— Заўтра? — паўтарыла за ім Герміёна. — Ты ж не сур’ёзна, Гары?
— Так, — адказаў Гары. — Я не думаю, што мы можам быць лепш падрыхтаваныя, чым зараз, нават калі мы яшчэ месяц будзем сядзець у засадзе каля Міністэрства. Чым далей мы гэта адкладаем, тым далей ад нас можа быць медальён. Амбрыдж, мабыць, ужо яго выкінула, ён жа не адчыняецца.
— Калі, — — вымавіў Рон. — Яна не знайшла спосаб яго адчыніць, і цяпер не апантаная.
— Як быццам гэта яе зменіць, яна была параджэннем зла з самога пачатку, — Гары паціснуў плечамі.
Герміёна ў задумленасці пакусвала губу.
— Мы ведаем усё найважнейшае, — працягнуў Гары, звяртаючыся да яе, — мы ведаем, што яны забаранілі апарыраванне унутр і за межы Міністэрства, мы ведаем, што толькі вышэйшыя службоўцы Міністэрства маюць права падлучаць свае хаты да каміннай сеткі, таму што Рон чуў, як аб гэтым казалі двое Неназваных. Мы прыблізна ведаем, дзе знаходзіцца офіс Амбрыдж, таму што мы чулі, што казаў той барадаты тып свайму паплечніку…
— “Я буду ўверсе, на першым узрозні, Далорэс жадала мяне бачыць”, — неадкладна адрэагавала Герміёна.
— Сапраўды, — сказаў Гары. — І мы ведаем, што ўнутр людзі пападаюць, выкарыстоўваючы гэтыя смешныя манеткі, або кудмені, што там гэта такое, таму што я бачыў, як ведзьма пазычала такі ў свайго сябра…
— Але ў нас іх няма!
— Калі план спрацуе, будуць. — спакойна адказаў Гары.
— Я не ведаю, Гары, не ведаю… Ёсць велізарная колькасць рэчаў, якія могуць пайсці не так, так шматлікае пакладзена на поспех.
— Так будзе і далей, нават калі мы будзем рыхтавацца яшчэ тры месяца, — сказаў Гары. — Час дзейнічаць.
Па тварах Рона і Герміёны ён мог заключыць, што яны напалоханыя. Ён сам быў не цалкам спакойны, але ён быў упэўнены, што прыйшоў час прывесці іх план у дзеянне.
Яны правялі апошнія чатыры тыдня, па чарзе апранаючы Плашч-Нябачнік для таго, каб сачыць за афіцыйным уваходам у Міністэрства, размяшчэнне якога Рон, дзякуючы містэру Уізлі, ведаў з дзяцінства. Яны пераследвалі супрацоўнікаў Міністэрства на шляху туды, падслухвалі іх гутаркі, і, шляхам уважлівых назіранняў, вызначылі, на каго з іх можна пакласціся, тых, хто прыходзіў у адзіноце і кожны дзень у адзін і той жа час. Часам ім атрымоўвалася выкрасці нумар “Штодзённага Вяшчуна” з чыйгосьці партфеля. Патроху, яны назапасілі тыя схематычныя карты і нататкі, якія зараз былі складзеныя перад Герміёнай.
— Добра, — павольна сказаў Рон. — Давай зробім гэта заўтра. Я думаю, гэта павінны быць толькі я і Гары.
— О, не пачынай з пачатку! — уздыхнула Герміёна. — Я думаю, мы ўсё вырашылі.
— Адна справа круціцца ва ўваходзе пад Плашчом, але зараз прамова зусім аб іншым, Герміёна, — Рон ткнуў пальцам у нумар “Штодзённага Вяшчуна” дзесяцідзённай даўнасці. — Ты ў спісе магланароджаных, якія не з’явіліся для допыту!
— А ты павінен зараз паміраць ад брызглянкі ў Нары! Калі хтосьці не можа ісці, так гэта Гары, за яго галаву прызначана ўзнагарода ў дзесяць тысяч галеонаў!..
— Выдатна, я застаюся, — хмыкнуў Гары, — паведаміце мне, калі пераможаце Вальдэморта, добра?
Рон і Герміёна засмяяліся, і ў гэты момант боль пранзіў шнар на яго лбу. Яго рука сама скокнула ўверх. Гары ўбачыў, як павузіліся вочы Герміёны і паспрабаваў схаваць гэты рух, папраўляючы валасы.
— Добра, калі мы адпраўляемся ўтрох, нам прыйдзецца апарыраваць па асобнасці, — заўважыў Рон. — Мы ўжо не можам змясціцца пад Плашчом утрох.
Шнар Гары балеў усё мацней і мацней. Гары падняўся. Да яго тут жа паспяшаўся Крычар.
— Спадар не даеў свой суп, можа, спадар жадае тушаны чабер, або пірог з патакай, да якога спадар так неабыякавы?
— Дзякуй Крычар, я вернуся праз хвіліну… з… ваннай.
Бачачы, што Герміёна з падазронам назірае за ім, Гары паспяшаўся ўверх па лесвіцы ў хол і потым на другі паверх, дзе ён уварваўся ў ванную і зачыніў дзверы. Хрыпячы ад болю, ён кінуўся да чорнага басейна з слівамі ў выглядзе змяіных ртоў, і зачыніў вочы…
Ён слізгаў уздоўж напаўцёмнай вуліцы. Будынкі паабапал яго мелі высокія, зарослыя франтоны, яны выглядалі пышнымі. Да аднаго з іх ён наблізіўся, заўважыўшы, якой белай была яго рука з доўгімі пальцамі ў параўнанні з дзвярамі. Ён адчуваў нарастальную ўзрушанасць…
Дзверы адчыніліся. За імі стаяла жанчына, якая смяялася. Яна была ўражана, убачыўшы твар Гары, смех сышоў, застаўся толькі жах…
— Грыгаровіч? — спытаў высокі, халодны голас.
Яна паматала сваёй галавой і паспрабавала зачыніць дзверы. Белая рука трымала іх, не даючы зачыніцца.
— Мне патрэбен Грыгаровіч.
— Er wohnt hier nicht mehr*1 ! — пракрычала яна, матаючы галавой, — Ён тут не жыць! Не жыць! Я не ведаць яго!