Выбрать главу

— Садзіцеся, — сказала Амбрыдж сваім мяккім, шаўкавым голасам.

Місіс Кэтэрмоўл нервова села ў адзінае сядзенне ў цэнтры падлогі пад павышанай платформай. Як толькі яна села, з падлакотнікаў сядзення з’явіліся ланцугі, якія прышчапілі яе да яго.

— Вы Мэры Элізабэт Кэтэрмоўл? — спытала Амбрыдж.

Місіс Кэтэрмоўл нервова кіўнула адзін раз.

— Замужам за Рэджынальдам Кэтэрмоўлам, з Дэпартамента Магічнага Абслугоўвання?

Місіс Кэтэрмоўл расплакалася.

— Я не ведаю, дзе ён, ён павінен быў сустрэць мяне тут!

Амбрыдж праігнаравала яе рэпліку.

— Маці Мэйзі, Элі і Альфрэда Кэтэрмоўлаў?

Місіс Кэтэрмоўл зарыдала мацней, чым спачатку.

— Яны напалоханы думкаю, што я магу не прыйсці дадому…

— Давайце без гэтага, — перапыніў яе Якслі. — Вырадак бруднакровак не выклікае ў нас сімпатый.

Рыданні місіс Кэтэрмоўл заглушылі гукі крокаў Гары, які накіраваўся да прыступак, якія вялі на ўзнёслую платформу. У той момант, калі ён увайшоў у тое месца, якое было пад аховай ката — Патронуса, ён адчуў змену тэмпературы; тут была цёпла і ўтульна. Ён быў упэўнены, што Патронус прыналежаў Амбрыдж, і ён свяціўся так ярка, таму што яна была тут такая шчаслівая, у сваёй стыхіі, падтрымліваючы перакручаныя законы, якія сама ждапамагала складаць. Павольна і вельмі акуратна ён пачаў незаўважна прасоўвацца праз платформу ззаду Амбрыдж, Якслі і Герміёны, і заняў сядзенне за апошняй. Ён вельмі баяўся, што Герміёна прыскокне ад нечаканасці. Ён думаў над тым, каб ужыць на Амбрыдж і Якслі заклён Муфліята, але нават ціха вымаўленае слова прымусіла бГерміёну занепакоіцца. Амбрыдж падвысіла голас, звяртаючыся да місіс Кэтэрмоўл, і Гары выкарыстаў гэты шанец.

— Я за табой, — прашаптаў ён на вуха Герміёне.

Як ён і чакаў, яна прыскокнула, прычым так моцна, што ледзь не кульнула чарніліцу, з дапамогай якой яна павінна была запісваць апытанне, але ўвага і Амбрыдж, і Якслі была сканцэнтравана на місіс Кэтэрмоўл, і гэта засталося незаўважаным.

— Палачка, канфіскаваная ў вас па вашым прыбыцці ў Міністэрства сёння, місіс Кэтэрмоўл, — загаварыла Амбрыдж. — Восем з трыма чвэрцямі цаляў, вішнёвае дрэва, стрыжань — волас аднарога. Ці пазнаеце вы гэтае апісанне?

Місіс Кэтэрмоўл кіўнула, выціраючы слёзы рукавом.

— Ці не зробіце ласку растлумачыць нам, у якой ведзьмы або чараўніка вы забралі гэтую палачку?

— З-забрала? — прарыдала місіс Кэтэрмоўл. — Я ні ў каго не забірала. Я к-купіла яе, калі мне было адзінаццаць. Яна… яна… яна абрала мяне.

Яна расплакалася мацней, чым калі-небудзь.

Амбрыдж засмяялася мяккім дзяўчачым смехам, з-за якога Гары захацелася напасці на яе. Яна падалася наперад праз бар’ер, каб лепей назіраці за сваёй ахвярай, і нешта залатое перанеслася наперад таксама і кіўнулася на пастэчай: медальён.

Герміёна таксама ўбачыла яго; яна злёгку завішчала, але Амбрыдж і Якслі так захапіліся сваёй ахвярай, што былі глухія да ўсяго астатняга.

— Не, — сказала Амбрыдж. — Не, я так не думаю, місіс Кэтэрмоўл. Палачкі выбіраюць толькі чараўнікоў або ведзьм. А вы не ведзьма. У мяне ёсць вашы адказы на пытанні з анкеты, якая была пасланая вам сюды — Мафальда, перадай мне іх.

Амбрыдж працягнула маленькую руку; яна была падобная на жабіну, што ў той момант Гары быў здзіўлены, што паміж яе тоўстымі пальцамі няма перапонак. Ад шоку рукі Герміёны трэсліся. Яна намацала стос дакументаў, складзеную на крэсле ззаду яе, і, нарэшце, узяла пачак пергамента з імем місіс Кэтэрмоўл на ім.

— Гэта… гэта цудоўна, Далорэс, — сказала яна, паказваючы на кулон, які бліскацеў ў зморшчынах блузы Амбрыдж.

— Што? — рэзка спытала Амбрыдж, гледзячы ўніз. — А, гэта старадаўняя сямейная рэліквія, сказала яна, пагладжваючы медальён на яе вялікіх грудзях. — “С” значыць Сельвін… Я у сваяцтве з Сельвінамі… Вядома, ёсць невялікая колькасць чыстакроўных сем’яў, з якімі я не ў сваяцтве… які жаль, — яна працягнула галаснейшым голасам, бегла пераглядаючы анкету місіс Кэтэрмоўл. — Штосьці тое ж самае пра вас сказаць нельга. “Прафесія бацькоў: прадаўцы садавіны”.

Якслі засмяяўся. Ніжэй пухнаты срэбны кот патруляваў уверх і ўніз, а Дэментары застыглі па кутах.

Ад хлусні Амбрыдж кроў стукнула ў галаву Гары, і змыла яго пачуццё асцярогі — медальён, які яна атрымала ў якасці хабару ад плыткага жуліка, зараз выкарыстоўваўся для пацверджання яе ўласнай чыстакроўнасці. Ён падняў палачку, ужо не задумваючыся аб тым, каб хаваць яе пад Плашчом-нябачнікам і вымавіў: