Выбрать главу

Тым часам, унутры хаты нумар 12, Гары толькі што ўвайшоў у хол. Ён амаль страціў раўнавагу, калі апарыраваў на верхнюю прыступку лесвіцы перад уваходнымі дзвярамі, і думаў, што Пажыральнікі Смерці маглі заўважыць на момант яго каленку. Акуратна зачыніўшы за сабой уваходныя дзверы, ён зняў Плашч-Нябачнік, накінуў яго на локаць, і паспяшаўся мінуць праз змрочны калідор, які вёў з хола, да дзвярэй у склеп, сціскаючы ў руцэ выкрадзеную копію “Штодзённага Вяшчуна”.

Звычайны ціхі шэпт: “Сэверус Снэйп” павітаў яго, халодны скразняк абліў яго цела, і язык застыў на імгненне.

— Я не забіваў цябе! — сказаў ён, калі да яго вярнулася здольнасць казаць, і затрымаў сваё дыханне, калі пыльны прывід падарваўся. Мінуючы палову шляху па лесвіцы, якая вяла ў кухню, каб апынуцца па-за дасяжнасцю слыху Місіс Блэк і атрэсшы з сябе пыл, ён вымавіў:

— У мяне ёсць навіны, і яны вам не спадабаюцца.

Кухня была амаль непазнавальная. Кожная паверхня цяпер ззяла. Медныя бляшаначкі і рондальчыкі былі начышчаныя да ружовага бляску, драўляная стальніца ільмнілася, чашкі і падносы, ужо гатовыя да вячэры, паблісквалі ў святле весела гуляючага агню, на якім кіпеў кацёл. Аднак нішто ў гэтым памяшканні не зведала больш драматычных змен, чым дамавы эльф, які спяшаўся насустрач Гары. Эльф быў закутаны у снежна-белы ручнік, яго валасы былі чыстыя і пухнатыя, як бавоўна. Медальён Рэгулуса боўтаўся на тонкіх грудзях.

— Дазвольце разуцца, спадар Гары, калі Вам будзе заўгодна, і памыць рукі перад вячэрай, — пракаркаў Крычар, прымаючы у яго Плашч-Нябачнік, каб павесіць яго на крук, які тарчаў з сцяны, побач з шматлікімі свежавымытымі старамоднымі мантыямі.

— Што здарылася? — са страхам спытаў Рон. Ён і Герміёна вазіліся з купкай грубіянска набросаных запісак, нататак і ад рукі намаляваных карт, якія захламлялі далёкую частку выцягнутага кухоннага стала, але зараз уся іх увага была прыкавана да Гары, які падышоў да іх і кінуў газету паўзверх зрывак пергамента.

Вялікая фатаграфія знаёмага чарнавалосага мужчыны з кручкаватым носам глядзела на іх з-пад загалоўка, у якім значылася:

“Сэверус Снэйп зацверджаны ў якасці главы Хогвартса”.

— Не! — выклікнулі Рон і Герміёна.

Герміёна аказалася хутчэй, і, схапіўшы газету, пачала чатаць уголас артыкул, які прыкладаўся да выявы.

“Сэверус Снэйп, які даўно займаў пасаду настаўніка зельеварэння ў школе вядзьмарства і чараўніцтва “Хогвартс”, сёння быў прызначаны яго новым главой, што стала найболей важным з шматлікіх змен у кадравым складзе гэтай старажытнай школы. З прычыны адстаўкі настаўніка маглазнаўства, Алекта Кэроў зойме гэты пост, тады як яе брат, Амікус, стане выкладчыкам Абароны ад Цёмных Мастацтваў.

— Я прывітаю магчымасць падтрымаць лепшыя традыцыі і каштоўнасці чараўнікоў…”

— Такія, як здзясненне забойстваў і адразанне чалавечых вушэй, я лічу! Снэйп! Снэйп у кабінеце Даблдора! Мерлінавы штаны! — закрычала яна, ад чаго Гары і Рон падскочылі на месцы. Яна выскачыла з-за стала і паспяшалася прэч, крыкнуўшы на хаду: — Я вярнуся праз хвіліну!

— Мерлінавы штаны? — здзіўлена паўтарыў Рон. — Яна, мабыць, праўда ўзвар’яваная. Ён працягнуў да сабе газету і прабег вачамі артыкул аб Снэйпе.

— Іншыя настаўнікі не пагодзяцца з гэтым, МакГонагалл, і Флітвік, і Спроўт, яны ўсе ведаюць праўду, ведаюць, як загінуў Дамблор. Яны не прымуць Снэйпа ў якасці дырэктара. І хто такія гэтыя Кэроў?

— Пажыральнікі Смерці, — сказаў Гары. — Унутры ёсць іх фатаграфіі. Яны былі на вяршыні вежы, калі Снэйп забіў Дамблдора, так што яны яго сябры, і, — з гаркатой працягнуў Гары. — Я не думаю, што ў іншых настаўнікаў ёсць выбар, на самой справе. Калі за спіной Снэйпа стаяць Міністэрства і Вальдэморт, то трэба выбіраць: або яны застаюцца і выкладаюць, або праводзяць некалькі выдатных гадоў у Азкабане, і то пры вызначаным шанцаванні. Я лічу, яны застануцца, каб паспрабаваць абараніць вучняў.

Крычар з шумам падышоў да стала, нясучы ў руках вялікі рондаль, і стаў разліваць суп у старажытныя чашы, як звычайна, прысвістваючы між зубамі.

— Дзякуй, Крычар, — сказаў Гары, перагортваючы “Вяшчун”, каб не бачыць твар Снэйпа. — Ну, затое зараз мы сапраўды ведаем, дзе ён.

Ён пачаў есці суп. Якасць крычараўскай ежы рэзка ўзрасла з тых часоў, як яму быў падараваны медальён Рэгулуса. Сённяшні французскі цыбулявы суп быў лепшым з тых, што Гары калі— небудзь еў.