— Віктар! — радасна закрычала Герміёна і выпусціла сумачку, якая звалілася з гучным стукам, яўна не адпаведным яе памерам. Яна нагнулася падняць яе, потым залілася фарбай і сказала:
— Я не ведала, што ты прыйдзеш… Божачкі… я так радая цябе бачыць! Як ты маешся?
Вушы Рона набылі адценне саспелага памідора. Некалькі секунд ён глядзеў на запрашэнне, нібы сумняваючыся, што яно сапраўднае, а потым спытаў Віктара залішне рэзка і гучна:
— Што ты тут робіш?
— Мяне запрасіла Флёр, — Крум здзіўлена паглядзеў на Рона.
Гары, у якога да Круму не было прэтэнзій, паціснуў яму руку, і, адчуваючы што лепей будзе адвесці Крума далей ад Рона, і таму падахвоціўся паказаць яго месца.
— Твой сябар, падобна, не занадта рады мяне бачыць, — сказаў Крум, калі яны ўвайшлі ў запоўнены гасцямі шацёр. — Або ён твой сваяк? — дадаў ён, гледзячы на рудыя павойныя валасы Гары.
— Кузен, — прамармытаў Гары, але Крум усё роўна не занадта яго слухаў. Яго з’яўленне вырабіла фурор у асноўным сярод францужанак, кузін Флёр. Як-ніяк, Віктар быў знакамітым гульцом у Квідытч.
Людзі ўсё яшчэ выцягвалі шыі, стараючыся разгледзець Крума лепей, па праходзе паспешліва прайшлі Рон, Герміёна і двайняты.
— Час рассаджвацца, — сказаў Фрэд Гары, — Інакш нявеста зб’е нас з ног.
Гары, Рон і Герміёна занялі месцы ў другім шэрагу ззаду Фрэда з Джорджам. Шчокі ў Герміёны былі ружовымі, а вушы Рона па-ранейшаму, адлівалі адценнем пунсовага. Праз некалькі секунд ён прашаптаў Гары: "Бачыў, ён пусціў сабе гэтую ідыёцкую маленькую бародку?"
Гары нешта прамыкаў.
Пачуццё напружанага чакання напоўніла цёплае паветра шатра, лямант галасоў сям-там парушаўся выбухамі рогату. Спадар і спадарыня Уізлі хадзілі па праходах, усміхаліся і прывіталі сваякоў. Місіс Уізлі была ў новай мантыі далікатна-аметыставага колеру і такога ж колеру капялюшу. Секундай пазней, Біл і Чарлі ўсталі перад шатром, абодва ў святочных уборах з вялікімі белымі ружамі, заколатымі ў пятліцах. Фрэд свіснуў, што выклікала воплеск рогату ў кузін Вейл, але затым у шатры наступіла цішыня і толькі ціхая музыка зыходзіла з прадметаў, падобных да залатых балёнікаў.
— О, як! — вымавіла Герміёна, павярнуўшыся, каб лепей пабачыць уваход.
Ведзьмы і ведзьмакі, які сабраліся ў зале, зараз захоплена выклікнулі, калі спадар Дэлякур і Флёр прайшлі па праходзе: Флёр нібы плыла, а спадар Дэлякур ішоў павольна, увесь ззяючы ад радасці. Простая белая сукенка Флёр, падавалася, свяцілася яркім серабрыстым святлом. Прыгажосць Флёр звычайна прыглушала фарбы астатніх, сёння наадварот яна толькі падсвятляла прыгажосць навакольных. Джыні і Габрыель, абедзве ў сукенках колеру золата, здаецца, сталі яшчэ прыгажэй, калі Флёр прайшла паблізу іх, а Біл выглядаў так, нібы ён ніколі не сустракаўся з Фенрырам Грэйбэкам.
— Спадарыні і спадары, — сказаў вясёлы голас, і Гары са здзіўленнем пазнаў маленькага ведзьмака з вадкімі чорнымі валасамі, які стаяў насупраць Біла і Флёр. Менавіта ён кіраваў на пахаваннях Дамблдора. — Мы сабраліся тут сёння, каб адсвяткаваць злучэнне двух кахаючых сэрцаў.
— Мая дыядэма вельмі ёй пасуе, — ціха сказала цётачка нехарактэрным для яе клапатлівым шэптам. — Аднак, я павінна заўважыць, што спадніца ў Джынеўры занадта кароткая.
Джыні азірнулася, хітра ўсміхаючыся, падміргнула Гары. Думкі Гары пакінулі шацёр і панесліся ў тыя дні, якія ён праводзіў разам з Джыні ў самых зацішных кутках школы. Падавалася, гэта было цэлую вечнасць таму, і занадта добра, каб быць праўдай, нібы ён вырываў тыя хвілінкі з свайго звычайнага жыцця, дзе ён быў чалавекам са шнарам у форме маланкі на лбу…
— Вільям Артур, ці бярэш ты Флёр Ізабэль?..
На пярэднім шэрагу спадарыні Уізлі і Дэлякур ціха плакалі, абціраючы слёзы вузкімі палоскамі шоўка. Гук, які нагадваў роў бялугі, азначаў, што Хагрыд таксама быў расчулены цырымоніяй і дастаў сваю насоўку, якая больш нагадвала абрус..
Герміёна кінула вокам ў бок Гары і ўсміхнулася, яе вочы таксама былі поўныя слёзаў.
— …тады, я аб’яўляю вас мужам і жонкай, пакуль смерць не разлучыць вас.
Вядзьмак з бруднымі валасамі ўзмахнуў палачкай над галовамі Біла і Флёр, пайшоў дождж з срэбных зорак, закручваючыся вакол двух фігур у форме спіралі. Калі Фрэд і Джордж пачалі апладыраваць, залатыя шары лопнулі, з іх выляцелі райскія птушкі і залатыя званкі, дадаючы музыку сваіх галасоў і меладычны звон да атмасферы свята.