Гары-Ранкорн застаўся стаяць… Дзверы ліфта з ляскам зачыніліся.
Гары выцягнуў Плашч-Нябачнік і надзеў яго. Ён павінен быў сам выслабаніць Герміёну, пакуль Рон разбіраўся з дажджлівым офісам.
Калі дзверы адчыніліся, Гары ўвайшоў у асветлены факеламі каменны праход, які прыкметна адрозніваўся ад аздобленых дрэвам верхніх калідораў з дывановымі дарожкамі.
Калі ліфт зноў грамыхнуў, Гары дробна задрыжаў, гледзячы на чорныя дзверы, якія абазначалі ўваход у Дэпартамент таямніц. Ён адправіўся ў шлях, але яго мэтай былі не чорныя дзверы, а дзвярны праём па левым боку, які, наколькі ён памятаў, вёў да прыступак, якія спускаліся ўніз да залаў суду. Ён быў захоплены абдумваннем магчымасцяў, як лепш пракрасціся туды. У яго ўсё яшчэ была пара Манкаў-Дэтанатараў, але магчыма лепш за ўсё было проста пастукаць у дзверы судовага памяшкання, пад выглядам Ранкорна і папытаць абмовіцца слоўцам з Мафальдай? На жаль, ён не ведаў, ці дастаткова важная персона гэты Ранкорн, каб такі план спрацаваў, і, нават калі б ён правярнуў гэта, невяртанне Герміёны магло б выклікаць пошукі да таго, як яны пакінуць Міністэрства…
Губляючыся ў здагадках, ён не адразу адчуў звышнатуральнае пачуццё, якое давіла і ахапляла яго, як калі б ён пагрузіўся ў смугу. З кожным крокам яно станавілася ўсё халадней і халадней, холад які дасягнуў глыбіні яго горла і прадзёрся ў лёгкія. І затым ён адчуў пачуццё безнадзейнасці, якое напаўнялася і пашыралася ўнутры
“Дэментары”, — падумаў ён.
І як толькі ён дасягнуў нізу лесвіцы і звярнуў направа, яго погляду паўстала жудасная сцэна. Цёмны калідор звонку залы суда быў набіты высокімі постацямі ў чорных каптурах, іх твары былі цалкам схаваны, іх няроўнае дыханне было адзіным гукам у гэтым памяшканні. Закамянелыя магланароджаныя людзі, прыведзеныя для допыту, сядзелі купкай, дрыжалі і трымаліся рукамі за драўляныя лавы. Шматлікія з іх зачынялі далонямі твары, магчыма ў інстыктыўнай спробе абараніць сябе ад пранных ртоў Дэментараў. Некаторыя былі з сем’ямі, іншыя сядзелі адны. Дэментары слізгалі перад імі ўверх і уніз, і холад, безнадзейнасць і адчай наваліўся на Гары нібы заклён…
Трэба змагацца, сказаў ён сабе, але калі б ён счараваў Патронуса, то маментальна б выдаў сябе. Таму ён зрушыўся наперад так ціха, як мог, і з кожным крокам аняменне ўсё больш авалодвала яго свядомасцю, але ён прымушаў сябе думаць аб Герміёне і Роне, якія патрабаваліся ў ім.
Прасоўванне міма постацяў, якія ўзвышаліся, было жахлівым: бязвокія твары, што хаваюцца за каптурамі, паварочваліся, калі ён праходзіў міма іх, і ён быў упэўнены, што яны адчувалі яго, магчыма, адчувалі прысутнасць чалавека, у якога ўсё яшчэ заставаліся надзеі, не страціўшага ўстойлівасці перад імі.
А затым, раптам і шакавальна, сярод труннай цішыні, адна з дзвярэй падзямелля злева па калідоры расхінулася, і крыкі рэхам данесліся адтуль:
— Не, не, я паўкроўка, паўкроўка, кажу вам! Мой бацька быў чараўнік, наведайце яго, Аркі Алдэртоў, ён быў вядомы дызайнер мёцел, наведайце яго, кажу вам… прыбярыце вашы рукі…
— Гэта тваё апошняе папярэджанне, — сказала Амбрыдж мяккім голасам, магічна ўзмоцненым так, што ён выразна чуўся паўзверх адчайных крыкаў мужчыны. — А будзеш супрацівіцца — будзеш падвергнуты пацалунку Дэментара.
Крыкі чалавека заціхлі, але сухія ўсхліпванні рэхам даносіліся з калідора.
— Адвядзіце яго, — загадала Амбрыдж.
Двое Дэментараў з’явіліся ў дзвярным праёме зале суду, іх гнілыя, пакрытыя коркай рукі стуліліся на запясцях чараўніка, які знепрытомнеў. Яны паплылі ўніз па калідоры разам з ім, і цемра, якую яны пакідалі за сабой, неўзабаве канчаткова яго заглынула.
— Наступная — Мэры Кэтэрмоўл, — выклікала Амбрыдж.
Маленькая жанчына ўстала; яна дрыжала ад галавы да пят. Яе доўгія валасы былі сабраныя ззаду пучком, на ёй была надзета доўгая немудрагелістая мантыя. Яе твар быў неверагодна бледным. Калі яна мінула Дэментараў, Гары ўбачыў яе дрыготку.
Ён паступіў інстыктыўна, без усякага плану, таму што ён не мог знесці выгляд таго, як яна ідзе ў падзямелле. Як толькі дзверы пачалі захлопвацца, ён праслізнуў у залу суда за жанчынай.
Памяшканне было не тым, дзе яго аднойчы дапытвалі за неправамернае выкарыстанне магіі. Яно было нашмат менш, хоць столь была такой жа высокай — гэта выклікала пачуццё клаўстрафобіі, як быццам ты на дне глыбокага калодзежа.
Тут было яшчэ больш Дэментараў, якія стваралі сваю маразяшчую аўру ў гэтым памяшканні; яны нерухома застыглі, як безаблічныя вартаўнікі, па кутах самай высокай ляпной платформы. Тут за балюстрадай, сядзела Амбрыдж, з Якслі па адным боку ад яе і з Герміёнай, амаль такой жа бледнай, як Кэтэрмоўл, па іншай. У падножжа платформы, ярка-срэбны, даўгашэрсны кот туляўся ўверх і ўніз, і Гары зразумеў, што ён тут каб абараніць абвінавачаных ад адчаю, які зыходзіў ад Дэментараў; яго павінны былі адчуваць абвінавачаныя, а не абвінаваўцы.