Выбрать главу

— Так! — праенчыў Крычар, — і гаспадар Рэгулус прапанаваў мяне. Ён сказаў гэта вялікі гонар, для яго і для Крычара. Крычар павінен быў пайсці з Цёмным Лордам і выконваць усе, што ён загадае… а потым… потым вярнуцца д-дадому.

Крычар па-ранейшаму хутка вагаўся, а яго дыханне ператварылася ва ўсхліпы.

— Таму Крычар пайшоў да Цёмнага Лорда, але Цёмны Лорд не сказаў Крычару, што той будзе рабіць, а ўзяў Крычара з сабой у пячору на беразе мора. А ў той пячоры была падземная зала, а ў той зале вялікае падземнае возера… чорнае возера…

Валасы на патыліцы Гары ўсталі дуба. Скрыпучы голас Крычара, здавалася, даносіўся з цёмных водаў. Ён убачыў, што тады адбылося так выразна і ясна, як быццам сам быў там.

— …там была лодка…

Вядома, там была лодка, Гары памятаў яе, зманліва зялёнага колеру, пакрытая цінай. Зачарованая так, што можа несці толькі дваіх, чараўніка і яго ахвяру насустрач крошачнаму востраву ў цэнтры возера. Значыць, вось як Вальдэморт тэставаў ахоўную сістэму заклёнаў, абкружаючых хоркрукс. Ён узяў безахоўнае стварэнне, дамавога эльфа, здольнага выканаць любы загад, усяго толькі расходны матэрыял для Вальдэморта.

— Там быў басейн і пасудзіна… Цёмны Лорд прымусіў Крычара піць…

Эльф ўздрыгнуў усім целам.

— Крычар піў і пакуль піў ён бачыў жудасныя рэчы… усярэдзіне Крычара ўсё паліла… Крычар клікаў на дапамогу гаспадара Рэгулуса, спадарыню Блэк… але Цёмны Лорд толькі смяяўся… ён прымусіў Крычара выпіць усе… і кінуў медальён у парожні басейн… ён напоўніў яго ізноў… з іншага флакона… а потым Цёмны Лорд паплыў на лодцы і пакінуў Крычара на выспе…

Гары стаяў на зімным камні вострава ў падземным возеры і глядзеў на бледны змеепадобны твар Вальдэморта, знікаючы ў цемры, чырвоныя вочы абыякава глядзелі на пакуты асуджанай ахвяры. Якая дажывала свае апошнія хвіліны. Як толькі эльф паддасца адчайнай смазе, што выклікае агністы яд, усё будзе скончана…

На гэтым малюнак абрываўся, Гары проста не мог уявіць, як Крычару атрымалася ўцалець.

— Крычар жадаў піць, ён пыдпоўз да ўскрайка і стаў піць ваду з чорнага возера… і рукі! Сотні мёртвых рук вылезлі з вады і пацягнулі Крычара на глыбіню…

— Як жа ты змог вылучыцца? — Папытаў Гары, не здзівіўшыся, што гаворыць шэптам.

Крычар падняў выродлівую галаву і паглядзеў на Гары сваімі вялікімі чырвонымі вачамі.

— Гаспадар Рэгулус загадаў Крычару вярнуцца дадому.

— Я ведаю, але як ты збёг ад Інферы?

Крычар мабыць не разумеў, ён толькі паўтараў:

— Гаспадар Рэгулус загадаў Крычару вярнуцца.

— Я ведаю, але як…

— Няўжо гэта не відавочна, — сказал Рон, — Ён апарыраваў!

— Але гэта несусветна, у той пячоры нельга апарыраваць, інакш Дамблдор…

— Магія эльфаў, яна ж іншая, — працягнуў гнуць сваё Рон, — напрыклад яны могуць апарыраваць у Хогвартсу, а мы так не можам.

Пасля слоў Рона была доўгая паўза, пакуль Гары спрабаваў зразумець, як мог Вальдэморт дапусціць такую памылку? Герміёна апярэдзіла яго:

— Ну адкуль Вальдэморту ведаць магію дамавых эльфаў? Гэтыя істоты куды ніжэй яго цікавасці. Да таго ж, мне здаецца, яму ніколі нават думка ў галаву не прыходзіла, што эльфы могуць валодаць чараўніцтвам, недаступным яму.

У голасе Герміёны гучалі ледзяныя ноткі.

— Для дамавога эльфа вышэйшы закон — воля гаспадара. — З выражэннем сказаў Крычар. — Гаспадар сказаў Крычару вярнуцца дадому, Крычар вярнуўся…

— І ты вярнуўся, пасля таго як зрабіў усе што табе сказалі, — мякка вымавіла Герміёна, — ты не парушыў загадаў.

Крычар закалаціў галавой, разгойдваючыся яшчэ хутчэй.

— Так што адбылося, калі ты вярнуўся? — папытаў Гары, — Што сказаў Рэгулус, калі ўбачыў цябе? Ты расказаў яму, што адбылося?

— Гаспадар Рэгулус вельмі хваляваўся. Вельмі, вельмі. — Прашыпеў Крычар, — Гаспадар Рэгулус сказаў Крычару сядзець ціха і не выходзіць з дому… Але потым… прайшло зусім трохі часу… Аднойчы ўначы Гаспадар Рэгулус прыйшоў да Крычара ў яго каморку… Гаспадар Рэгулус вельмі дзіўна сябе вёў… быў не ў сабе… Крычар адразу зразумеў… і ён папрасіў Крычара адвесці яго да той пячоры, куды Крычар хадзіў з Цёмным Лордам.

Гары ізноў выразна прадставіў сабе, як гэта было: напалоханы стары эльф і худы чарнавалосы Паляўнічы, які нагадваў Сірыюса…

— Крычар ведаў, як адчыніць запячатаны ўваход у падземную пячору… ведаў, як падняць са дна вузкую заклятую лодку… на гэты раз яго любы гаспадар плыў з ім да вострава з выбітым у скале паглыбленнем, поўным атруты.

— І ён прымусіў цябе ізноў піць гэтую атруту? — З агідай папытаў Гары.