Выбрать главу

— Няпраўда! — Узвіўся Додж. — Лухта!

— Ён ніколі не распавядаў мне пра сястру-сквіба, — сказаў Гары, не падумаўшы.

Бабулька трохі калыхалася на сваім крэсле, пакуль яе погляд спрабаваў сфакусавацца на Гары.

— З чаго б гэта Дамблдору абмяркоўваць з табой такія рэчы, хлопчык?

— Нагода, па якой Дамблдор ніколі не гаварыў аб Арыяне, — пачаў Эльфіяс глухім ад хвалявання голасам, — як мне падавалася, зразумелая для усіх. Ён вельмі цяжка перажыў яе смерць…

— Чаму ніхто і ніколі не бачыў яе, Эльфіяс? — гыркнула Мюрыэль. — Чаму большасць знаёмых Альбуса нават не здагадваліся аб яе існаванні, пакуль труну з яе целам не вынеслі з хаты? Дзе быў святоша Дамблдор, пакуль Арыяна згасала ў турэмнай камеры. Вядома, у Хогвартсе, яму было ўсё роўна, што адбывалася дома!

— Што азначае "у камеры"? — спытаў Гары.

На Доджа было шкада глядзець. Мюрыэль зноўку кракнула і адказала:

— Маці Дамблдора была жудаснай жанчынай, проста жудаснай, магланароджанай, хоць я чула, што яна настойвала на зваротным…

— Нічога такога яна не гаварыла! Кендра была добрай жанчынай, — адчайна прашаптаў Додж, але цётачка праігнаравала яго слова.

— …ганарлівая і вельмі ўладная, для яе нараджэнне дзяцяці-сквіба было невыноснай ганьбай…

— Арыяна не была сквібам! — хрыпла запярэчыў Додж.

— Калі так, то чаму ж яна тады не наведвала Хогсварц? — спытала цётачка і звярнулася да Гары.

— У нашы дні аб нараджэнні сквібаў таксама часта замоўчваюць, але дайсці да крайнасці, замкнуць бедную дзяўчынку ў доме і прыкінуцца што яна наогул не існуе…

— Ды не было такога! Гавару табе! — гучна сказаў Додж, але цётачка Мюрыэль зноўку не звярнула ўвагі на яго рэпліку і працягнула распавядаць Гары.

— Дзяцей-сквібаў звычайна адпраўляюць у школы маглаў, а потым яны звычайна так і жывуць у грамадстве маглаў. Усё ж такі гэта куды гуманней, чым спрабаваць знайсці для іх месца ў нашым свеце, тут яны заўсёды будуць людзьмі другога гатунку. Вядома, Кендра Дамблдор і падумаць не магла аб тым каб адправіць сваю дачку ў школу маглаў…

— Арыяна была хваравітым дзіцем! — у роспачы сказаў Додж. — Яе здароўе ніколі не дазваляла ёй…

— Выходзіць з дому? — хмыкнула Мурыель. — Да таго ж яна ніколі не з’яўлялася і ў лякарні Св. Мунга і не воднага разу да самой смерці не адзін лекар не разу не быў выкліканы да яе дахаты!

— Ну адкуль ты можаш ведаць…

— Каб ты ведаў, Эльфіяс, мой кузен Лансялот быў лекарам у лякарні Св. Мунго ў то час, і ён па сакрэце распавёў маёй сям’і, што Арыяна ніколі не была ў яго на прыёме. Лансялот знаходзіў гэта вельмі падазроным!

Додж быў гатовы расплакацца. Мюрыэль, была задаволеная вырабленым эфектам і зноўку паклікала афіцыянта. Гары ў гэты час ўзгадваў зноўку і зноўку як Дурслі у свой час замкнулі яго і доўга спрабавалі рабіць выгляд, што яго зусім не існуе, толькі таму што ён быў ведзьмаком, нібы гэта злачынства. Няўжо сястра Дамблдора падзяліла падобны лёс, толькі, наадварот, з-за няздольнасці да чараўніцтва? І Дамблдор сапраўды кінуў сваёй сястрычку, каб адправіцца ў Хогвартс і зрабіць бліскучую магічную кар’еру?

— Калі б Кендра не памерла раней за яе, — працягвала Мюрыэль, — я б вырашыла што гэта яна забіла Арыяну…

— Як ты можаш, Мюрыэль! — праенчыў Додж. — Маці — забойца ўласнай дачкі? Думай што кажаш!

— Калі яна змагла замкнуць сваю дачку на доўгія гады, чаму б і не, — паціснула плечамі Мюрыэль, — але, як я ўжо сказала, Кендра памерла раней Арыяны, так што версія адпадае… Вось толькі... ніхто ж так і не высвятліў чаму памерла Кендра...

— Вядома, Арыяна магла вырвацца з сваёй келлі і забіць маці, спрабуючы збегчы… Можаш спрачацца колькі табе заўгодна, Эльфіяс, але ж ты ж быў на пахаваннях Арыяны, не ці так?

— Так, быў, — у Доджа задрыжалі вусны, — нават не магу ўспомніць, калі яшчэ я бачыў усіх гэтак засмучанымі, Альбус быў літаральна забіты горам…

— Справа не толькі ў яго душэўным стане, хіба Аберфорт не зламаў Дамблдору нос прама падчас цырымоніі?

Калі раней Додж выглядаў засмучаным байкамі Мюрыэль, то зараз тыя прывялі яго ў жах. Яе слова ранілі яго прама ў сэрца. А цётачка, падобна, весялілася на ўсю моц, яна зрабіла вялікі глыток шампанскага, тоненькім струменьчыкам пабег па падбародку.

— Адкуль ты…? — прашаптаў Додж.

— У маё маці была сяброўкай Батыльда Багшот, — сказала цётачка. — Батыльда распавядала матуле, як усё было на пахаваннях, як раз калі я праходзіла паблізу дзвярэй. Сварка поплеч труны — вось як яна гэта назвала! Аберфорт крычаў на Альбуса, што гэта ён вінаваты ў смерці Арыяны, а затым стукнуў яго па твары. Батыльда заўважыла, што Альбус нават не спрабаваў абараніцца, што само па сабе дзіўна. Бо на дуэлі Альбус мог бы безвач развеяць Аберфорта ўшчэнт..