Выбрать главу

У глыбіні яго жывата пульсавала паніка. Па меры таго як ён праходзіў адны за іншымі паліраваныя драўляныя дзверы, кожныя з таблічкай з імем уладальніка і яго пасадай ледзь ніжэй, уся моц Міністэрства, яго складанасць, яго непранікальнасць, здавалася, былі накіраваныя супраць яго, і план, які дбайна вынашваўся ім з Ронам і Герміёнай на працягу апошніх чатарох тыдняў, здаўся па-дзіцячаму смяхотным. Яны канцэнтравалі ўсе сваі высілкі на тым, каб прабрацца ўнутр, не быўшы выяўленымі. Яны нават ні не секунду не задумваліся аб тым, што яны будуць рабіць, калі ім прыйдзецца падзяліцца. Зараз Герміёна затрымалася на судовым працэсе, які несумнеўна будзе ісці доўгія гадзіны; Рон з усіх сіл спрабуе стварыць магію, ад выніку якой, магчыма, залежыць воля жанчыны, а ён, Гары, блукае па верхнім паверсе, хоць ён выдатна ведае, што яго мэта з’ехала ўніз разам з ліфтам.

Ён спыніўся, прыхінуўся да сцяны і паспрабаваў вырашыць, што рабіць. Цішыня душыла на яго. Не было ні шуму, ні гутарак, ні гуку хуткіх крокаў, гэтыя пакрытыя пурпурнымі дыванамі калідоры былі такімі ціхімі, як быццам на гэтае месца ўжылі заклён Муфліята.

“Яе офіс павінен быць там”, — падумаў Гары.

Было вельмі малаверагодна, што Амбрыдж захоўвае каштоўнасці ў сваім офісе, але, з іншага боку, было б вельмі бязглузда не абшукаць яго для таго, каб канчаткова ўпэўніцца ў гэтым. Таму ён зноў адправіўся ўздоўж калідора, нікога не сустрэўшы на сваім шляху, акрамя чараўніка, які нахмурыўся і нашэптваў інструкцыі гусінаму пяру, якое парыла перад ім, пакідаючы неразборлівы след на пергаменце.

Зараз, звяртаючы ўвагу на імёны на дзвярах, Гары звярнуў за кут. Пасярэдзіне наступнага калідора была шырокая і прасторная зала, дзе тузіны ведзьм і чараўнікоў сядзелі шэрагамі за малюсенькімі партамі, але не такімі партамі, як школьныя — яны былі гладчэйшымі і без усякіх малюнкаў. Гары спыніўся, каб паглядзець на іх. Відовішча зачароўвала. Усе яны махалі і круцілі палачкамі ва ўнісон і квадрацікі каляровай паперы лёталі ва ўсіх кірунках як маленькія ружовыя паветраныя змеі.

Пасля некалькі секунд Гары ўсвядоміў, што ў гэтага дзеяння ёсць рытм, што ўсе паперкі утвараюць адзін і той жа ўзор; а пасля яшчэ некалькі секунд ён зразумеў, тое, што ён назірае — нішто іншае, як тыражаванне кніжак, што папяровыя квадрацікі — гэта старонкі, якія злучыліся, склаліся, і змацаваліся магіяй у адно цэлае, зваліліся на акуратныя стосы брашур побач з кожнай ведзьмай або чараўніком.

Гары падабраўся бліжэй, ён быў упэўнены, што рабочыя так захоплены сваім заняткам, што не звернуць увагі на ціхія крокі па дыване, і неўзаметку ўзяў гатовы буклет з груды побач з маладой ведзьмачкай. Ён вывучыў яго пад Плашчом-Нябачнікам. Ружовая вокладка была распісана залатымі літарамі:

“Бруднакроўкі і небяспека, якую яны прадстаўляюць мірнаму чыстакроўнаму грамадству“

Пад гэтым загалоўкам знаходзіўся малюнак чырвонай ружы з манерным тварам у цэнтры яе пялёсткаў, якую душыла зялёнае пустазелле з ікламі і лютым поглядам. Аўтар гэтага памфлета паказаны не быў, але шнары на тыльным боку яго правай рукі зазумкалі, і ён пільна зірнуў на іх. Затым маладая ведзьмачка побач пацвердзіла яго падазрону, сказаўшы, працягваючы размахваць і круціць палачкай:

— Ніхто не ведае, гэта старая карга цэлы дзень будзе дапытваць бруднакровак?

— Асцярожней, — прашыпеў чараўнік сваёй суседцы, нервова аглядаючыся па баках; адна з яго старонак сарвалася і звалілася на падлогу.

— У яе што, не толькі чарадзейнае вока, але яшчэ і чарадзейныя вушы?

Ведзьма зірнула ў бок бліскучых дзвярэй з чырвонага дрэва, праз залу, поўную кнігаробамі; Гары паглядзеў туды ж і гнеў заварушыўся ў ім як змяя. Дзе ў маглаў на дзвярах звычайна размяшчаецца вочка, было замацавана ў дрэве, вялікае круглае вока з яркай блакітнай радужнай абалонкай — вока, да болю знаёмае любому, хто ведаў “Вар’яцкага вока” Аластара Мудзі.

На некаторы час Гары забыўся, дзе ён і што тут робіць. Ён нават забыўся, што ён нябачны. Ён вялікімі крокамі накіраваўся да дзвярэй, каб вывучыць вока. Тое не рухалася. Яно слепа глядзела уверх, застыглае. На таблічцы знізу быў надпіс.

ДАЛОРЭС АМБРЫДЖ

Малодшы намеснік міністра

А ўнізе, на некалькі больш бліскучай таблічцы:

Глава Камісіі па рэгістрацыі магланароджаных

Гары паглядзеў назад, на тузін кнігаробаў. Хоць яны і былі захопленыя сваёй працай, але ўсё роўна, наўрад ці б яны не звярнулі ўвагу на адчыніўшыяся перад імі дзверы пустога кабінета. Ён дастаў з унутранай кішэні дзіўны аб’ект з ножкамі, якія раскалыхваліся і гумовым цыбулявідным ражком у якасці цельца. Прысеўшы пад мантыяй, ён памясціў Манок-Дэтанатар на зямлю.