Выбрать главу

— Усё яшчэ застаецца група Пажыральнікаў Смерці, якія назіраюць за хатай, — сказаў ён Рону, працягваючы есць. — Больш, чым звычайна. Як быццам яны чакаюць, што мы выйдзем усе разам, нясучы з сабой школьныя куфары, і накіруемся на “Хогвартс-Экспрэс”

Рон зірнуў на гадзіннік.

— Я думаў аб гэтым увесь дзень. Ён адбыў каля шасці гадзін таму. Дзіўна не быць там зараз, праўда?

Перад уяўным позіркам Гары паўстаў паравозны дым, за якім яны з Ронам аднойчы накіроўваліся па паветры, і пунсовы вусень, які віхляе паміж палямі і ўзгоркамі. Ён быў упэўнены, што Джыні, Нэвіл і Луна зараз былі там, сядзелі разам, магчыма, разважаючы, дзе знаходзіцца ён, Рон і Герміёна, або спрачаючыся, якім чынам лепш сабатаваць рэжым Снэйпа.

— Яны ледзь не ўбачылі мяне, калі я вяртаўся, — сказаў Гары. — Я няўдала прызямліўся на верхнюю прыступку, і Плашч саслізнуў.

— Са мной гэта адбываецца ўвесь час. О, вось і яна, — дадаў Рон, паварочваюся на сваім сядзенні так, каб бачыць Герміёну, якая увайшла на кухню. — І што, у імя Мерліна, гэта было?

— Я ўспомніла, — выдвізнула Герміёна.

Яна прынесла з сабой вялікую апраўленую карціну, якую зараз паставіла на падлогу перад тым, як дастаць сваю вышытую пацеркамі сумку з буфета. Адчыніўшы яе, яна пачала запіхваць туды карціну, і, нягледзячы на тое, што карціна была вызначана занадта вялікай, каб змясціцца ў сумачку, праз некалькі секунд яна знікла, як і шматлікія іншыя рэчы, у яе ёмістых глыбінях.

— Фінэас Нігелус, — растлумачыла Герміёна, кінуўшы сумку на кухоны стол, куды яна звалілася з звычайным гучным звонам.

— Прабач? — спытаў Рон, але Гары зразумеў. Малюнак Фінэаса Нігелуса Блэка мог падарожнічаць паміж яго партрэтамі на Плошчы Грыма і ў кабінеце главы Хогвартса, круглым памяшканні, дзе Снэйп, без сумнення, сядзеў зараз, светкавальны ўладальнік калекцыі найдакладных срэбных чарадзейных прылад, якія прыналежылі Дамблдору, каменнага пенсіва, Капелюша-Сартавальніка, і, калі ён не быў куды-небудзь перанесены, меча Грыфіндора.

— Снэйп мог адправіць Фінэаса Нігелуса сюды, каб ён сачыў для яго за тым, што адбываецца ў хаце, — растлумачыла Рону Герміёна, заняўшы сваё месца за сталом, — але хай зараз ён паспрабуе, усё, што Фінэас Нігелус зможа ўбачыць — гэта ўнутранасці маёй сумачкі.

— Выдатная думка! — сказаў Рон, які выглядаў уражаным.

— Дзякуй, — усміхнулася Герміёна, прыцягваючы да сабе свой суп. — Такім чынам, Гары, што яшчэ адбылося сёння?

— Нічога, — адказаў Гары. — Сем гадзін сачыў за ўваходам у Міністэрства. Нават следа яе не бачыў. Затое бачыў твайго бацьку, Рон. Выглядае добра.

Рон удзячна кіўнуў. Яны пагадзіліся, што занадта небяспечным было б спрабаваць звязацца з містэрам Уізлі, калі той уваходзіць або выходзіць з Міністэрства, бо ў гэты час яго акружаюць іншыя міністэрскія службоўцы. Аднак, падбадзёрвальнай была магчымасць час ад часу зірнуць на яго, нават калі ён выглядаў вельмі стомленым і ўстрывожаным.

— Бацька казаў, што большасць міністэрскіх службоўцаў выкарыстоўваюць камінную сетку для таго, каб хадзіць на працу, — сказаў Рон. — Вось чаму мы не бачылі Амбрыдж. Яна ніколі не будзе хадзіць пешшу, яна думае, што яе персона занадта важная.

— А што наконт той смешнай старой ведзьмы і маленькага чараўніка ў блакітнай мантыі? — спытала Герміёна.

— Так, гэты тып з Магічнага абслугоўвання, — дадаў Рон.

— Адкуль ты ведаеш, што ён працуе ў Магічным абслугоўванні? — спытала Герміёна, і яе лыжка завісла на палове шляху.

— Бацька казаў, што ўсе службоўцы Магічнага Абслугоўвання носяць блакітныя мантыі.

— Але ты ніколі не казаў гэтага!

Герміёна кінула лыжку і прыцягнула да сябе стос цыдулак і карт, якія яна і Рон вывучалі ў момант прыходу Гары.

— Тут няма нічога аб блакітных мантыях, нічога! — сказала яна, ліхаманкава прагортваючы ўсе паперы.

— Ну, гэта ж не важна?

— Рон! Усё важна! Калі мы збіраемся прабрацца ў Міністэрства і не патрапіць у палон, у той час, калі яны памешаныя на недапушчэнні ўварванняў, кожная дробязь мае значэнне! Мы зноў і зноў праглядаем усё, і які сэнс у нашых вылазках на выведку, калі ты нават не турбуеш сябе сказаць нам…

— З глузду з’ехаці, Герміёна, я забыўся адну дробязь…

— Ты разумееш або не, што цяпер, пэўна, у цэлым свеце няма больш небяспечнага месца для нас, чым Міністэрства…

— Я думаю, трэба зрабіць гэта заўтра, — сказаў Гары.

Вусны Герміёны яшчэ працягвалі рухацца, але яна не прамаўляла ні гуку. Рон здушыўся сваім супам.