Выбрать главу

— А куды нам ісці? — сказала Герміёна, прыгінаючыся, калі на іншым боку адзін з мужчын прысвіснуў. — У Дзіравым Катле мы наўрад ці забраніруем нумары, так? Плошча Грыма адпадае, бо туды можа прыйсці Снэйп … Лічу, нам трэба паспрабаваць пайсці да маіх бацькоў, хоць яны могуць правяраць і там… Калі ж яны замоўкнуць?

— Як справы, мілачка? — крыкнуў самы п’яны з стаялых наадварот. — Жадаеш выпіць? Кідай рудага і пайшлі з намі, прапусцім пару шкляначак!

— Давайце дзе-небудзь сядзем, — нервова сказала Герміёна, калі Рон ужо адкрыў рот, каб крыкнуць што-небудзь у адказ. — Вось, паглядзіце, можна сесці тут!

Гэта было маленькае бруднае кругласутачнае кафэ. Сталы былі пакрытыя тонкім пластом тлушча, але, прынамсі, тут было пуста. Гары прайшоў да століка першым, побач з ім сеў Рон, насупраць — Герміёна, не вельмі задаволеная тым, што ёй прыйшлося сесці спіной да выхаду. Яна паварочвалася так часта, што здавалася, быццам у яе былі сутаргі. Гары не падабалася сядзець на месцы, пакуль яны рухаліся, здавалася, што ў іх ёсць нейкая мэта. Пад Плашчом ён адчуваў, як апошнія астаткі Адваротнага Зелля пакідалі яго, яго рукі прымалі ранейшае аблічча. Ён дастаў акуляры з кішэні і зноў надзеў іх.

Праз пару хвілін Рон сказаў:

— Вы ведаеце, мы не так далёка ад Дзіравага Катла, нам толькі трэба дабрацца да Чарынг Крос…

— Рон, мы не можам! — перабіла яго Герміёна.

— Не каб застацца, а каб пазнаць, што адбываецца!

— Мы і так ведаем, што адбываецца! Вальдэморт захапіў Міністэрства, што нам яшчэ трэба ведаць?

— Добра, добра, я проста прапанаваў!

Запанавала цішыня. Афіцыянтка, якая жавала жуйку, падышла да іх, і Герміёна заказала два капучына. Паколькі Гары быў нябачным, было б дзіўным заказваць каву і на яго. Двое здаравенных рабочых увайшлі ў кафэ і селі за суседні столік. Герміёна перайшла на шэпт:

— Я прапаноўваю знайсці ціхае месца, каб апарыяваць і адправіцца за горад. Як толькі мы там акажамся, мы зможам звязацца з Ордэнам.

— А ты ўмееш рабіць Патронуса, яки размаўляе? — спытаў Рон.

— Я трэніравалася, думаю, што змагу, — сказала Герміёна.

— Ну, можна, пакуль гэта не пагражае непрыемнасцямі, хоць іх маглі ўжо арыштаваць. Божа, якая гадкая кава, — дадаў Рон, адпіўшы з кружкі дымлівую вадкасць шараватага адцення. Афіцыянтка пачула і зласліва паглядзела ў яго бок, падыходзячы да новых наведвальнікаў. Адзін з двух рабочых, велізарны светлавалосы мужчына, жэстам папытаў яе адысці. Яна з здзіўленнем паглядзела на яго.

— Хадзем, я не жадаю піць гэтыя памыі, — сказаў Рон. — Герміёна, у цябе ёсць маглаўскія грошы, каб адплаціцца?

— Так, я ўзяла ўсе свае зберажэнні, перш чым адправіцца ў Нару. Магу паспрачацца, дробязь на дні, — уздыхнула яна, залазячы ў сумачку.

Двое рабочых здзейснілі аднолькавы рух, які Гары тут жа скапіраваў, не разважаючы: усе трое выцягнулі палачкі. Рон, толькі праз некалькі секунд зразумеўшы, што адбываецца, перахіліўся праз стол, пхаючы Герміёну ўбок на лаўку. Сіла заклёнаў Пажыральнікаў прабіла дзіру ў сцяне ў тым месцы, дзе толькі што была галава Рона, а Гары, усё яшчэ нябачны, закрычаў: "Ступефай!"

Чырвоны выбліск патрапіў здароваму светлавалосаму Пажыральніку прама ў твар, ён без прытомнасці паваліўся на бок. Яго спадарожнік не мог зразумець, хто вымавіў заклён і зноў пальнуў па Рону. Блішчалыя чорныя вяроўкі выляцелі з яго палачкі і апавілі Рона з ног да галавы. Афіцыянтка закрычала і пабегла да выхаду. Гары паслаў яшчэ адзін Ашаламляльны Заклён у Пажыральніка з крывым тварам, які звязаў Рона, але прамахнуўся. Заклён адскочыў ад акна і патрапіў ў афіцыянтку, якая звалілася на падлогу перад дзвярамі.

— Экспульса! — закрычаў Пажыральнік, і стол, за якім стаяў Гары, падарваўся. Сілай выбуху яго прыбіла да сцяны, палачка выпала з рук, а Плашч зляцеў з яго.

— Петрыфікус Таталус! — аднекуль закрычала Герміёна, і Пажыральнік, падобны на статую, паваліўся на падлогу, пакрыты бітым парцалянам, астаткамі стала і кавы. Герміёна вылезла з-пад злаўкі, вытрасаючы з валасоў аскепкі шкляной попельніцы, яе біла дрыготка.

— Д-дыфінда, — сказала яна, паказваючы палачкай на Рона, які зароў ад болю, калі яна параніла яго каленку, пакідаючы глыбокі парэз. — Прабач Рон, у мяне трасецца рука! Дыфінда!

Вяроўкі зваліліся. Рон падняўся на ногі, падтрасаючы зацёклымі рукамі, каб прывесці іх у норму. Гары падняў палачку і прабраўся праз руіны да ляжалага на лаўцы вялікага светлавалосага Пажыральніка Смерці.

— Я павінен быў пазнаць яго, ён быў там ў ноч смерці Дамблдора, — сказаў ён. Ён перавярнуў цёмнага Пажыральніка нагой, вочы мужчыны бегалі паміж Гары, Ронам і Герміёнай.