Выбрать главу

Гары расказаў ёй усё, што пачуў ад Мюрыэль. Калі ён скончыў, Герміёна кіўнула.

— Вядома, я разумею, чаму гэта цябе так хвалюе, Гары…

— Нічога мяне не хвалюе, — зманіў ён. — Я проста жадаю ведаць, што здарылася насамрэч…

— Гары, ты праўда думаеш, што можаш пачуць праўду ад шкадлівай старой каргі накшталт Мюрыэль, або можа ад Рыты Скітар? Як ты можаш верыць хоць нейкім з іх бязглуздых сплетняў? Бо ты добра ведаў Дамблдора.

— Я думаў, што добра яго ведаў! — Гары жадаў сказаць гэта гучна і упэўнена, але выйшла нейкае мармытанне.

— Гары, памятаеш артыкул Рыты, у якім яна пісала пра цябе? Шмат там было праўды? Додж мае рацыю, чаму ты дазваляеш, чыімсьці бязглуздым размовам памрачаць твае ўспаміны аб Дамблдоры? Лепш выкінь гэта ўсе з галавы, табе зараз гэтыя думкі нічым не дапамогуць.

Гары адвярнуўся, спрабуючы не выдаць кіпеўшае ў ім раздражненне. Ізноў яму паказваюць, у што верыць, а ў што не. Ён усяго толькі жадае ведаць праўду. Чаму ўсе так упэўнены, што яму лепш пра ўсё забыцца?

— Можа, пойдзем на кухню, — прапанавала Герміёна пасля нядоўгай паўзы, — перакусім што-небудзь.

Гары неахвотна пагадзіўся, і рушыў услед за ёй. Калі ён праходзіў міма дзвярэй што вялі ў іншы пакой, ён заўважыў невялікі надпіс белай фарбай. Па-над надпісам прайшлі глыбокія драпіны да таго ж літары былі маленькія, таму Гары не заўважыў яе, калі ішоў у пакой Сірыюса. Надпіс быў гратэскны, акуратна выведзеныя словы казалі:

Нешта ў такім духу Персі Уізлі мог напісаць на дзвярах сваёй спальні, але было нешта, некалькі секундаў ён спрабаваў зразумець што, а потым прачытаў надпіс яшчэ раз. І у сярэдзіне ў яго ўсё закалаціла.

— Герміёна? — Дзіўна, але яго голас быў абсалютна спакойны.

— Так? Гары?

Герміёна ўжо паспела спусціцца па лесвіцы на паверх ніжэй.

— Падніміся, калі ласка, ізноў.

— А што здарылася?

— Гэты Р.А.Б. Здаецца я знайшоў яго.

Герміёна здаўлена войкнула і тут жа ўзбегла наверх.

— У лісце тваёй мамы? Але дзе? Я не заўважыла…

Гары пакачаў галавой, а потым проста паказаў на надпіс на дзвярах пакоя Рэгулуса. Яна прачытала, а затым схапіла руку Гары з такой сілай, што ён уздрыгнуў.

— Брат Сірыюса, — прашаптала яна.

— Ён быў адным з Пажыральнікаў Смерці, — сказал Гары, — Сірыюс гаварыў мне аб ім. Ён далучыўся да Вальдэморта калі быў зусім хлапчуком, не старэйшым за нас. Сірыюс сказаў, што ён спужаўся і спрабаваў пакінуць таварыства, таму яны і забілі яго.

— Так, усё сходзіцца, — Герміёна шумна ўздыхнула, — Калі ён быў Пажыральнікам Смерці, то меў зносіны з Вальдэмортам, і калі ён разупэўніўся ў ім, ён мог захацець калі не забіць Волдэморта, то хаця б пазбавіць яго часткі моцы.

Гары толькі зараз зразумеў, што Герміёна дагэтуль крэпка трымае яго за руку. Яна трохі адышла і расціснула пальцы, потым выйшла з пакоя, перахілілася праз пярылы і закрычала.

— Гэй, Рон! РОН! Узнімайся сюды хутчэй!

Рон з’явіўся праз хвіліну, цяжка дыхаючы, з палачкай напагатове.

— Што здарылася? Калі гэта ізноў гіганцкія павукі, я жадаю спачатку паснедаць, перш чым…

Ён насупіўся і прыгледзеўся да надпісу, на які яму паказвала Герміёна.

— Ну што? Гэта брат Сірыюса, так? Рэгулус Арктурус… Рэгулус… Рэгулус… Р.А.Б.? Ты ж не думаеш?

— А вось гэта мы зараз і даведаемся, — сказаў Гары і пхнуў цяжкія дзверы. Яны не паварушыліся, зачынена.

Герміёна паднесла палачку да дзвярной ручкі і вымавіла "Алохамора." У дзвярах нешта пстрыкнула, і яны адчыніліся. Усё трое пераступілі парог, аглядаючыся па баках.

Спальня Рэгулуса была толькі трохі меншая, чым пакой Сірыюса, і дакладна гэтак жа старыя сцены захоўвалі дух гаспадара. Але калі Сірыюс усімі сіламі імкнуўся падкрэсліць сваё адрозненне ад сям’і Блэкаў, Рэгулус быў яго поўнай процілегласцю. Колеры Слізэрына, ізумрудны і срэбны, панавалі паўсюль: у драпіроўцы мэблі, у колеры шпалераў і аконных рамаў. Герб Блэкаў быў крапатліва выведзены над ложкам разам з сямейным дэвізам TOUJOURS PUR .

Крыху ніжэй на сцяне віселі выразкі з газет, пажоўклыя ад часу, утвараючы своеасаблівы калаж з крыва обрэзанымі бакамі. Герміёна перасекла пакой і падышла да выразак.

— Ого! Яны ўсё аб Вальдэморце. Рэгулус, мабыць, быў яго вялікім фанатам за некалькі гадоў да таго, як сам стаў адным з Пажыральнікаў…

Невялікая аблачына пылу паднялася ад покрыўкі, калі яна села на ложак, каб уважліва іх разгледзець. Тым часам Гары заўважыў фотаздымак. Каманда Хогвартса па Квідытчу ўсміхалася Гары з рамкі. Ён падышоў бліжэй і ўбачыў змей, вышытых у іх на грудзях — слізэрынцы. Рэгулуса можна было лёгка пазнаць на фота, ён сядзеў у сярэдзіне ў другім радзе, ён быў трохі падобны на свайго брата, чорныя валасы і такі ж ганарысты твар, але Рэгулус быў меншы, ніжэйшы ростам і не такі прыгожы.