Выбрать главу

— І гэтыя сур’ёзныя змены ў палітыцы Міністэрства, — выказаў здагадку Гары. — Уключаць настройванне света чараўнікоў супраць мяне, замест Вальдэморта?

— Так, гэта іх частка, — зноў уздыхнуў Люпін. — І гэта завяршальная рыска. Цяпер, калі Дамблдор памёр, ты — Хлопчык, Які Выжыў — павінен быў стаць сімвалам і аб’яднальнай кропкай любога супраціўлення Вальдэморту. Але прапанаваўшы, што ты маеш дачыненне да смерці старога, Вальдэморт не толькі павялічыў кошт за тваю галаву, але і пасеяў сумненне і страх тых, хто б мог бы абараніць цябе. А паміж тым, Міністр пачаў рух супраць Магланароджаных, — Люпін паказаў на “Штодзённы Вяшчун”. — Паглядзі на другой старонцы.

Герміёна перагортвала старонкі з той жа агідай, з якой яны трымала Сакрэты Цёмных Мастацтваў.

— “Камісія па рэгістрацыі магланароджаных!”, — зачытала яна ўголас.

— “Міністар Магіі праводзіць апытанне так званых “магланароджаных”, каб лепш зразумець, адкуль яны сталі ведаць магічныя тайны.

Нядаўняе даследаванне, прадпрынятае Аддзелам Тайнаў адкрыла, што магія можа перадавацца толькі з пакалення ў пакалення Чараўнікоў. Пры адсутнасці пэўнага чарадзейнага радаводу, такім чынам, так званыя “магланароджаныя” хутчэй за ўсё атрымалі магічную сілу шляхам крадзяжу або насілля.

Міністр вырашыў вынішчыць гэтых узурпатаў магічнай сілы, і разаслаў кожнаму так званаму “магланароджанаму” запрашэння на гутарку ў нядаўна створанай Камісіі па рэгістрацыі магланароджаных”.

— Людзі не дадуць гэтаму здарыцца, — выказаўся Рон.

— Гэта адбываецца, Рон, — адказаў Люпін. — На магланароджаных вядзецца аблава, пакуль мы гаворым.

— Але як, яны лічаць, можна выкрасці магію? — спытаў Рон. — Гэта вар’яцтва, калі б можна было красці магію, то нідзе не было ніякіх сквібаў, няўжо не так?

— Я ведаю, — адказаў Люпін. — Як бы то ні было, пакуль чалавек не дакажа, што мае хоць аднаго чараўніка ў радні, зараз лічыцца, што ён набыў магічную сілу незаконным шляхам і павінен панесці пакаранне.

Рон кінуў погляд на Герміёну, затым сказаў:

— Што калі чыстакроўныя і паўкроўныя чараўнікі аб’яднаюцца ў сям’ю? Я буду ўсім казаць, што Герміёна — мая кузіна…

Герміёна накрыла руку Рона сваёй і сціснула яе.

— Дзякуй, Рон, але я не магу дазволіць табе…

— У цябе не застанецца выбару, — люта сказаў Рон, таксама сціскаючы яе руку. — Ты вывучыш маё фамільнае дрэва так, што зможаш адказаць на ўсе пытанні па ім.

Герміёна слаба ўсміхнулася.

— Рон, паколькі мы знаходзімся ў бегах з Гары Потэрам, чараўніком, які знаходзіцца ў пошуках, я не думаю, што гэта мае значэнне. Калі б я вярнулася ў школу, усё было б па-іншаму. А якія планы ў Вальдэморта на Хогвартс? — спытала яна ў Люпіна.

— Наведванне цяпер абавязкова для кожнай юнай ведзьмы і чараўніка, — адказаў ён. — Гэта было абвешчана ўчора. Гэта істотная змена, таму што раней яно ніколі не было абавязковым. Вядома, практычна кожная ведзьма або чараўнік у Брытаніі навучаліся ў Хогвартсу, але іх бацькі мелі права навучаць іх дома або пасылаць за мяжу, калі яны аддавалі перавагу. Такім чынам, у Вальдэморта будзе перад вачамі ўся папуляцыя чараўнікоў з юнага ўзросту. Гэта, да таго ж, з’яўляецца яшчэ адным сродкам адсявання магланароджаных, паколькі студэнтам павінен прысвойвацца Статут Крыві — пасведчанне таго, што яны даказалі Міністру іх магічнае паходжанне — перш, чым ім дазваляецца наведваць заняткі.

Гары адчуў сябе саслабленым і злым: у гэтае імгненне ўсхваляваныя аддзінаццацігодкі, мабыць, выбудоўвалі стосы новых кніг заклёнаў, не асцерагаючыся, што яны могуць ніколі не ўбачыць Хогвартс, роўна як і сваі сем’і.

— Гэта… гэта… — ён мармытаў, спрабуючы знайсці словы, якія справядліва адпавядалі б жаху яго думак, але Люпін ціха перапыніў яго:

— Я ведаю, — Люпін імгненне вагаўся. — Я зразумею, калі ты не зможаш пацвердзіць гэта Гары, але Ордэн знаходзіцца пад уражаннем, што Дамблдор пакінуў табе паручэнне.

— Пакінуў, — адказаў Гары. — І Рон, і Герміёна разам са мной выконваюць яго, ідуць са мной.

— Ці можаш ты прызнацца мне, у чым складаецца твая місія?

Гары паглядзеў у пакрыты раннімі маршчынамі твар, абрамлены густымі, але сіваватымі валасамі, і вельмі жадаў адказаць па-іншаму: