Цётачка зноўку пацягнулася за шампанскім. Успаміны аб старых скандалах узбадзёрылі яе настолькі, а Доджа наадварот засмуцілі. Гары ўжо не ведаў, што яму думаць і чыім словам верыць. Ён жадаў ведаць толькі праўду пра Дамблдора. А Додж усё мармытаў, паўтараючы, што Арыяна проста была цяжка хворая. З іншага боку, Гары цяжка мог уявіць сябе, на месцы Дамблдора.. Але несумнеўна, ва ўсёй гэтай гісторыі было нешта дзіўнае.
— Вось што я вам яшчэ скажу, — Мюрыэль пачала ікаць, асушваючы чарговы кубак. — Я думаю, Батыльда распавяла ўсё Рыце Скітэр. Усе гэтыя падказкі ў інтэрв’ю са Скітэр паказваюць на Батыльду крыніцай інфармацыі, бо яна была незвычайна блізкім чалавекам да сям’і Дамблдора. Яна была там падчас усіх гэтых трагічных падзей.
— Батыльда не стала б казаць праўду Скітэр, — ціха прашаптаў Додж.
— Батыльда Багшот, аўтар кнігі "Гісторыя магіі"? — здзівіўся Гары.
Гэтае імя было напісана на вокладцы аднаго з школьных падручнікаў Гары, аднак трэба прызнаць гэтая кніга была не з тых, што Гары штудзіраваў з адмысловай стараннасцю.
— Так, — Додж ухапіўся за пытанне Гары, — адзін з самых адораных магічных гісторыкаў нашага часу і даўні сябар Альбуса.
— Гавораць, апошні час яна зусім не ў сабе, — весяла ўставіла цётачка Мюрыэль.
— Калі так, то з боку Скітэр нізка карыстацца яе станам, — адказаў Додж, — да таго ж у гэтым выпадку няма ніякай упэўненасці, што яе словам можна верыць.
— Існуе безліч спосабаў вярнуць згубленыя ўспаміны, — працягнула Мюрыэль, — але нават калі Батыльда зусім звар’яцела, я ўпэўненая, у яе засталіся старыя фатаграфіі, можа, якія-небудзь лісты. Яна сябравала з сям’ёй Дамблдораў доўгія гады… Думаю ўжо гэта варта таго, каб наведацца ў Годрыкаву Лагчыну.
Гары, піўшы Вяршковае піва, папярхнуўся. Додж пастукаў яго па спіне, пакуль Гары адчуліўся, гледзячы на Мюрыэль мокрымі вачамі. Як толькі да яго вярнуўся дар прамовы, ён спытаў:
— Батыльда Багшот жыве ў Годрыкавай Лагчыне?
— Яна там ужо цэлую вечнасць. Сям’я Дамблдора пераехала туды пасля таго, як Персіваль быў зачынены. А Батыльда была іх суседкай.
— Сям’я Дамблдора жыла ў Годрыкавай Лагчыне?
— Так, Бары, я ж гэта толькі што сказала, — раздражнёна кінула цётачка.
Пасля гэтай гутаркі Гары адчуў пустэчы, за шэсць гадоў, што ён ведаў Дамблдора, той не разу нават не згадаў, што яны абодва жылі і страцілі блізкіх людзей у Годрыкавай Лагчыне, але чаму?
Можа быць, Лілі і Джэймс пахаваныя побач з маці і сястрой Дамблдора? Ці наведваў ён іх? Можа быць, прыходзячы на могілкі наведаць іх, Дамблдор праходзіў паблізу магіл бацькоў. І ён ніколі і нічога не распавядаў аб гэтым Гары. Нават не спрабаваў ўзгадаць. Але чаму гэта так важна? Гары не мог гэта растлумачыць нават самому сабе, але ён адчуваў, што схаваць ад яго, што з Дамблдорам яго злучала адно і тое ж месца і смерць блізкіх людзей, з боку Дамблдора каштуе вялікаму падману.
Пустым поглядам ён глядзеў наперад, ледзь прымячаючы, што адбываецца вакол. Ён нават не зазначыў што, што з натоўпу з’явілася Герміёна, датуль, пакуль яна не паставіла крэсла побач з ім.
— Я проста больш не магу танчыць, — цяжка дыхаючы, сказала яна. Потым зняла адну з туфлікаў і стала размінаць распухлую ступню.
— Рон пайшоў прынесці яшчэ піва. Гэта трохі дзіўна, але я бачыла, як Віктар з абурэннем сыйшоў пасля гутаркі з бацькам Луны, падаецца, яны пасварыліся…
Яна панізіла голас, уважліва гледзячы на Гары.
— Гары, з табою ўсё добра?
Гары не ведаў з чаго пачаць, але гэта было ўжо ўсё роўна. Таму што ў менавіта гэты момант, нешта вялізнае і срэбнае прадзерлася праз падстрэшак над танцпляцам. Зіхоцячы срэбным целам, вялізная рысь павольна і зграбна прызямлілася сярод танцораў. Усё павярнуліся да яе, некалькі пар так і застылі на месцах.
Затым Патронус павольна загаварыў гучным, глыбокім голасам Кінгслі Шеклболта.
— Міністэрства больш няма! Скрымджар мёртвы! Яны ідуць!
IX. Прытулак
Усё было нібы ў смузе. Гары і Герміёна падняліся на ногі і дасталі палачкі. Шматлікія толькі пачыналі разумець, што адбылося нешта дзіўнае; галовы ўсё яшчэ былі звернутыя туды, адкуль толькі што ўзнікла срэбная рысь. Маўчанне разпаўзлося ад месца, дзе з’явіўся Патронус. Затым хтосьці закрычаў.