Выбрать главу

Гары не было, чаго адказаць. Ён глядзеў на Крычара, усхліпваючага на падлозе, і прыпомніў, што Дамблдор сказаў яму ўсяго праз некалькі гадзін пасля смерці Сірыюса."Не думаю, што Сірыюс калі —небудзь лічыў Крычара, як істоту са здольнасцю адчуваць, як чалавек."

— Крычар, — сказаў Гары праз некаторы час, — калі табе стане э… лепей, сядзь, калі ласка…

За некалькі хвілінаў да гэтага Крычар нарэшце замоўк. Зараз ён сеў і, нібы дзіця, цёр вочы кулачкамі.

— Крычар я хачу папрасіць цябе сёе-тое зрабіць, — Гары паглядзеў на Герміёну, ён хацеў аддаць загад Крычару мякка, але ў той жа час так, каб той не вырашыў, быццам яго словы можна праігнараваць. Усёткі падобнай пераменай у тоне свайго голасу ён дабіўся адабрэння ў Герміёны. Яна усміхнулася, і гэтая ўсмешка надала Гары ўпэўненасці.

— Крычар я хачу, каб ты пайшоў і знайшоў Мундунгуса Флетчэра, нам трэба высветліць, дзе медальён… дзе медальён гаспадара Рэгулуса. Гэта вельмі важна. Мы жадаем скончыць тое, што пачаў гаспадар Рэгулус. Мы жадаем э… пераканацца, што яго смерць не была марнай.

Крычар выцягнуўся, трымаючы рукі па швах са сціснутымі кулачкамі.

— Знайсці Мундунгуса Флетчэра, — праскрыпеў ён.

— Так, і прывядзі яго сюды да Плошчы Грыма. Як думаеш, ты зможаш зрабіць гэта для нас?

Крычар пакланіўся і ўстаў на ногі, раптам Гары ахінула. Ён дастаў з кашалька Хагрыда фальшывы медальён, у які Рэгулус уклаў сваю занатоўку Вальдэморту.

— Крычар, я жадаю, каб гэта было ў цябе, — Гары ўклаў медальён у руку эльфа, — гэта належыла Рэгулусу. Хай медальён будзе ў цябе ў знак нашай падзякі за тое, што ты…

— Шах і Мат, Гары, ты перастараўся.

Ледзь убачыўшы медальён, эльф выдаў працяглы вый і зноў паваліўся на падлогу. Сыйшло амаль паўгадзіны на тое, каб супакоіць Крычара, які быў такі шчаслівы ад таго, што яму вырашылі ўручыць сямейную рэліквію. Калі ж ён нарэшце змог стаяць на нагах, уся кампанія адвяла Крычара да яго каморкі, дзе ён схаваў медальён у складках сваіх брудных коўдраў і запэўнілі яго, што клопат аб медальёне будзе для іх галоўным прыарытэтам, пакуль Крычара няма.

Затым ён двойчы пакланіўся Гары і Рону. За секунду да апарыравання Крычар выканаў нейкі кароткі жэст у бок Герміёны. Мусіць, гэта быў жэст павагі або хаця б яго спроба. Потым ён знік з характэрным гукам.

XI. Подкуп

Калі Крычару ўдалося выратавацца з возера, якое кішыць Інфэрні, то, Гары быў упэўнены, прывесці Мундунгуса праз некалькі гадзін не з’яўлялася б для яго цяжкасцю, таму ён усю раніцу боўтаўся ў стане моцнага чакання. Тым не менш, Крычар не вярнуўся ні ў тую раніцу, ні нават у той вечар. Пасля надыходу цемры, Гары пачуваўся прыгнечана і заклапочана. Герміёна беспаспяхова спрабавала накласці мноства заклёнаў Трансфігурацыі на вячэру, якая складалася ў асноўным з запляснелага хлеба, але нічога не дапамагло.

Крычар не вяртаўся ні на наступны дзень, ні праз дзень. Затое два чалавекі ў мантыях з’явіліся на плошчы, каля хаты нумар 12 і заставаліся там ноччу, пільна гледзячы ў накірунку хаты, якую яны не маглі бачыць.

— Я ўпэўнены, што гэта Пажыральнікі Смерці, — вымавіў Рон, пакуль ён, Гары і Герміёна глядзелі з вокнаў гасцінай. — Мяркую, яны ведаюць, што мы тут?

— Я так не думаю, — адказала Герміёна, хоць і выглядала напалохана. — Інакш бы яны паслалі за намі Снэйпа, хіба не так?

— А ты не лічыш, што ён ужо пабываў тут і яго язык звязаны заклёнам Мудзі? — спытаў Рон.

— Так, — пагадзілася Герміёна. — Інакш ён распавёў бы ім шмат падрабязнасцяў таго, як сюды прабрацца, ты не лічыш? Але яны, нібы спрабуюць заспець наша з’яўленне. Урэшце рэшт, яны ведаюць, што Гары атрымаў у спадчыну гэтую хату.

— Адкуль яны… — пачаў Гары.

— Завяшчанні чараўнікоў даследуюцца Міністэрствам, памятаеш? Яны пазналі, што Сірыюс завяшчаў табе гэтае месца.

Прысутнасць Пажыральнікаў Смерці каля хаты ўзмацніла злавесны настрой. Яны ні чулі ні слова з-за сцен Плошчы Грыма 12 з часу з’яўлення Патронуса містэра Уізлі, і гэта напружанне пачало адбівацца на іх. У клапатлівага і раздражняльнага Рона з’явілася дзіўная звычка гуляць з Дэлюмінатарам у кішені; гэта моцна раз’ярала Герміёну, якая бавіла час у чаканні Крычара, вывучаючы “Байкі Барда Бідла” і не была ўдзячна таму, што святло пастаянна міргала, уключаючыся і выключаючыся.

— Ты калі-небудзь спыніш гэта? — закрычала яна на трэці вечар адсутнасці Крычара, калі святло зноў знікла з гасцінай.

— Выбачай, выбачай! — кінуў Рон, пстрыкаючы Дэлюмінатарам і вяртаючы святло. — Я не ведаю, чаму я гэта раблю!