспамінам Фрэд. — Як вып’е цэлую бутэльку Вогневіскі, а затым як выбяжыць на танцпляц, задзярэ мантыю і пачынае даставаць букецікі кветак прама з…
— Здаецца, ён быў добрым мальцам, — зазначыла Герміёна, пакуль Гары качаўся ад рогату.
— Так, але чамусьці так ніколі і не ажаніўся, — сказаў Рон. ?
— Часам ты мяне проста здзіўляеш, — дадала Герміёна.
Яны ўсё так весяліліся, што ніхто нават і не звярнуў увагі на новага госця: гэта быў цёмнавалосы малады чалавек, з вялікім крывым носам і густымі чорнымі бровамі. Хлопцы заўважылі яго толькі тады, калі ён працягнуў запрашэнне Рону і вымавіў, не адводзячы вока ад Герміёны: "Ты цудоўна выглядаеш".