Выбрать главу

Навакольную цішыню нарушыў дзіўны шоргат, падобны не храбусценне галінак: Гары падумаў, што гэта, хутчэй за ўсё былі жывёлы, а не людзі, хоць і трымаў палачку нагатове. Унутры і так было гадка з-за агідных грыбоў, нешта адваротна паколвала.

Ён думаў, што яму стане лягчэй, калі яны змогуць вярнуць Хоркуркс, але гэтага чамусьці не адбывалася. Усё, што ён адчуваў, узіраючыся ў цемру, ледзь асветленую яго палачкай, была асцярога таго, што адбудзецца далей. Быццам ён дамагаўся гэтага тыднямі, месяцамі, магчыма, нават гадамі, але зараз ён зайшоў у тупік, сышоў з дарогі.

Былі і іншыя Хоркурксы, але ў яго не было ні найменшага падання, дзе яны. Ён нават не ведаў, што яны з сябе ўяўлялі. У той жа час, ён не ведаў, як знішчыць той адзіны, што яны знайшлі, Хоркуркс, які зараз быў пахаваны на голай скуры яго грудзей. Дзіўна, ён не краў цеплыню ў цела, а быў такім халодным, быццам яго толькі што выбавілі з ледзяной вады. Час ад часу, Гары здавалася, або, магчыма ён проста ўяўляў, што ён адчуваў маленечкі пульс, перарывіста дрыготкі побач з яго ўласным сэрцам. Дзіўнае прадчуванне аплятала яго, пакуль ён сядзеў у цемры. Ён паспрабаваў процістаяць яму, адапхнуць яго, але яно надыходзіла бязлітасна.Ні водзін не можа жыць, пакуль жывы іншы. Рон і Герміёна, зараз ціха размаўляюць у намёце за ім, маглі сысці, калі захацелі б. Ён не мог. І Гары здавалася, што пакуль ён сядзеў тут, спрабуючы справіцца са сваім страхам і знямогай, Хоркуркс адлічваў час, пакінуты яму.

— Дурнасці, — сказаў ён сабе. — Не думай…

Яго шнар зноў стала паколваць. Ён баяўся, што гэта адбываецца з-за такіх думак, і паспрабаваў накіраваць іх у іншае рэчышча. Ён думаў аб бедным Крычару, які чакаў іх дома, а замест гэтага сапхнуўся з Якслі. Ці будзе эльф маўчаць або распавядзе Пажыральніку ўсё, што ведае? Гары жадалася верыць, што Крычар змяніўся за апошнія месяцы, прыняў яго бок, што цяпер ён будзе цярплівы, але хто мог ведаць, што здарыцца? Што, калі Пажыральнікі Смерці катавалі эльфа? У галаве Гары сталі з’яўляцца гадкія малюначкі, і ён паспрабаваў адапхнуць іх таксама, таму што цяпер ён не мог нічога парабіць з Крычарам. Ён і Герміёна вырашылі не заклікаць яго: што, калі б з ім з’явіўся хтосьці з Міністэрства? Нельга было думаць, што апарацыя эльфа не дала б такога ж эфекту, з-за якога Якслі апынуўся на Плошчы Грыма, учапіўшыся за рукаў Герміёны.

Шнар Гары зараз гарэў. Ён думаў, што яны яшчэ аб многім не ведаюць: Люпін меў рацыю, кажучы аб магіі, з якой яны не маглі сутыкацца і не маглі ўявіць. Чаму Дамблдор не растлумачыў больш? Ці думаў ён, што для гэтага знойдзецца час, што ён будзе жыць заўсёды, магчыма, стагоддзямі, як яго сябар Нікалас Фламель? Калі так, то ён аказаўся няправы… У Снэйпа было сваё меркаванне на гэты конт… Снэйп, спячая змяя, якая нанесла ўдар на вяршыні вежы.

І Дамблдор загінуў… загінуў…

— Аддай яе мне, Грыгаровіч.

Голас Гары быў высокім, ясным і халодным, перад сабой ён трымаў палачку доўгімі белымі пальцамі. Чалавек, на якога ён паказваў, вісеў уверх нагамі ў паветры, хоць яго не трымалі ніякія вяроўкі; ён быў звязаны нябачнымі путамі, яго твар выяўляў страх, ён счырванеў, ад таго што кроў прыліла да галавы. У яго былі беласнежныя валасы і густая барада, выліты Санта Клаўс.

— У мяне яе няма, больш няма! Яе выкралі шмат гадоў таму!

— Не хлусі Лорду Вальдэморту, Грыгаровіч. Ён ведае, ён заўсёды ведае.

Зрэнкі чалавека, які вісеў уверх нагамі, пашырыліся, яны працягвалі пашырацца датуль, пакуль іх цемра цалкам не паглынула Гары…

Ён бачыў цёмны калідор, у руках у яго быў ліхтарык, Грыгаровіч адчыніў дзверы ў пакой, які быў падобны на майстэрню. Там былі габлюшкі, золата, а на акне сядзеў малады чалавек з залацістымі валасамі. На секунду яго прыгожы твар асвятліў ліхтар, ён быў відавочна вельмі задаволены, затым няпрошаны госць кінуў заклён, які замарожвае і выскачыў з акна, заліваючыся смехам.

Гары імчаўся назад па шырокім тунэлі… І зноў бачыў спалоханы твар Грыгаровіча.

— Хто гэты выкрадальнік, Грыгаровіч? — сказаў высокі ледзяны голас.

— Я не ведаю, я ніколі не ведаў, гэта хлопец… не… калі ласка.. КАЛІ ЛАСКА!

Крык станавіўся ўсё мацней, а затым успыхнулі зялёныя іскры…

— Гары!

Гары адкрыў вочы, затыхаючыся, яго лоб балеў. Ён зноў знепрытомеў звонку намёту, саслізнуў па палатне і апынуўся на зямлі. Ён зірнуў на Герміёну, чые пышныя валасы закрывалі яму той маленькі кавалачак неба, які было відаць скрозь густыя зараснікі.