Выбрать главу

Той тут жа імкліва пабег праз ногі ведзьм і чараўнікоў міма іх. Праз некалькі імгненняў, пакуль Гары чакаў, трымаючы руку на дзвярной ручцы, раздаўся гучны выбух і клубы смуроднага чорнага дыму павалілі з кута. Юная ведзьмачка ў пярэднім шэрагу завішчала. Ружовыя старонкі разляцеліся паўсюль і яна з яе прыяцелямі і сяброўкамі, падскоквала, азіраючыся па баках, адшукваючы крыніцу турботы. Гары павярнуў ручку, увайшоў у офіс Амбрыдж і зачыніў дзверы за сабой.

Ён нібы перамясціўся назад у часе. Пакой быў якраз як кабінет Амбрыдж у Хогвартсу. Драпіроўкі, сурвэткі і сушоныя кветкі займалі ўсю прастору. На сценах былі такія ж талеркі з узорамі, на кожнай з іх скакала і гарэзавала мілае да млоснасці, рознакаляровае кацяня. Стол быў пакрыты абрусам з кветачкамі і фальбонамі. За вокам Мудзі была тэлескапічная прылада, якая дазваляла Амбрыдж шпіёніць за рабочымі па тым баку дзвярэй. Гары зірнуў у яго і ўпэўніўся, што яны ўсё яшчэ тоўпяцца вакол Манка-Дэтанатара. Ён выцягнуў з дзвярэй тэлескоп, праз пакінутую адтуліну выпхнуў чарадзейнае вока і паклаў яго ў сваю кішэнь. Затым ён зноў адвярнуўся тварам ад дзвярэй падняў палачку і прашаптаў: “Акцыё, медальён!”

Нічога не адбылося, але ён і не разлічваў на гэта: бясспрэчна Амбрыдж ведала ўсё аб ахоўных чарах і заклёнах. Ён паспяшаўся за пісьмовы стол і пачаў высоўваць скрыначкі. Там былі гусіны пёры, запісныя кніжкі, Чараскотч, зачаравальныя заціскі для паперы, якія, змеепадобна агарнуўшыся, лезлі з шафак і іх прыходзілася запіхваць назад, вычварная маленькая драпіравальная скрыначка, поўная шпілек і заціскаў для валасоў, але ні следа медальёна.

Ззаду стала была шафа з дакументамі. Гары вырашыў абшукаць яе. Як і шафкі з дакументамі Філча ў Хогвартсу, яна была поўная папак, на кожнай з якіх было імя. Гары не адцягваўся ад пошукаў, пакуль не дасягнуў крайняга аддзялення шафкі: там было дасье містэра Уізлі.

Ён дастаў і адкрыў яго.

АРТУР УІЗЛІ

Статут крыві: чыстакроўны, але з непрымальнымі прамаглаўскімі нахіламі.

Вядомы як член Ордэна Фенікса.

Сям’я: жонка (чыстакроўная), сямёра дзяцей, двое малодшых — у Хогвартсу. NB: Малодшы сын дома, сур’ёзна хворы, пацверджана інспектарамі Міністэрства.

Статут бяспекі: АДСОЧВАЕЦЦА. За ўсімі рухамі ідзе назіранне. Вялікая верагоднасць кантакту з Нежаданым Нумар 1 (раней заставаўся з сям’ёй Уізлі).

— Нежаданы Нумар Адзін, — незадаволена прамармытаў Гары, кладучы на месца папку містэра Уізлі і зачыняючы шафку. У яго былі вельмі вызначаныя меркаванні, хто гэта, ён устаў і агледзеўся, вышукваючы магчымыя патаемныя месцы, і ўбачыў постэр з самім сабой на сцяне з надпісам на грудзі: “Нежаданы Нумар 1”. Да яго была прылеплена маленькая ружовая паперка для нататак, з кацянём у куце. Гары наблізіўся, каб прачытаць яе і ўбачыў, што рукой Амбрыдж там было напісана: “Пакараць смерцю”.

Злы як ніколі, ён стаў абшукваць дны ваз і кошыкаў з сухімі кветкамі, але не быў здзіўлены, што і там медальёна не было. Ён акінуў офіс поглядам у апошні раз і раптам яго сэрца на імгненне замерла. Дамблдор глядзеў на яго з невялікага прастакутнага люстэрка, замацаванага на этажэрцы ззаду стала.

Гары бегам перасёк пакой і схапіў яго, але калі да яго дакрануўся, усвядоміў што гэта зусім не люстэрка. Дамблдор шырока ўсміхаўся з бліскучай вокладкі кнігі. Гары не адразу заўважыў павольны зялёны надпіс на яго капялюшы: “Жыццё і Хлусня Альбуса Дамблдора” і ніколькі не меншы надпіс на грудзі: “ад Рыты Скітар, аўтара бэстсэлера “Арманда Дзіпет: Майстар або Ідыёт”.

Гары наўздагад адкрыў кнігу і ўбачыў фатаграфію на ўсю старонку, на якой былі намаляваныя два падлетка, якія заразліва ўсміхаліся, з рукамі на плечах адзін аднаго. Дамблдор, з валасамі даўжынёй ў локаць, адгадаваў маленечкую бародку, якая нагадвала падобную на паўбародку Крума, і якая так раздражняла Рона. Хлопец, які са здзіўленым выглядам рагатаў поруч Дамблдора, глядзеў на Гары радасным, ваўкаватым поглядам. Яго залатыя валасы кучарамі спадалі на плечы. Гары зацікавіўся, ці быў гэта малады Додж, але перад тым, як ён паспеў прачытаць подпіс, дзверы офіса расхінуліся.

Калі б Цікнес не глядзеў праз плячо, калі ўвайшоў, то Гары не паспеў бы нацягнуць на сябе Плашч-Нябачнік. Яму паказалася, што Цікнес заўважыў бокам вока хуткі рух, таму што на секунду або дзве ён замёр. Насцярожана гледзячы на тое месца, дзе толькі што знік Гары. Магчыма вырашаўшы, што ўсё, што ён бачыў — гэта Дамблдор, які вярнуўся назад, на паліцу, Цікнес урэшце рэшт падышоў да стала і навёў палачку на пяро, якое стаяла ў чарніліцы. Яно выскачыла адтуль і пачало штабнаваць занатоўку Амбрыдж. Вельмі павольна, імкнучыся дыхаць як мага радзей, Гары выйшаў з офіса ў адчыненую прастору перад ім.